Тромб ‘згустак крыві ў крывяносных сасудах’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову, у якой з заходнееўрапейскіх моў. Узыходзіць да ст.-грэч. θρόμβος ‘ком, згустак (пра сселае малако, загуслую кроў, асфальт)’ (Чарных, 2, 264; Арол, 4, 106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тамо́жня ’мытня’ (ТСБМ). Русізм, зыходнае ст.-рус. тамъга (гл. тамга), ад якога прыметнік таможьный (< *тамъжьный) ’той, які мае адносіны да тамгі’, што паслужыў асновай для ўтварэння назоўніка на ‑ня па ўзору овчарня і пад. (Чарных, 2, 227).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траншэ́я ’выкапаны глыбокі роў для абароны’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рус. транше́я ’тс’ з франц. tranchée ’роў, траншэя для закладкі фундамента, катлаван’, ’траншэя’ < trancher ’рэзаць, адсякаць’ (Фасмер, 4, 94; Чарных, 2, 258; Даза, 759; ЕСУМ, 5, 621).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэкла́ма ’паведаленне аб якім-небудзь мерапрыемстве, тавары, паслузе з мэтай прыцягнення ўвагі’ (Булыка, СІС). З рус. реклама, якое з заходнееўрапейскіх моў. Крыніца — франц. réclame ’тс’ ад дзеяслова réclamer ’настойліва прасіць, патрабаваць’ < лац. reclāmāre ’гучна выкрыкваць; клікаць’ (Чарных, 2, 108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сна́йпер ‘меткі стралок, майстар меткай стральбы’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. сна́йпер ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 82); у апошнім з англ. sniper < snipe ‘страляць з укрыцця, паляваць на бакасаў’, што звязана з snipe ‘бакас’ (Чарных, 2, 182; ЕСУМ, 5, 332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руба́нак ’сталярны інструмент з лязом для стругання драўніны’ (ТСБМ, Шат.). Укр., рус. руба́нок ’тс’. З н.-ням. rûbank, нова-в.-ням. Raubank ’вялікі рубанак’, ням. Rauhbank ’рубанак’ (Фасмер, 3, 510, Чарных, 2, 326). Позняе запазычанне з рускай мовы, народнае гэ́бель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́пар ’труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку’, ’рэпрадуктар у выглядзе такой трубы’ (ТСБМ). Укр., рус., балг. ру́пор ’тс’, у іншых мовах адсутнічае. Праз рускую, у якой з XVIII ст., з нідэрл. rouper (вымаўляецца [rúper]) < rapen ’крычаць клікаць’ (Чарных, 2, 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́ўма ‘пашкоджанне арганізма’ (ТСБМ). Запазычанне з еўрапейскіх моў праз польскую (trauma) ці рускую (травма) мовы. Узыходзіць да ст.-грэч. τραῦμα, роднаснага іанічнаму τρωῶμα ‘рана, пашкоджанне’ і далей τρώω) ‘раню, шкоджу, праколваю’ (Чарных, 2, 255; Голуб-Ліер, 487; ЕСУМ, 5, 614).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тама́т ’памідор’, ’паста, соус з памідораў’ (ТСБМ), тама́ты ’памідоры’ (Некр. і Байк.). Відаць, праз рус. тома́т з франц. tomate ’тамат’ < ісп. tomate (tomata) ’тс’, якое ад ацтэк. мекс. tomati < tomana ’набрыняць’ (ЕСУМ, 5, 595; Чарных, 2, 249; Фасмер, 4, 75; Голуб-Ліер, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тона ’адзінка вагі, роўная 1000 кілаграмаў’ (ТСБМ, Сцяшк., Вруб.). З заходнееўрапейскіх моў, дзе ням. Tonne, англ., нідэр. ton ’тс’ < франц. tonne ’тс’, першапачаткова ’вінная бочка’ < гальск. tŭnna ’мех для віна’. (Фасмер, 4, 77; ЕСУМ, 5, 597; Чарных, 2, 520; Голуб-Ліер, 493).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)