Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
негара́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае высокай тэмпературы, не стварае гарачыні. Негарачы чай. □ Негарачае восеньскае сонца залівала пакой святлом.Самуйлёнак.
2.Халаднаваты, памяркоўна цёплы. Негарачае лета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкладны́, ‑ая, ‑ое.
Які адкладваецца, апускаецца. Адкладная спінка крэсла, канапы. □ Грынь быў у пінжаку і белай сарочцы з адкладным каўняром, хоць дзень выпаў халаднаваты і хадзіў вецер.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак.
Пачаць брахаць. // Брахнуць некалькі разоў запар, азвацца брэхам. Недзе забрэша сабака, азавецца другі на гэты халаднаваты брэх — і сціхне, залезшы ў будку.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАТАГО́НСКІЯ А́НДЫ (Andes Patagonicos),
паўднёвая частка горнай сістэмы Анды, у Паўд. Амерыцы, у Чылі і Аргенціне, на Пд ад 39°паўд. ш. Складаюцца з Патагонскай (Галоўнай) Кардыльеры на У і а-воў Чылійскага архіпелага на 3. Выш. 2—3 тыс.м, найб. — 4058 м (г. Сан-Валянцін). У паўн.ч. моцная сейсмічнасць, на Пн — вулканы; Ланін, Асорна і інш. Клімат умераны, вельмі вільготны (ападкаў да 5000 мм і больш за год) і халаднаваты. Ледавікі (пл. каля 20 тыс.км²). Шмат буйных ледавіковых азёр: Льянкіўэ, Наўэль-Уапі. У паўн.ч. на схілах хваёва-лістоўнічныя вечназялёныя лясы, на зах. схілах пераважна лістападныя букі, на паўд. і ўсх. — мяшаныя лістападна-вечназялёныя і хваёвыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́дар, ‑у, м.
Прыемны пах, духмянасць. А ў сне яна бачыла, што дым, з водарам сухога ядлоўцу, ахінуў-агарнуў яе з усіх бакоў.Дубоўка.Халаднаваты ветрык.. прыносіў з сабой.. тонкі водар даспяваючых у калгасным садзе антонавак.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТАКА́МА (Atacama),
пустыня ў Паўд. Амерыцы, на Пн Чылі, уздоўж Ціхаакіянскага ўзбярэжжа. Даўж. каля 1000 км. Уключае Берагавую Кардыльеру (выш. да 3200 м), зах. схілы Кардыльеры-Дамейкі (да 4325 м) і паміж імі Падоўжаную даліну (выш. каля 500 м). Пераважаюць камяністыя і друзавата-галечнікавыя абшары, месцамі рухомыя пяскі. Радовішчы салетры, буры, ёду, кухоннай солі, медных рудаў.
Клімат трапічны, пасатны, адносна халаднаваты пад уздзеяннем халоднага Перуанскага цячэння. На ўзбярэжжы сярэдняя т-растудз. 19—20 °C, ліп. 13—14 °C, у Падоўжанай даліне адпаведна 22—23 °C і 11—12 °C. Ападкаў менш за 50 мм за год (полюс сухасці мацерыка). Для ўзбярэжжа Атакамы зімой і вясной характэрны высокая адносная вільготнасць, якая дасягае 82%, частыя туманы і імжа. Вадацёкаў мала, у Ціхі ак. упадае р. Лоа. Укрыта пяскамі і саланчакамі; рэдкія ксерафітныя хмызнякі, кактусы. Жывёльны свет: агуарачай, браняносец, чарапахі, змеі, яшчаркі; з птушак — грыф, трусіная сава, мухалоўка, калібры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБАЛЬПІ́ЙСКІ ПО́ЯС,
вышынны прыродны пояс у гарах умераных і субтрапічных шырот з перавагай субальпійскай расліннасці. Размяшчаецца ніжэй альпійскага пояса і вышэй ляснога горнага (у вільготных раёнах) ці стэпавага горнага (у сухіх раёнах) паясоў. Яго вышыннае становішча вызначаецца геагр. шыратой, экспазіцыяй схілаў, ступенню кантынентальнасці клімату (напр., у Альпах і на З Каўказа С.п. размешчаны на выш. 1700—2300 м, на паўд. схілах Гімалаяў на выш. 3200—4000 м, у больш высокіх шыротах і абласцях, ахалоджаных марскімі цячэннямі, напр. на Курыльскіх а-вах, С.п. апускаецца да ўзроўню мора). Клімат халаднаваты, вільготны, снегавое покрыва 6—8 мес. Характэрны голыя скалы, восыпы, на пакатых схілах формы мярзлотнага рэльефу; субальпійскія лугі ў спалучэнні з хмызняковымі згуртаваннямі і крывалессем на горна-лугавых глебах; летнія пашы. У гарах Забайкалля, Сярэдняй і Усх. Сібіры месца С.п. займае падгальцовы пояс, дзе пераважаюць разрэджаныя прыгнечаныя лясы і рэдкалессі, зараснікі хмызняку, кедравага сланіку ў спалучэнні з невял. ўчасткамі лугоў, травастой якіх не дасягае шчыльнасці і відавога складу субальпійскіх лугоў.
Разм. Тое, што і абазвацца. Стаў клікаць Дубяга бацькоў і сям’ю. Кругом абышоў ён сялібу сваю. Ніхто не азваўся.Танк.Недзе забрэша сабака, азавецца другі на гэты халаднаваты брэх і сціхне, залезшы ў будку.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)