пахлу́шваць

‘час ад часу хлусіць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пахлу́шваю пахлу́шваем
2-я ас. пахлу́шваеш пахлу́шваеце
3-я ас. пахлу́швае пахлу́шваюць
Прошлы час
м. пахлу́шваў пахлу́швалі
ж. пахлу́швала
н. пахлу́швала
Загадны лад
2-я ас. пахлу́швай пахлу́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пахлу́шваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расхлусі́цца, ‑хлушуся, ‑хлусішся, ‑хлусіцца; зак.

Разм. Пачаць хлусіць многа і доўга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

браха́ць, брашу́, брэ́шаш, брэ́ша; брашы́; незак.

1. Падаваць адрывістыя гукі, гаўкаць (пра сабак і пад.).

2. перан. Хлусіць, маніць (разм.).

Брэшуць плеткары.

|| наз. браха́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

fib2 [fɪb]v. infml хлусі́ць, браха́ць, мані́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лгать несов. ілга́ць, (после гласных) лгаць, хлусі́ць, мані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да заліць ​1.

2. Разм. неадабр. Ілгаць, хлусіць. Госць у адказ: Не залівай. Занадта нешта ты мудруеш. Дудар.

•••

Заліваць кулі — ілгаць, хлусіць. Па-астрожнаму такіх людзей проста называлі залівакамі, ад выразу заліваць кулі, што значыць ілгаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

врать несов., разг. хлусі́ць, ілга́ць, (после гласных) лгаць; мані́ць, браха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́ля, -і, мн. -і, куль, ж.

Невялікі свінцовы або стальны прадаўгаваты снарад для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі і кулямётаў.

Трасіруючая к.

Бранябойная к.

Адліваць кулі (разм.) — ілгаць, хлусіць.

Вылецець куляй (разм.) — імкліва выбегчы адкуль-н.

|| прым. кулявы́, -а́я, -о́е.

Кулявое раненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

łgać

незак. разм. ілгаць, хлусіць, маніць;

łże jak najęty — хлусіць як наняты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wndbeuteln vi хвалі́цца, хлу́сіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)