або́ра ​1, ‑ы, ж.

Вераўчаны або раменны шнур пры лапцях для прывязання іх да нагі. У пакоі селянін азірнуўся на бакі і, развязаўшы аборы з лапця, дастаў з-пад анучы лісток паперы. Мурашка. Мокрыя аборы рэзалі ногі, ціснула на плечы сярмяга. Каваль.

або́ра ​2, ‑ы, ж.

Вялікае памяшканне для жывёлы; кароўнік. З краю, на ўзгорку, былі заўсёды добра відаць доўгія будыніны калгасных абор і свірнаў. Мележ. У свінарніках пішчаць парасяты, рыкае цельная карова, дзесьці ў аборы... Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Kuh f -, Kühe каро́ва;

éine mílchende [mélkende] ~ до́йная каро́ва;

éine trágende ~ це́льная каро́ва;

◊

der ~ das Kalb ábfragen заму́чыць каго́-н. пыта́ннямі [ро́спытам];

da müsste ja die ~ láchen ≅ кура́м на смех

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)