1. Вялікая круглая пляцоўка пасярэдзіне цырка, на якой выступаюць артысты.
2.перан. Галіна, ніва дзейнасці (кніжн.).
Дзейнасць на міжнароднай арэне.
Літаратурная а.
|| прым.арэ́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ку́пал, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Дах, верхняе скляпенне ў форме паўшар’я.
К. цырка.
2.перан. Пра якую-н. паверхню, прадмет, што маюць такую форму.
К. неба.
К. парашута.
|| прым.ку́пальны, -ая, -ае.
Купальнае перакрыцце.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Зіноўеў М. (рэжысёр цырка) 11/132—133
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУСЛА́ЕЎ (сапр.Бутэнка) Аляксандр Мікалаевіч
(11.4.1894, г. Міргарад, Украіна — 12.8.1976),
артыст цырка, дрэсіроўшчык ільвоў. Нар.арт. Расіі (1963). У 1929 стварыў паветраны атракцыён «Палёт на санках з-пад купала цырка» (разам з І.М.Бугрымавай). У 1940—63 працаваў з драпежнікамі. Аўтар успамінаў «Запіскі дрэсіроўшчыка ільвоў» (1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гімна́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто займаецца гімнастыкай. Выступленне гімнастаў.// Спартсмен, артыст цырка, які займаецца гімнастыкай прафесіянальна. Паветраныя гімнасты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Artístikf -
1) маста́цтва цы́рка [эстра́ды, вар’етэ́]
2) майстэ́рства
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЖА́НСКІЯ (сапр.Валжанкіны),
сям’я рус. артыстаў цырка, канатаходцы. Уладзімір Аляксандравіч (30.5.1917—1983). Кіраўнік нумара. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Маскоўскі тэхнікум цыркавога мастацтва (1933). Акрабат, эквілібрыст, канатаходзец, канструктар цыркавой апаратуры. Партнёры — члены яго сям’і і інш. артысты цырка. У 1977 Валжанскія стварылі атракцыён-спектакль «Праметэй», у якім сродкамі цыркавой выразнасці перадалі сюжэт антычнага міфа. Дзярж. прэмія СССР 1978.
актрыса цырка, дрэсіроўшчыца львоў; першая ў СССР жанчына-дрэсіроўшчыца драпежнікаў. Нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). Вучылася ў Харкаўскай гандлёва-прамысл. школе (1926—28). У цырку з 1929. Артыстычную дзейнасць пачала ў паветр. атракцыёне «Палёт на санках з-пад купала цырка» (разам з А.Буслаевым). У 1946—76 працавала з драпежнікамі. Аўтар кнігі «На арэне і вакол яе» (1991).
расійскі артыст цырка, эквілібрыст. Засл. арт. Беларусі (1954). Нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). У цырку з 1928. З сярэдзіны 1940-х г. выступаў як эквілібрыст, узначальваў групавы нумар з серыяй гімнастычных і акрабатычных трукаў пад агульным псеўд. Мілаевы. У 1959—61 маст. кіраўнік Бел. цыркавога калектыву. З 1977 маст. кіраўнік і дырэктар Маскоўскага цырка на Ленінскіх гарах.