ме́нтар, ‑а, м.

1. Уст., іран. Настаўнік, выхавальнік, кіраўнік. Мой добры, мой даўні ментар, Настаўнік мае хады. Таўбін.

2. Спец. Чаранок (галінка), які прышчэпліваецца расліне для атрымання ў гібрыдзе якасцей, уласцівых дрэву, з якога ўзяты чаранок.

[Ад імя Ментара — выхавальніка Тэлемака, сына Адысея з паэмы Гамера «Адысея».]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

petiole

[ˈpetioʊl]

n., Bot.

чарано́к ліста́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sadzonka

ж. саджанец; чаранок; флянс

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

cutting [ˈkʌtɪŋ] n.

1. рэ́занне, разраза́нне; выраза́нне

2. вы́разка (з газеты)

3. чарано́к (дрэва)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stalk​1 [stɔ:k] n.

1. сцябло́; чарано́к; пладано́жка

2. но́жка (кілішка);

a cabbage stalk качары́жка, хра́пка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

leafstalk

[ˈli:fstɔk]

n.

чарано́к, хвасто́к -ка́ m. (ліста́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

черешо́к

1. (у листа) чарано́к, -нка м., хво́сцік, -ка м.;

2. см. черено́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчэ́па, ‑ы, ж.

1. Чаранок высокагатунковага дрэва, які ўстаўляюць у расшчэплепую частку якой‑н. расліны для прышчэпкі.

2. Прышчэпленая расліна. Поруч са старымі яблынямі, грушамі раслі маладзенькія шчэпы. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Stéckling m -s, -e чарано́к; са́джанец, фля́нс(а)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПРЫШЧЭ́ПАК,

чаранок ці частка кары з пупышкай культурнай расліны, што прышчэпліваюць на інш. расліну (прышчэпу); таксама надземная частка расліны, якая вырастае з прышчэпленага чаранка ці пупышкі. Забяспечвае прышчэпленую расліну арган. рэчывамі, уплывае на якасці каранёвай сістэмы, марозаўстойлівасць і інш. У пладаводстве П. нарыхтоўваюць у матачных садах пры пладовых гадавальніках. Якасць ГІ́. залежыць ад стану матачных дрэў (павінны быць здаровыя, устойлівыя да хвароб, урадлівыя) і ўмоў захоўвання. Гл. таксама Прышчэпліванне.

т. 13, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)