хі́ба 1, ‑ы, ж.

1. Памылка, промах, недахоп. Агульная хіба мовы нашых газет.. вось у чым. Мы абавязкова хочам слова ў слова перакласці кожны сказ з рускай мовы. Лужанін. Доўга пасля таго Аўсееў самотна перажываў свае жыццёвыя хібы. Быкаў. Юнацтва! Гарачае, поўнае запалу, у каго з людзей ты праходзіла без хібаў? Сіняўскі.

2. Пра фізічны недахоп. — Калі ў чалавека ёсць якая-небудзь хіба з вокам, то за гэтае няшчасце нават і хуліган не будзе чалавека абсмейваць. Чорны.

хі́ба 2, часціца.

1. Ужываецца ў пытальных сказах, якія выражаюць сумненне ў чым‑н., недавер да чаго‑н., здзіўленне чым‑н., і па значэнню вельмі блізкія да слоў: «няўжо», «можа быць». Хіба гэта мячык? — здзівілася бабка, калі дзед вярнуўся дамоў з магазіна. Юрэвіч. [Рабочы:] Мая дачушка вывучыла чатыры [мовы].. Трэба ж і мне не вельмі адстаць ад яе. Хіба я няправільна разважаю? Дубоўка. — А вы хіба бачылі Уладзіміра Ільіча? — спытаў я. — Як жа. І не адзін раз! — адказаў камбрыг. Дзенісевіч. // (звычайна ў спалучэнні са словамі «можна», «магчыма» і асабовымі формамі дзеясл. «магчы»). Ужываецца ў рытарычным пытанні, якое заключае адмоўны адказ. Хіба можна так рабіць? □ Пасля снедання Івана пахіліла да сну. Ён цэлую ноч быў на начлезе, а хіба там заснеш! Чарнышэвіч.

2. Ужываецца ў пытальных сказах для выражэння няўпэўненасці ў неабходнасці якога‑н. дзеяння і блізка па значэнню словам: «можа быць», «не варта». Хіба схадзіць мне да доктара? □ Хіба можна пісьменніка падганяць? Розныя фактары могуць уплываць на плённасць яго працы. «ЛіМ».

3. (звычайна ў спалучэнні са словамі «толькі», «што»). Ужываецца для надання адцення абмежаванасці, дапушчэння, магчымасці чаго‑н. Там ніхто не пройдзе, хіба толькі звер прабярэцца. □ Конь ішоў памалу, хіба толькі з горкі прыбаўляў ходу. Колас. Выдавалі хіба толькі вочы — праніклівыя, пільныя, гарачыя, у іх палаў агонь, і яго цяжка было прыхаваць. «Звязда». Дзед развёў рукамі: — Якая ў мяне зброя, пан гарадавы. Хіба што адна папруга на штанах... Якімовіч.

хі́ба 3, злучн.

1. уступальна-абмежавальны. Ужываецца ў спалучэнні са словамі «толькі», «што» і без іх для выражэння абмежавання ў значэнні: «акрамя таго, што...»; «можа быць, толькі...». Рэдка, хіба толькі ў штучных пасадках, убачыш тут піхту, лістоўніцу, кедр, з хвойных парод абжыліся ў гэтых мясцінах толькі сасна ды елка. Гавеман. Хіба што дзяцел па сухадрэвіне застукоча, дык мы [сяляне] з такім лёскатам звыкліся. Новікаў.

2. умоўны. Ужываецца для выражэння супрацьпастаўлення з адценнем умоўнасці ў значэнні: «калі не...», «калі толькі не...». Абавязкова прыйду, хіба толькі затрымаюць.

хі́ба 4, выкл.

Ужываецца з пытальнай інтанацыяй і выражае сумненне, недавер. [Алесь:] — Ты робіш мне балюча. А я помню цябе. [Майка:] — Хіба? Караткевіч.

хіба́ 1, часціца.

Тое, што і хі́ба ​2.

хіба́ 2, злучн.

Тое, што і хі́ба ​3.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́ба², часц.

1. Ужыв. ў пытальных сказах, якія выражаюць сумненне ў чым-н., недавер, здзіўленне чым-н. і па знач. блізкія да слоў «няўжо», «можа быць».

Х. ён ужо прыехаў? Х. я не так сказаў?

2. Ужыв. ў пытальных сказах для выказвання няўпэўненасці ў неабходнасці якога-н. дзеяння і блізкая па знач. словам «можа быць», «не варта».

Х. мне паехаць туды? Х. можна каго прымусіць рабіць што-небудзь?

3. (звычайна ў спалучэнні са словамі «толькі», «што»). Надае адценне абмежаванасці, дапушчэння, магчымасці чаго-н.

Х. толькі заўтра ён прыедзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хі́ба́II часціца

1. (няўжо) denn;

хі́ба́ яму́ мо́жна ве́рыць? kann man ihm denn gluben?;

хі́ба́? wrklich?, ttsächlich?;

2. (можа быць) viellicht; wie wenn;

хі́ба́ схадзі́ць мне да до́ктара? soll ich viellicht zum Arzt ghen?, und wenn ich zum Arzt gnge?

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хі́ба́III злучн es sei denn; ußer wenn;

абавязко́ва прыйду́, хі́ба́ калі́ не затрыма́юць ich komme nbedingt, wenn man mich nicht ufhält

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хі́баI ж (промах, недахоп) Fhlleistung f -, -en, Fhler m -s, -; Defkt m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хі́б

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хі́б хібы́
Р. хі́ба хібо́ў
Д. хі́бу хіба́м
В. хі́б хібы́
Т. хі́бам хіба́мі
М. хі́бе хіба́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

зле́жаць, -жу, -жыш, -жыць; зак. (разм.).

Тое, што і улежаць.

Хіба злежыш цэлую ноч на адным баку?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільга́ і (пасля галосных) льга, прысл., безас., у знач. вык.

Можна, дазваляецца.

Хіба ж ільга схаваць жывое слова?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўжо́, часц. пыт.

Ужыв. ў пытальных сказах у знач.: хіба? ці магчыма?

Н. ён згадзіўся? Н. гэта праўда?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахі́ба ж., обл., см. хі́ба I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)