цытра

Том: 36, старонка: 263.

img/36/36-263_1338_Цытра.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

цы́тра

(ням. Zither, ад гр. kithara = кіфара)

струнны шчыпковы музычны інструмент у выглядзе плоскай драўлянай прамавугольнай з адным фігурна выразаным бокам скрынкі, на якой размешчаны грыф з металічнымі ладамі і струнамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ци́тра муз. цы́тра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zither

[ˈzɪðər]

n.

цы́тра f. (музы́чны інструмэ́нт)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cytra

ж. муз. цытра

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пандуры́на

(іт. pandorina, ад лац. pandura < гр. pandura = цытра)

тое, што і мандола.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Zither ['ts-] f -, -n муз. цы́тра;

~ schlgen* [strichen*] ігра́ць на цы́тры

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Банду́ра1. Рус. банду́ра, укр. банду́ра (з XVIII ст.). Запазычанне з польск. bandura ’тс’ < італ. pandura < лац. padūra < грэч. πανδοῦραцытра, кіфара’. Фасмер, 1, 120; Брукнер, 14; Бернекер, 42; Міклашыч, 7; Рыхардт, Poln., 33; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 72. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 33.

Бандура2 ’занадта вялікая рэч’ (Яўс.). Мабыць, метафарычнае ўжыванне слова банду́ра, ’музычны інструмент (гл.). Рус. банду́ра ’тс’ і ’тоўстая нехлямяжая жанчына высокага росту’. Параўн. значэнні слова басэ́тля ’музычны інструмент’, вялікая дзяжа’, ’мажная жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛЕ́НДЛЕР (ням. Ländler ад Landl мясцовасць у Аўстрыі),

аўстрыйскі і нямецкі нар. парны танец. Паходзіць з альпійскіх рэгіёнаў Аўстрыі. Тэмп ажыўлены, але не хуткі. Муз. памер ​3/4 або ​3/8. Назву «Л.» да пач. 19 ст. мелі многія разнавіднасці аўстр. і ням. нар. танцаў, вядомых паводле харэаграфічных апісанняў з 16 ст. Тыповыя рухі: слізготны крок і павароты, вярчэнні партнёркі, прытупванні партнёра, адначасовае вярчэнне танцораў у розных напрамках. Рухі шырокія, свабодныя. Выконваўся пад спевы ці ў суправаджэнні сял. аркестра (скрыпка, кларнет, цытра). Прататып вальса. Як муз. жанр вядомы з 2-й пал. 18 ст. Характэрная форма — два 8-тактавыя перыяды з паўтарэннем кожнага. Яго выкарыстоўвалі венскія кампазітары (у Л.Бетховена — «ням. танец»), І.Брамс, А.Брукнер, Ф.Шуберт, Р.Шуман, Г.Малер і інш.

т. 9, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІТА́РА (ісп. guitarra ад грэч. kithara кіфара, цытра),

струнны шчыпковы муз. інструмент тыпу лютні. Сучасная гітара складаецца з драўлянага корпуса з глыбокімі выемкамі па баках і плоскімі дэкамі (на верхняй — круглая рэзанатарная адтуліна), шыйкі з грыфам (на грыфе 19—24 метал. лады), галоўкі з калкамі. Струны (6) металічныя ці нейлонавыя (адпаведна 4 ці 3 ніжнія абвіты метал. каніцеллю), часам двайныя рады струн (2 верхнія настройваюцца ва унісон, 4 ніжняя — у актаву). Звычайная настройка: E(D)-A-d-g-h-e​1 (натуецца на актаву вышэй). З пач. 19 ст. вядома 7-струнная, т.зв. руская гітара квартава-тэрцавай настройкі: D-G-н-d-g-h-d​1. Гукарад храматычны. Прыёмы гуказдабывання: шчыпок вял. пальцам ніжніх струн, указальным, сярэднім і безыменным — верхніх, бразганне па ўсіх струнах, зашчыпванне плектрам. Гучанне гітары мяккае, тэмбрава разнастайнае, добра спалучаецца з чалавечым голасам і некат. муз. інструментамі. Выкарыстоўваецца як сольны інструмент і для акампанементу.

Інструменты тыпу гітары былі вядомы ў Іспаніі з 13 ст. У інш. краінах Еўропы гітара пашырана з сярэдзіны 18 ст. Да таго часу адносяцца і найб. раннія сведчанні пра яе на Беларусі (выява на фрэсках Слонімскай сінагогі). Спачатку бытавала сярод магнатаў і шляхты, у 19 ст.інш. слаёў насельніцтва. З 1920—30-х г. у бел. нар. муз. практыцы разам з мандалінай, балалайкай, скрыпкай і басэтляй уключалася ў склад т.зв. струннай музыкі. У апошні час у эстраднай музыцы і джазе выкарыстоўваюць электрагітары з некалькімі гуказдымальнікамі і т.зв. тэмбраблокам. Сярод вядомых прафес. гітарыстаў А.Сеговія, А.Сіхра, А.Іваноў-Крамской, з бел. — Я.Грыдзюшка, У.Захараў, В.Жывалеўскі.

І.Дз.Назіна.

т. 5, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)