Створаны ў 1972 у г. Баранавічы. Уключае Упраўленне вытворча-тэхнал. комплексам і 4 тэрытарыяльныя ПМК. Працуюць цэхі па вытв-сці металаканструкцый і бетонных блокаў. Ажыццяўляе буд-ва сянажных вежаў і сховішчаў рознага с.-г. прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКАЯ ФУ́ТРАВАЯ ФА́БРЫКА.
Засн. ў 1960 у г. Бабруйск, у 1963—75 рэканструявана і расшырана. Дзейнічаюць цэхі швейных вырабаў, галаўных убораў, вырабаў з пушніны. Асн. прадукцыя (1995): вырабы з футра (пласціны, галаўныя ўборы, каўняры) і верхняе адзенне (паліто, паўпаліто, курткі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ МЭ́БЛЕВАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.
Створана ў 1975 у г. Мазыр Гомельскай вобл., у складзе Мазырскага мэблевага камбіната (галаўное прадпрыемства), Хойніцкага дрэваапр. камбіната, лесапільных цэхаў в. Балажэвічы Мазырскага р-на і в. Бабічы Рэчыцкага р-на. Мазырскі мэблевы камбінат створаны ў 1945 як прамкамбінат на базе гаркамбіната, які ўключаў на той час цэхі: мукамольны, сталярны, слясарны, швейны, мастацкі, кавальскі і інш. У 1954 пабудаваны на новым месцы. Далучаны: у 1956 арцель «Чырвоны мэбельшчык», у 1963 Мазырскі райпрамкамбінат, у 1971 Калінкавіцкі прамкамбінат і Хойніцкі дрэваапр. камбінат. З 1974 — Мазырскі мэблевы камбінат. У 1991 выйшаў з аб’яднання Калінкавіцкі прамкамбінат. Асн.цэхі і адм. будынак пабудаваны ў 1976—94. Асн. прадукцыя (1999): мяккая, корпусная і кухонная мэбля, вырабы гасп. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Створаны ў 1971 у Брэсце на базе цагельнага з-да № 22 і з-да керамічных дрэнажных труб. Дзейнічаюць 2 цэхі па выпуску цэглы і цэх фасаднай пліткі. З 1991 — адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1995): керамічныя цэгла і абліцовачная плітка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДЗІНА,
вёска ў Магілёўскім р-не. Цэнтр сельсавета. За 10 км на ПдУ ад г. Магілёў, 10 км ад чыг. ст. Лупалава. 1886 ж., 532 двары (1997). Пякарня, кансервавы, маянэзны і каўбасны цэхі. Сярэдняя і маст. школы, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ ФАНЕ́РНА-ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ КАМБІНА́Т,
«Фандак». Засн. ў г. Бабруйск у 1926, у 1929 пушчаны лесапільны цэх і электрастанцыя, у 1930 — беладрэўны і фанерны цэхі, у 1931 — цэх стандартных дамоў. Быў адзін з буйнейшых у Еўропе. У Вял.Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1944. У 1950—80-я г. пабудаваны цэхі: па вырабе тары, упаковачнай стружкі, п’езатэрмапластыкаў, драўнінна-валакністых плітаў №1 і №2, паркетнай дошкі. Створаны: ф-ка кухоннай мэблі (1991), ф-ка экспартнай мэблі (1992), з-д сталярных і мэблевых плітаў (1995). У 1971—91 у ВА «Бабруйскдрэў» (з 1976 галаўное прадпрыемства). У 1991—94 нар. аб’яднанне «Бабруйскдрэў», з 1994 адкрытае акц.т-ва «Фандак». Асн. прадукцыя (1995): фанера, шпон, піламатэрыялы, паркет штучны, сталярная і мэблевая пліта, наборы мэблі для кухні, гасцінай, мяккая, дзіцячая, спец. і інш. мэбля.
У.Д.Таранаў.
Выраб фанеры на Бабруйскім фанерна-дрэваапрацоўчым камбінаце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Прыстасаванне, устаноўка для сушкі чаго‑н. Барабанная сушылка.
2. Памяшканне, дзе адбываецца сушка, прасушванне чаго‑н. Суконнае прадпрыемства ў Хомску Кобрынскага павета размяшчалася ў 13 мураваных і драўляных будынках: самы вялікі двухпавярховы дом — два цэхі.., яшчэ адзін мураваны дом. .. Астатнія, драўляныя памяшканні — [фарбавальня], сушылка, сталярная, слясарная і іншыя майстэрні.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯРО́ЗАЎСКІ КАМБІНА́Т СІЛІКА́ТНЫХ ВЫ́РАБАЎ.
Створаны ў 1961 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. як Новабярозаўскі вапнавы з-д. З 1990 сучасная назва, з 1992 арэнднае прадпрыемства. Цэхі па вытв-сці вапны і дробных сценавых блокаў. Асн. прадукцыя (1996): вапна буд., дробныя сценавыя блокі з ячэістага бетону. Працуе на мясцовых радовішчах мелу і пяску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКІ СЫРАРО́БНЫ КАМБІНА́Т.
Створаны ў 1944 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. як малочны з-д. З 1986 камбінат, з 1994 адкрытае акц.т-ва. Дзейнічаюць маслацэх, цэхі плаўленых сыроў, па вырабе натуральна-малочнай і нятлустай прадукцыі, сухой малочнай прадукцыі, вырабаў з немалочнай сыравіны. Асн. прадукцыя (1996): масла сметанковае, сыры тлустыя, натуральна-малочная прадукцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́ХАЎШЧЫНА,
вёска ў Беларусі, у Навасёлкаўскім с/с Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл., на р. Шчара. Цэнтр калгаса «Адахаўшчына». За 23 км на Пн ад г. Ляхавічы, 211 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Баранавічы. 267 ж., 102 двары (1995). Цэхі па вырабе скур, швейны, сталярны. Школа-сад, клуб, бібліятэка.