тэрэнку́р, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Дакладна дазіраваная ў часе і адлегласці лячэбная хадзьба на курортах і ў санаторыях.

2. -а. Спецыяльна прыстасаваная дарожка для такой хадзьбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МАЦЫЁН (ад лац. motio рух),

хадзьба, прагулка пяшком з мэтай умацавання здароўя або для адпачынку; можа быць састаўной часткай лячэбнага рэжыму хворага.

т. 10, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

stąpanie

н. хада, хадзьба

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

walking​1 [ˈwɔ:kɪŋ] n.

1. хадзьба́;

be fond of walking любі́ць хадзі́ць пе́шкі

walking shoes ту́флі для хадзьбы́ (на нізкім абцасе);

a walking tour пешахо́дная экску́рсія

2. спарты́ўная хадзьба́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

атле́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сістэма спартыўных практыкаванняў, якія патрабуюць рознабаковай фізічнай падрыхтоўкі.

○

Лёгкая атлетыка — від спорту — бег, хадзьба, скачкі, кіданне кап’я, дыска і пад.

Цяжкая атлетыка — від спорту — падняцце цяжару: штангі, гіры і пад.

|| прым. атлеты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Géhsport m -(e)s (спартыўная) хадзьба́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Нудзьба́ ’нудота’ (зэльв., Жыв. сл.). Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.), параўн. хадзьба ад хадзіць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мацыён, ‑у, м.

Хадзьба, гулянне з мэтай умацавання здароўя або для адпачынку. [Красачка:] — Я ўжо лепей дома пабуду, А для мацыёну, як кажуць дактары, дык я лепш у рыбку калі прайдуся ці ў грыбы падамся. Лынькоў.

[Ням. Motion ад лац. mótio — рух.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заблудзі́цца, ‑блуджуся, ‑блудзішся, ‑блудзіцца; зак.

Разм. Тое, што і заблудзіць. Тут у [горадзе] шмат было каваротак, і .. новы чалавек мог бы лёгка заблудзіцца. Колас. Аксінні здавалася, што яна заблудзілася, такой доўгай была яе хадзьба дахаты. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЭРО́БІКА,

праграма фіз. аздараўлення на аснове фіз. практыкаванняў пераважна цыклічнага характару (хадзьба, бег, плаванне і інш.). Распрацавана ў 1960-я г. амер. урачом К.​Куперам. Выкананне гэтых практыкаванняў на працягу пэўнага часу спрыяе разгортванню і павелічэнню дыхальных (аэробных) магчымасцяў арганізма. Уздзеянне аэробікі на арганізм рэгулюецца працягласцю і інтэнсіўнасцю практыкаванняў. Існуюць спец. тэсты, табліцы нагрузак з улікам полу чалавека і яго ўзросту, падрыхтаванасці і гэтак далей Часам аэробіку атаясамліваюць з рытмічнай гімнастыкай.

Літ.:

Купер К. Аэробика для хорошего самочувствия: Пер. с англ. 2 изд. М., 1989.

т. 2, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)