Найсампярод ’перш за ўсё, раней за ўсё’: ciuciun najsampieród wyras na mahíli niéjakaho wielíkaho czaraŭniká (Пятк. 2, 42). Зрашчэнне найсам(а) (гл.), выконваючага структурную функцыю часціцы для ўтварэння найвышэйшай ступені, і прыслоўя пярод, параўн. славац. najsamprv, najsamskôr ’перш за ўсё, хутчэй за ўсё’ (ESSJ SG, 2, 591).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нала́с ’захворванне скуры’ (Касп.). Хутчэй за ўсё ад налазіць дапаўзаць’, гл. ла́зіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МІ́НСКІ ПЕТРАПА́ЎЛАЎСКІ МАНАСТЫ́Р,
праваслаўны мужчынскі манастыр у Мінску ў 17—18 ст. Засн. ў адказ на захоп мінскіх правасл. цэркваў і манастыроў уніяцкім духавенствам на пляцы, ахвяраваным у 1611 Аўдоццяй Статкевіч. У 1613 узведзены манастырскі комплекс. Спачатку ўсе будынкі былі, відаць, драўляныя. Царква, што захавалася, была, хутчэй за ўсё, пабудавана ў канцы 1620-х г. У 1793—95 яна адрамантавана на сродкі, ахвяраваныя рас. імператрыцай Кацярынай II і пасля капітальнага рамонту была перайменавана ў царкву св. Кацярыны. У 1795 манастыр скасаваны, царква стала гар. саборам, у 1870—71 грунтоўна перабудавана. У канцы 1940-х г. будынак царквы прыстасаваны пад жыллё, потым — пад Архіў навук.-тэхн. дакументацыі БССР і Архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР. З 1997 царква зноў дзейнічае, рамонт інтэр’ера працягваецца.
Літ.:
Боровой Р.В. Обзор истории Минского Петропавловского монастыря в XVII—XVIII вв. // Христианизация Руси и белорусская культура. Мн., 1988.
Р.В.Баравы.
т. 10, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́ран ’звычайная варона’ (Дразд.). Па адзінкавасці фіксацыі хутчэй за ўсё — запазычанне з рус. ворон ’крумкач’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наазе́м ’на зіму’: нааром наазем (Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё са спалучэння на + о + зіме́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́мнічаць ’мудраваць’ (Грыг.). Запазычана з рус. у́мничать, хутчэй за ўсё вусным шляхам з рускага гарадскога прастамоўя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Рамеслівы, рэме́слівы ’зласлівы, непрыхільны, злапамятлівы’ (ТС). Няясна; хутчэй за ўсё да рэмстваваць ’злоснічаць, абгаворваць, ганіць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распры́жыцца ’узнервавацца, раззлавацца’ (Сцяшк.). Як пераноснае хутчэй за ўсё звязана з пры́жыць ’падскокваць, спружыніць’, гл. прыжкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Вы́чавіць, вычавіті ’выціснуць’ (Шатал.). Запазычанне з укр. ви́чавити ’тс’, дзе хутчэй за ўсё гукапераймальнае, як рус. чавкать.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
своеасаблі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць своеасаблівага (у 1 знач.). Але, хутчэй за ўсё, своеасаблівасць гэтага кутка Мінска таіцца ў прастаце і натуральнасці яго побыту, у залежнасці побыту ад аднаго — ад завода. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)