1.‑а. Хвойнае вечназялёнае дрэва. Ліванскі кедр. Гімалайскі кедр.// Распаўсюджаная народная назва некаторых відаў хвоі, якія даюць ядомае насенне — арэшкі. Сібірскі кедр.
2.‑у. Драўніна гэтага дрэва.
[Грэч. kedros.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ге́млак
(англ. hemlock)
вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, пашыранае ў Паўн. Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ту́я ‘ вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых, Thuja’ (ТСБМ, Кіс., Вруб.). Праз польскую (tuja) ці рускую мову (туя), магчыма, пры пасрэдніцтве ням.Thuja ‘тс’ (Арол, 4, 124), запазычана з новалац.thuja ‘від кедра’, якое са ст.-грэч.θυία ‘від кедра з моцным араматам, які выкарыстоўваўся пры спальванні ахвяраванняў’ < ст.-грэч.θύω ‘ахвярую’ (Голуб-Ліер, 493; ЕСУМ, 5, 689).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кедр
(гр. kedros)
вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, пашыранае ў Міжземнамор’і, гарах Малой Азіі, Гімалаях; культывуецца як дэкаратыўнае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)