сістэ́мна-функцыяна́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сістэ́мна-функцыяна́льны |
сістэ́мна-функцыяна́льная |
сістэ́мна-функцыяна́льнае |
сістэ́мна-функцыяна́льныя |
| Р. |
сістэ́мна-функцыяна́льнага |
сістэ́мна-функцыяна́льнай сістэ́мна-функцыяна́льнае |
сістэ́мна-функцыяна́льнага |
сістэ́мна-функцыяна́льных |
| Д. |
сістэ́мна-функцыяна́льнаму |
сістэ́мна-функцыяна́льнай |
сістэ́мна-функцыяна́льнаму |
сістэ́мна-функцыяна́льным |
| В. |
сістэ́мна-функцыяна́льны (неадуш.) сістэ́мна-функцыяна́льнага (адуш.) |
сістэ́мна-функцыяна́льную |
сістэ́мна-функцыяна́льнае |
сістэ́мна-функцыяна́льныя (неадуш.) сістэ́мна-функцыяна́льных (адуш.) |
| Т. |
сістэ́мна-функцыяна́льным |
сістэ́мна-функцыяна́льнай сістэ́мна-функцыяна́льнаю |
сістэ́мна-функцыяна́льным |
сістэ́мна-функцыяна́льнымі |
| М. |
сістэ́мна-функцыяна́льным |
сістэ́мна-функцыяна́льнай |
сістэ́мна-функцыяна́льным |
сістэ́мна-функцыяна́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
структу́рна-функцыяна́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
структу́рна-функцыяна́льны |
структу́рна-функцыяна́льная |
структу́рна-функцыяна́льнае |
структу́рна-функцыяна́льныя |
| Р. |
структу́рна-функцыяна́льнага |
структу́рна-функцыяна́льнай структу́рна-функцыяна́льнае |
структу́рна-функцыяна́льнага |
структу́рна-функцыяна́льных |
| Д. |
структу́рна-функцыяна́льнаму |
структу́рна-функцыяна́льнай |
структу́рна-функцыяна́льнаму |
структу́рна-функцыяна́льным |
| В. |
структу́рна-функцыяна́льны (неадуш.) структу́рна-функцыяна́льнага (адуш.) |
структу́рна-функцыяна́льную |
структу́рна-функцыяна́льнае |
структу́рна-функцыяна́льныя (неадуш.) структу́рна-функцыяна́льных (адуш.) |
| Т. |
структу́рна-функцыяна́льным |
структу́рна-функцыяна́льнай структу́рна-функцыяна́льнаю |
структу́рна-функцыяна́льным |
структу́рна-функцыяна́льнымі |
| М. |
структу́рна-функцыяна́льным |
структу́рна-функцыяна́льнай |
структу́рна-функцыяна́льным |
структу́рна-функцыяна́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Функцыянальны аналіз (у хіміі) 10/651
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Функцыянальны аналіз (у матэматыцы) 1/234, 314; 2/122, 609; 4/45; 7/82, 84, 160; 10/651; 12/454
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНЫ АНА́ЛІЗ у хіміі,
сукупнасць метадаў аналізу, якімі ў арган. злучэннях колькасна і якасна вызначаюць рэакцыяздольныя групы атамаў (ці асобныя атамы), т.зв. функцыянальныя групы.
У хім. метадах Ф.а. выкарыстоўваюць характэрныя рэакцыі функцыянальных груп, напр., утварэнне афарбаванага комплексу пры ўзаемадзеянні спіртоў з гексанітратацэратам амонію. З фіз. метадаў ужываюцца метады ядз. магнітнага рэзанансу, мас-спектраметрыі, інфрачырв. спектраскапіі і інш. Ф.а. выяўляюць будову арган. рэчываў, кантралююць некат. тэхнал. працэсы.
