Спец. Звязаны з прымяненнем электролізу. Электралітычнае храміраванне інструмента.// Прызначаны для электролізу. Электралітычная ванна.// Які атрымліваецца ў выніку электролізу. Электралітычнае жалеза. Электралітычны цынк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Zinnn -(e)s хім. во́лава, цынк
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Нікс ’серна-кіслы цынк’ (Нас.). Запазычана праз польск.niks ’цынкавая-мазь’ з ням.Nichts, назвы, утворанай ад грэч.-лац.onychitis шляхам жартаўлівага збліжэння з nicht (s) ’нічога’ (Варш. сл., 391; Махэк₂, 399).
лекавыя сродкі для лячэння дыябету цукровага. Зніжаюць колькасць глюкозы ў крыві. Да іх адносяць прэпараты інсуліну (з падстраўнікавых залоз свойскіх жывёл), цукразніжальныя сінт. прэпараты. Адрозніваюць прэпараты інсуліну кароткачасовага дзеяння — 6—8 гадз. (просты інсулін, суінсулін), сярэдняй працягласці — 12—18 гадз (Б-інсулін, суспензія цынк-інсуліну аморфная) і працяглага дзеяння — 24—30 гадз (суспензія цынк-інсуліну). Ужываюць таксама прэпараты чалавечага інсуліну (у параўнанні з жывёльнымі радзей выклікае пабочныя эфекты), напр., хумалог, хумулін, ультратард. Да сінт. П.с. адносяць вытворныя сульфанілмачавіны (бугамід, хлорпрапамід, букарбан і інш.) і бігуаніды (напр., глібутыд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цы́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цынку. Цынкавая вытворчасць. Цынкавы завод.// Які складаецца з цынку або змяшчае ў сабе цынк. Цынкавы парашок. Цынкавая руда.// Зроблены з цынку або ацынкаваны. Цынкавае вядро. □ Белы вясёлы бляск цынкавага даху заўсёды радаваў вока.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСЦЯВА́Я МУКА́,
прадукт перапрацоўкі касцей забітых жывёл. Выпрацоўваецца з касцей, абястлушчаных арган. растваральнікамі і абясклееных парай.
Багатая мінер. рэчывамі (калій, кальцый, кобальт, медзь, натрый, фосфар, цынк і інш.). Выкарыстоўваецца ў якасці мінер. падкормкі с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
храмафо́т
[ад храма- + фат(аграфія)];
спосаб капіравання паўтонавых негатываў на цынк або камень з выкарыстаннем спецыяльнага капіравальнага апарата.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СІЛУМІ́Н (ад лац. Silicium крэмній + Aluminium алюміній),
група лёгкіх ліцейных сплаваў алюмінію (аснова) з крэмніем (3—13%, да 26%) і некаторымі інш. элементамі (медзь, марганец, магній, цынк, тытан, берылій). Выкарыстоўваецца ў аўта-, авія- і суднабудаванні, а таксама для стварэння скульптуры.