Нацу́рудзі́ць экспр. ’наліць’ (ТС). Параўн. цурулець ’струменіць’ і іншыя ўтварэнні з коранем цур, што перадае гук вадкасці, якая льецца струменьчыкам, гл. цурком, цурок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацуркава́ць ’упэўніць, пераканаць’ (кап., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, у якасці асновы можна дапусціць цокаць, цыркаць ’журчаць, цвыркаць’ ад гукапераймальнага цур! або цыр!, што перадаюць шматразовае паўтарэнне аднастайных гукаў і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацурыць ’намеціць, назначыць’ (Шпіл.). Відаць, ад цур ’чур’, параўн. кураць ’крычаць чур! або чур у месці! пры знаходках, якая ў такім выпадку належыць таму, хто першы яе зачураў (г. зн. адзначыў)’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)