ДЫ́МКАЎСКАЯ ЦА́ЦКА, вяцкая, кіраўская цацка,

рускі нар. маст. промысел у слабадзе Дымкава (цяпер у межах г. Кірава, Расія). Існуе здаўна (у літаратуры згадваецца з 1811). Д.ц. лепяць з гліны, абпальваюць і па грунце размалёўваюць тэмперай, аздабляюць сусальным золатам; характэрны абагульненасць і гратэскавасць формаў. Матывы і старадаўнія, і новыя («барыня», «нянькі», казачныя сюжэты, сцэны побыту, анімалістычныя выявы). Яркая дэкаратыўная размалёўка ўключае геам. арнамент і мае імправізаваны характар. У 1919 створана майстэрня (з 1942 — цэх т-ва «Кіраўскі мастак», з 1956 — цэх у складзе Маст.-вытв. майстэрняў Кіраўскага аддзялення Маст. фонду Расіі).

Да арт. Дымкаўская цацка. З.Пенкіна. Руская зіма. 1961.

т. 6, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пуга́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Дзіцячая цацка ў выглядзе пісталета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грашы́, -о́ў (разм.).

Невялікая сума; нізкая цана.

Г. атрымліваю.

Гэта цацка каштуе г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

більбаке́

цацка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. більбаке́ більбаке́
Р. більбаке́ більбаке́
Д. більбаке́ більбаке́
В. більбаке́ більбаке́
Т. більбаке́ більбаке́
М. більбаке́ більбаке́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ваўчо́к

цацка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ваўчо́к ваўчкі́
Р. ваўчка́ ваўчко́ў
Д. ваўчку́ ваўчка́м
В. ваўчо́к ваўчкі́
Т. ваўчко́м ваўчка́мі
М. ваўчку́ ваўчка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́нік

‘гульня, цацка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́нік ко́нікі
Р. ко́ніка ко́нікаў
Д. ко́ніку ко́нікам
В. ко́нік ко́нікі
Т. ко́нікам ко́нікамі
М. ко́ніку ко́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ца́ца

‘забаўка, цацка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ца́ца ца́цы
Р. ца́цы ца́ц
Д. ца́цы ца́цам
В. ца́цу ца́цы
Т. ца́цай
ца́цаю
ца́цамі
М. ца́цы ца́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фінціклю́шка

цацка; упрыгожанне; пустыя ўчынкі, словы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фінціклю́шка фінціклю́шкі
Р. фінціклю́шкі фінціклю́шак
Д. фінціклю́шцы фінціклю́шкам
В. фінціклю́шку фінціклю́шкі
Т. фінціклю́шкай
фінціклю́шкаю
фінціклю́шкамі
М. фінціклю́шцы фінціклю́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бразго́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Дзіцячая цацка, якая пры ўзмахванні бразгае, утварае траскучыя гукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безделу́шка ца́цка, -кі ж., за́баўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)