Ля́мця ’маўчун, ціхоня’ (слаўг., Нар. словатв.), у размоўнай мове ўжываецца і ця́мця‑ля́мця ’сарамлівы, няўклюда, няўмека, заўсёды апошні’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. lemtūtà ’павольны, непаваротлівы’ і tem̃pti ’цягнуць’, экспрэсіўны суфікс ‑ця, як у цёхця ’цяжкі ў хадзе’, рус. тютя, тюхтя ’павольны, някемлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kluski

мн.

1. локшына;

2. клёцкі, галушкі;

ciepłe kluski — мямля, цямця-лямця

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)