cierlica

ж. церніца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мя́ліца,

Абл.

1. Церніца. З трухой гнала шэрую, пажваканую, што ў мяліцы, выпетраную на Падбалоцці папараць. Пташнікаў.

2. перан. жарт. Рот. Разявіць сваю мяліцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мя́льніца, мʼяльніца, мнАльніцацерніца для канапель’ (Уладз., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ; мядз., Жыв. сл.), рус. мяльницацерніца’, укр. мʼяльниця ’прыстасаванне, на якім размінаюць шкуры’, польск. międlnicaцерніца’. Паўн.-слав. Да мяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Flchsbreche f -, -n с.-г. ільнамя́лка; це́рніца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Трайню́шкацерніца’ (навагр., ЛА, 4), польск. дыял. trójnia, trojaczkaцерніца з падвойным (двухрэбравым) білам’. Відаць, балтызм. Параўн. літ. tráinioti ’церці, мяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарні́цацерніца (для лёну)’ (вільн., Сл. ПЗБ). Пераробка ў т. зв. простай мове пад польскім уплывам це́рніца ’тс’ (гл.), параўн. та́рліца ’тс’ з польск. tarlica ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

międlarka

ж. церніца; (і)льноцерабілка; (і)льнотрапалка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мя́лка, ‑і, ДМ ‑яды; Р мн. ‑лак; ж.

1. Машына для размінання якой‑н. сыравіны (шкуры, гліны і г. д.) з мэтай далейшай апрацоўкі.

2. Церніца. Ад ранку да вечара бадзёра стукалі ў пунях і пад павецямі старажытныя драўляныя мялкі. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«БЕ́ЛЫЯ РО́СЫ»,

ансамбль песні, музыкі і танца Гродзенскай абласной філармоніі. Створаны ў 1987. Уключае балетную і аркестравую групы. У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. песень («Ой ты, сонца яснае», «Чаму не прыйшоў», «Пад дубіною»), нар. танцы («Трапятуха», «Церніца», «Каханачка», «Хустачка») і музыка на аснове фальклору Гродзеншчыны (пераважна Дзятлаўшчыны і Навагрудчыны), інш. рэгіёнаў Беларусі. У адрозненне ад інш. падобных калектываў артысты балета ў ім спалучаюць танец са спевамі і ігрой на муз. інструментах. Маст. кіраўнік Я.Штоп (з 1987).

т. 3, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

льномя́лка с.-х. ільнамя́лка, -кі ж., (после гласных) льнамя́лка, -кі ж., ленамя́лка, -кі ж.; (ручная) це́рніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)