halcyon2 [ˈhælsiən] adj. lit. спако́йны, ці́хі, ціхамі́рны;

halcyon days ціхамі́рныя дні;

halcyon years of youth бестурбо́тнае юна́цтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лёгка,

1. Прысл. да лёгкі (у 1–5 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра спакойны, ціхамірны стан чалавека. Мне стала лёгка-лёгка. Бядуля. // Весела, радасна, добра. З бацькам заўсёды было лёгка, бесклапотна і весела. Чарнышэвіч.

•••

Лёгка сказаць гл. сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ngestört

1.

a спако́йны, ціхамі́рны

2.adv спако́йна, без перашко́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Сціхамі́р ’супакой, заспакаенне’ (Нік. Старцы, Юрч. Вытв.), сціхамі́рые ’тс’ (Юрч. Вытв.), сюды ж сціхамі́рны ’смірны, рахманы’ (Нас.), сціхамі́рыцца ’супакоіцца, суцішыцца’ (Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТСБМ, Некр. і Байк.). Складаныя словы, гл. сціх1 і мір1; Карскі (2–3, 100) мяркуе пра азначальны характар сувязі паміж першай і другой часткамі. Гл. ціхамірʼе, ціхамірны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

serene

[səˈri:n]

adj.

1) спако́йны, ці́хі, ціхамі́рны

a serene smile — спако́йная ўсьме́шка

2) сьве́тлы; я́сны, бясхма́рны

a serene sky — я́снае, бясхма́рнае не́ба

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

calm2 [kɑ:m] adj. ці́хі, ціхамі́рны, спако́йны; рахма́ны;

a calm night ці́хая ноч;

calm we ather ці́хае, бязве́транае надво́р’е;

He is always calm. Ён заўсёды спакойны;

Please, keep calm. Не хвалюйцеся, калі ласка.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

quiet2 [ˈkwaɪət] adj.

1. ці́хі, бясшу́мны, нячу́тны;

quiet footsteps бясшу́мныя кро́кі, quiet neighbours спако́йныя сусе́дзі

2. спако́йны, нерухо́мы;

a quiet river спако́йная рака́

3. ці́хі, спако́йны;

quiet sleep ціхамі́рны сон

keep quiet about smth./keep smth. quiet трыма́ць што-н. у сакрэ́це

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rhig

1. a спако́йны; ці́хі;

sei ~ ! супако́йся!, маўчы́!;

~er Schlaf ціхамі́рны сон;

ein ~er tem ро́ўнае дыха́нне;

~ Blut! спако́йна;

das lässt mich ganz ~ гэ́та мяне́ зусі́м не турбу́е

2. adv спако́йна; ці́ха;

~ stllen мед. забяспе́чыць нерухо́масць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

я́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Яркі, светлы. Ясныя колеры залівалі заводскі двор. Чорны. На ясным небе загараліся зоркі. Колас.

2. Бязвоблачны, бясхмарны, чысты. У небе не было ні хмаркі, стаяў ясны сонечны дзень. Гурскі. Не пакідай, мой вечар ясны, Злажыўшы крылы на зары, Як месяц чысты, непагасны, Як рэха летняе ў бары. Вярба. // перан. Нічым не засмучаны; ціхамірны. Твар у.. [Кіры] быў чысты, ясны. Карпаў.

3. перан. Які не патрабуе дадатковага тлумачэння; зразумелы, просты. Усе ўважліва слухаюць простыя і ясныя словы. Якімовіч. [Міканор:] — Адным словам, абстаноўка ясная. Мележ.

4. Акрэслены, добра бачны, выразна ўспрымальны. Ясныя абрысы гор. Ясная дыкцыя. Ясны почырк. Ясны гук званоў. □ Глядзі, якія ясныя шляхі Адкрыты перад намі. Кірэенка.

5. Лагічны, пераканаўчы, дакладны. Ясны адказ. // Здольны лагічна мысліць. Ясны розум падказваў Кастусю, што яшчэ не ўсё страчана. Якімовіч. Галава была на дзіва яснай, светлай, увага іранічна сканцэнтраванай. Васілёнак.

6. Уст. Знатны, вяльможны, багаты. Нарэшце пасланец перадае лёкаю ад яснай пані 25 рублёў гасцінца і абяцанне прыбаўкі 5 рублёў у месяц да яго заробку. Мядзёлка.

•••

Навесці цень на ясны дзень гл. навесці.

Як гром з яснага неба гл. гром.

Ясная справа гл. справа.

Ясны сокал (нар.-паэт.) — тое, што і сокал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)