МА́ЙСКІ ХРУШЧ, майскі жук (Melolontha),

род жукоў сям. пласцініставусых. 36 відаў, пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 2 віды: М.х. заходні (M. melolontha) і М.х. усходні (M. hippocastani). Жывуць пераважна ў лясной зоне.

Даўж. М.х. заходняга да 32 мм, М.х. усходні драбнейшы. Вонкавым выглядам і спосабам жыцця падобныя. Марфалагічна адрозніваюцца тым, што канец брушка ў М.х. заходняга звужаецца паступова і пераходзіць у доўгі вузкі адростак, а ў М.х. ўсходняга канец брушка звужаецца рэзка і канчаецца тонкім адросткам, патоўшчаным на канцы. Цела пукатае, падоўжана-авальнае, чорнае або чырвона-бурае. Надкрылы чырвона- або жоўта-бурыя. Вусікі 10-членікавыя; у самца вял. выгнутая булава з 7 пласцінак, у самкі — маленькая з 6 пласцінак. Жукі кормяцца лісцем, лічынкі — каранямі раслін, чым шкодзяць дрэвам, кустам, с.-г. культурам. Лічынка даўж. да 60 мм, жаўтавата-белая з тоўстым выгнутым целам.

С.Л.Максімава.

Майскія хрушчы: 1 — усходні (самец); 2 — заходні (самец); 3 — лічынка (падобная ў абодвух відаў).

т. 9, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хрушчы́, -о́ў, адз. хрушч, -а́, м.

Сухое рассыпчатае пячэнне з тонкіх палосак цеста, якія пякуць у масле ці алеі.

Х. пасыпаюць цукровай пудрай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хрущ зоол. хрушч, род. хрушча́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cockchafer [ˈkɒkˌtʃeɪfə] n. zool. хрушч, ма́йскі жук

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tree beetle [ˈtri:bi:tl]n. zool. хрушч, ма́йскі жук

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ию́ньский чэ́рвеньскі;

ию́ньский хрущ зоол. чэ́рвеньскі хрушч.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

машо́к, ‑шку, м.

Памянш. да мох. Дзед Хрушч прылёг на зялёны машок у цяньку і зараз жа моцна заснуў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mikäfer m -s, - хрушч, ма́йскі жук

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ма́йский ма́йскі, маёвы;

ма́йский жук зоол. хрушч, ма́йскі жук.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cockchafer

[ˈkɑ:k,tʃeɪfər]

n.

хрушч -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)