інцыстава́нне

(ад ін- + цыста)

працэс утварэння шчыльнай абалонкі (цысты) у аднаклетачных арганізмаў пры неспрыяльных умовах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спарацы́ста

(ад спора + цыста)

1) стадыя развіцця некаторых аднаклетачных жывёл класа спаравікоў;

2) паразітычнае лічынкавае пакаленне трэматодаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бластацы́ста

(ад бласта- + цыста)

стадыя развіцця зародка мнагаклетачных жывёл і чалавека, якая наступае ў выніку дзялення аплодненай яйцаклеткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нематацы́сты

(ад гр. nema, -atos = нітка + цыста)

жыгучыя клеткі ў некаторых кішачнаполасцевых жывёл, якія з’яўляюцца органамі нападзення і абароны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

статацы́сты

(ад гр. statos = які стаіць + цыста)

1) слыхавыя пузыркі, органы раўнавагі беспазваночных жывёл;

2) клеткі раслін, у якіх утвараюцца статаліты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трыхацы́сты

(ад гр. thriks, -ichos = волас + цыста)

арганелы многіх інфузорый і некаторых жгуцікавых, здольныя выкідаць нітку з вастрыём на канцы для абароны або нападу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)