вех м., бот. цыку́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вех 3/64, гл. Цыкута

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Scherling m -s, -e бат. цыку́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Вёхцыкута’ (?) (гарад., Рам., 8), вілен. wech, wiech, wiochцыкута’, укр. вех ’тс’; ’паручайнік’, рус. вех, вёх: смал., кур., пенз., цвяр.цыкута’, уладз. ’какорыш звычайны’, горк. ’снітка’, уладз. ’стрэлкі’; ’амежнік’; ’зоркаўка’; ’балотная пятрушка’, смал., пск., раст. вехацыкута’, чэш. vích, věch ’вехаць’. Наяўнасць пары věxъvěxa сведчыць аб архаічнасці лексемы (Ільінскі, AfslPh, 29, 162). На ўсх.-слав. тэрыторыі вех, вёх ужываецца пераважна для называння раслін з сямейства парасонавых. Можна меркаваць аб семантычнай інавацыі на ўсх.-слав. тэрыторыі. Да вяха1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мані́стцыкута ядавітая, Cicuta virosa L.’ (Бес.). Няясна. Магчыма, да мана́ ’зман, насланнё, чары’. Параўн. аналагічнае польск. szaleń, szalej (ад szaleć ’шалець’), чэш. bolehlav velký, укр. бішениця, дурі́йка ’вех, цыкута’. Старажытны суфікс ‑isto (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

szalej, ~u

м. бат. цыкута (Cicuta L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КАРЭ́НІШЧАВЫЯ РАСЛІ́НЫ,

шматгадовыя расліны з падземнымі відазмененымі сцёбламі — карэнішчамі. На Беларусі найб. вядомыя сярод агароднінных (рэвень, спаржа, хрэн), лек. (аер, валяр’ян, гарычка, купена, ландыш, мыльнік), дэкар. (армерыя, ворлікі, канна, касач, півоня, фіялка, флёкс), дубільных (вадзяная грэчка, дуброўка), фарбавальных (дзівасіл высокі, маруна), кармавых (асака, каласнец, каласоўнік, купкоўка, метлюжок, цімафееўка), ядавітых (варанец, мудранка, цыкута, чамярыца) раслін, цяжкавынішчальнага пустазелля (хвошч, пырнік, свінакроп). Некат. К.р. (напр., каласнец) выкарыстоўваюць для замацавання сыпкіх пяскоў.

т. 8, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ае́р, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства ароідных з доўгімі мечападобнымі лісцямі і тоўстым паўзучым карэнішчам, з своеасаблівым вострым пахам. Хлеб чорны, хлеб жытні, — Мацунак здаровы, Ты пахнеш аерам І лістам кляновым. Броўка. І тут жа травы розныя: валяр’ян, цыкута, святаяннік, а за імі, зусім у вадзе — трысцё, аер, кіёўкі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Аўёх, оўёх, овʼёхцыкута, Cicuta virosa.’ (КСТ, Куч.). Гл. вех, вяха ’тс’, да фанетыкі параўн. рус. пск. ёх ’тс’ і ўкр. палес. овʼюн ’уюн’ (Лысенка, СПГ) з вʼюн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плюшня́к Месца на балоцістых лугах, дзе расце асака, плюшчай, цыкута ядавітая Cicuta virosa L. (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)