ха́кіе́мпбел

(ад хакі + англ. campbell, ад Campbell = прозвішча англ. птушкавода)

парода качак мяса-яечнага напрамку прадукцыйнасці, выведзеная ў Англіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ха́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ха́к ха́кі
Р. ха́ка ха́каў
Д. ха́ку ха́кам
В. ха́к ха́кі
Т. ха́кам ха́камі
М. ха́ку ха́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ха́ки

1. прил. ха́кі неизм.;

2. сущ. ха́кі нескл., ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

khaki [ˈkɑ:ki] n.

1. ха́кі (колер)

2. ткані́на ко́леру ха́кі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Khaki ['ka:-] m - ткані́на ко́леру ха́кі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АРАЛСО́Р,

бяссцёкавае горка-салёнае возера ў Казахстане, на Прыкаспійскай нізіне. Пл. 101 км². Паклады саляноснай гразі — хакі. Здабыча солі.

т. 1, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

khaki

нескл. [kaki] хакі (колер);

koszula w kolorze khaki — кашуля колеру хакі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сафа́ры, нескл., н.

1. Паляванне на буйных дзікіх жывёл у спецыяльных запаведніках у Афрыцы, а таксама самі запаведнікі, дзе дазволена такое паляванне.

Паехаць на с.

2. Паход, турпаездка, працяглае падарожжа ў экзатычныя краіны.

3. Адзенне з лёгкай гладкай тканіны ў асноўным ахоўнага колеру хакі з накладнымі кішэнямі, адстрочкай і пад.

Стыль с. па-ранейшаму актуальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

khaki

[ˈkæki]

n., pl. -s

ха́кі, indecl.

а) ткані́на або́ фо́рменнае адзе́ньне зелянко́вага ко́леру

б) шарава́та-зялёны ко́лер

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЛЮСТРА́НЫЯ КА́ЧКІ,

пародная група мяса-яечнага кірунку. Выведзена на Кучынскім птушказаводзе (Маскоўская вобл., Расія) у 1950 скрыжаваннем мясцовых качак з пекінскай і хакі-кемпбел пародамі. На Беларусі гадуюць пераважна ў асабістых гаспадарках.

Маса качараў 3—4 кг, качак 2,8—3,5 кг. Апярэнне качараў светла-шэрае, грудзі карычнева-чырвоныя, качак — светла-карычневае з цёмна-сінімі люстэркамі на крылах. Тулава падоўжанае, шырокае, крыху прыўзнятае. Галава невял., дзюба цёмная. Шыя крыху выгнутая. Ногі невысокія. Яйцаноскасць да 200 (найб. 234) яец за год.

Люстраныя качкі.

т. 9, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)