Тое, што жаўцець (у 1 знач.). З двух бакоў паўкругам рос тут хвойны лес, з аднаго боку праходзіў Нясвіжскі гасцінец, і за ім жаўцеліся аўсяныя палеткі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́сцевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лісця. Лісцевыя пупышкі.// Які ўтвараецца лісцем. У лясной глушы пад густым лісцевым навесам заўсёды пануе паўзмрок і вільгаць.В. Вольскі.
2. Які мае лісце, з лістамі (пра дрэвы); проціл.хвойны. Лісцевае дрэва.// Які складаецца з такіх дрэў. Лісцевы лес.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліставы́1, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да ліста 1; у лістах. Ліставая салата. □ [Марцін] ачышчаў стол ад свайго тытуню, і крышанага і ліставога.Чорны.// Які мае лісце, пакрыты лісцем; лісцевы. Сасновы бор чаргуецца з дубровай, з бярозавым гаем, з грабавым лесам, з ліставымі змешанымі пералескамі.В. Вольскі.Лес, трыумфуючы па-свойму, Прыходу юных рады быў: Шумеў галлём узнёсла хвойны, А ліставы ў далоні біў.Калачынскі.
ліставы́2, ‑ая, ‑ое.
Зроблены ў выглядзе ліста 2 (у 1 знач.). Ліставое жалеза. Ліставая сталь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пясо́к, ‑ску, м.
1. Горная парода, якая складаецца з асобных вельмі дробных часцінак кварцу або іншых цвёрдых мінералаў. Жоўты пясок.
2.пераважнамн. (пяскі́, ‑оў). Вялікія масівы, прасторы такой пароды. Пяскі пустыні.// Пра глебу з вялікай колькасцю такой пароды. Пачынаецца пясок, на ім без краю хвойны лес.Чорны.— На нашых пясках не скора разбагацееш, — дапамагаў гараваць старшыні Антось Жыгалка.Дуброўскі.
•••
Цукровы пясок — цукар у дробных крупінках, крышталіках у адрозненне ад рафінаду.
Пабудаваць на пяскугл. пабудаваць.
Пясок сыплеццазкаго — пра вельмі старога, нядужага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВОДАЛЯЧЭ́ННЕ,
гідратэрапія, вонкавае і ўнутранае выкарыстанне прэсных (у вадкім стане, у выглядзе лёду ці пары), салёных азёрных і марскіх, а таксама мінер. вод у лек. і прафілакт. мэтах; адзін з відаў бальнеатэрапіі і фізіятэрапіі. Заснавана на мех., фіз., хім. уплывах вады на фізіял. і біяхім. працэсы ў арганізме праз раздражненне пэўных рэцэптараў (рэфлекторныя механізмы), змены складу ўнутр. асяроддзя — крыві, лімфы, міжтканкавай і інш вадкасцей арганізма (пры пітным спажыванні) і інш. механізмы. Пры хваробах найчасцей выкарыстоўваецца як дадатковы да асн. від лячэння, у лячэбна-прафілакт. мэтах могуць выконваць вядучую ролю (гл.Ванны). Да асноўных у водалячэнні адносяцца таксама душ, абліванне, абціранне, захінанне, купанне і інш. водныя працэдуры. Пры водалячэнні ў воднае асяроддзе часта дадаюцца пахучыя і лек. экстракты і рэчывы (напр., хвойны экстракт, гарчыца, шкіпінар, марганцоўка, крухмал і інш.). Водалячэнне можа спалучацца з цеплалячэннем, сонцалячэннем, гразелячэннем, таласатэрапіяй, выкарыстаннем гарачага пяску (псаматэрапія) і інш.