харвацкі пісьменнік. Чл.Югасл. і Сербскай акадэмій навук і мастацтваў. Скончыў Заграбскі ун-т (1936). У 1946—50 дырэктар Харвацкага нац.т-ра. З 1950 праф. Акадэміі тэатр. мастацтва ў Заграбе. Друкуецца з 1931. У зб-ках апавяд. «Проза» (1948), «Рукі», «Пад балконамі» (абодва 1953), «Прыніжэнне Сакрата» (1959), «Карнавал і іншыя апавяданні» (1964), раманах «Цыклоп» (1965), «Сумеснае купанне» (1980), п’есах «Глорыя» (1956), «Пустыня» (1981) і інш. маральна-філас. праблемы. Для яго твораў характэрна схільнасць да разгорнутай асацыятыўнасці, інтэлектуальных абагульненняў, неардынарных сітуацый, стварэння сімвалічна-гратэскавых вобразаў. На бел. мову асобныя апавяданні М. пераклаў А.Н.Марціновіч.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Югаслаўскія апавяданні. Мн., 1975;
Рус.пер. — у кн.: Колар С., Калеб В., Маринкович Р. Избранное. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСЛАНО́ГІЯ РАЧКІ́ (Copepoda),
атрад беспазваночных кл. Ракападобных. 3 падатрады: цыклопы, каланіды (Calanoida), гарпактыцыды (Harpacticoida). Каля 7500 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэснаводных вадаёмах усяго зямнога шара. Цыклопы жывуць пераважна ў прэсных, каланіды ў прэсных (дыяптомусы) і марскіх (каланусы) водах, гарпактыцыды — на дне ў морах і прэсных вадаёмах. На Беларусі некалькі дзесяткаў відаў. Найб. вядомыя 2 віды: цыклоп і дыяптомус (Diaptomus gracioides), які жыве ў тоўшчы вады азёр і сажалак; лімнакалянус занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Цела (даўж. 0,1—30 мм, зрэдку да 32 см) членістае, падзелена на галавагрудзі і брушка, укрыта хіцінавым покрывам, у паразітычных відаў вельмі змененае. Афарбоўка яркая, разнастайная. На галаве 5 пар прыдаткаў, у грудным аддзеле 5 пар членістых канечнасцей, падобных на вёслы (адсюль назва). Жавалы моцныя, вока адно, дыхаюць усёй паверхняй цела. Актыўныя драпежнікі (цыклопы), фільтратары (каланіды), дэтрытафагі (гарпактыцыды). Весланогімі рачкамі кормяцца маляўкі і многія прамысл. рыбы, вусатыя кіты. Раздзельнаполыя, яйцы адкладваюць у ваду; у развіцці — 12 стадый метамарфозы. Некаторыя весланогія рачкі — прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей (круглых і стужачных). Асобныя прэснаводныя віды выклікаюць хваробы ці гібель рыб у сажалкавых і азёрных рыбных гаспадарках.