high-powered [ˌhaɪˈpaʊəd] adj.
1. уплыво́вы; які́ мае ўла́ду, вялі́кія магчы́масці; энергі́чны
2. ва́жная, яка́я вымага́е адка́знасці (пра дзейнасць)
3. tech. магу́тны;
a high-powered truck магу́тны грузаві́к, фу́ра
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
fura
ж.
1. фура, воз, калёсы;
2. перан. разм. мноства, куча; маса
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Балаго́л 1 балагу́ла, балаґу́ла ’ламавы рамізнік, возчык, рамізнік; яўрэй-рамізнік на фуры; паштальён’ (БРС, Гарэц., Нік. Очерки, Выг. дыс., Сцяшк. МГ). Рус. балагу́ла ’рамізнік на крытай яўрэйскай павозцы’, укр. балагу́ла ’тс’. Параўн. і польск. bałaguła. Запазычанне з ідыш balagole ’фурман’ (а гэта з ст.-яўр. baʼal ʼaɣālā ’пан павозкі’). Локач, 13; Фасмер, 1, 112; Вінер, ЖСт., 1895, 1, 59; Вярхрацкі, ЗНТШ, 12, 42; Альтбаўэр, JP, 17, 47–49. Параўн. яшчэ Кіт, SSlav., 6, 267. Неверагодна Якабсон, Word, 7, 189, які лічыў, што балагу́р звязана з балагу́ла (так меркаваў ужо Брукнер, 12, пад bałakač).
Балаго́л 2, балагу́ла дыліжанс, фура, будка’ (Касп., Гарэц.). Рус. балаго́л, укр. балагу́ла, балаґула. Таго ж паходжання, што і балаго́л 1 (< ідыш balagole ’фурман’, потым метафарычна ’павозка’). Фасмер, 1, 112.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
павозка, воз, падвода, фурманка, калёсы, драбіны, параконка; дрында, калымага (разм.); калясніца (уст.) / для перавозкі людзей: каляска, пралётка, брычка, каламажка, двуколка, карэта, экіпаж, дыліжанс, кабрыялет, фаэтон, ландо, шарабан, рыдван, дрожкі; таратайка (разм.); лінейка (уст.) / для перавозкі грузаў: фургон, арба, мажара, кары, мары; фура (уст.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)