т. 16, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНЫ ШЭ́РАГ,
абагульненне паняцця лікавага шэрагу на выпадак, калі яго членамі з’яўляюцца сапраўдныя ці камплексныя функцыі, зададзеныя на некаторым мностве. Калі Ф.ш. збягаецца ў кожным пункце зададзенага мноства, то яно наз. вобласцю збежнасці. Метад раскладання функцый у Ф.ш. з’яўляецца эфектыўным метадам вывучэння функцый, вылічэння і ацэньвання інтэгралаў, рашэння розных ураўненняў (напр., алг., дыферэнцыяльных, інтэгральных) і інш. Гл. таксама Асімптатычны выраз, Тэйлара шэраг, Фур’е шэраг.
т. 16, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНЫ,
прыстасаванне для пераўтварэння ўваходных пераменных у выхадную функцыю паводле зададзенага закону. Бывае лічбавы, аналагавы ці гібрыдны, адной (найб. пашыраны) ці больш уваходных велічынь, паводле фіз. прыроды сігналаў — эл., магн., гідраўлічны, пнеўматычны, фотааптычны, мех. і інш.; паводле віду функцыянальнай залежнасці, якая задаецца ў выглядзе табліц, графікаў або аналітычна, — лінейны, трыганаметрычны, лагарыфмічны, паказнікавы і інш. У вылічальных П.ф. працэс пераўтварэння інфармацыі спалучаны з працэсам яе матэм. апрацоўкі. П.ф. выкарыстоўваюцца ў выліч. і вымяральнай тэхніцы, сістэмах аўтам. кіравання і рэгулявання, тэлемех. сістэмах і інш. Гл. таксама Вымяральны пераўтваральнік.
т. 12, с. 290
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНЫ АНА́ЛІЗ у мовазнаўстве,
інтэгральны метад даследавання мовы, пры якім аб’ект вывучаецца з пункту гледжання яго функцый, заканамернасцей ужывання, сувязі з асяроддзем. Выкарыстоўваецца ў функцыянальнай лінгвістыцы. Пры Ф.а. вызначаюцца лексічныя, сінтакс., кантэкстуальныя, сітуацыйныя і прагматычныя ўмовы выкарыстання слоў і выразаў. Напр., пры апісанні трывання ўлічваецца лексічнае значэнне дзеясловаў, спосаб дзеяння, адносіны паміж трываннем і часам і інш. Адзін з асн. прадметаў Ф.а. — функцыянальна-семантычныя палі — групоўкі адзінак розных узроўняў (лексічны, марфал., сінтакс.), аб’яднаныя агульнай семантычнай функцыяй. Пры Ф.а. матэрыял аналізуецца ад сэнсу да выражэння, ад функцыі да сродкаў яе рэалізацыі. Важныя аспекты Ф.а. — дыяхранічны і супастаўляльны. Пачынальнікі Ф.а. — А.А.Патабня, І.І.Мешчанінаў, О.Есперсен, Э.Бенвеніст.
Літ.:
Функциональный анализ грамматических аспектов высказывания. Л., 1985.
М.В.Супрунчук.
т. 16, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНЫ АНА́ЛІЗ,
раздзел матэматыкі, у якім вывучаюцца мноствы з дапасаванымі паміж сабой алг. і тапалагічнымі структурамі і іх адлюстраванні, а таксама метады іх выкарыстання для рашэння канкрэтных задач. Асн. раздзелы: нелінейны Ф.а., тэорыі лінейных аператараў, бясконцамерных выяўленняў груп, нармаваных кольцаў, абстрактная тэорыя інтэгравання і інш. Асн. паняцці Ф.а. — прастора і аператар.
Як самаст. дысцыпліна пачаў складвацца на мяжы 19 і 20 ст. ў выніку абагульнення розных паняццяў і метадаў матэм. аналізу, алгебры, геаметрыі і інш. Сфарміраваўся ў 1930-я г. (С.Банах «Тэорыя лінейных аперацый», 1931). Найб. вывучаны лінейныя прасторы, важнейшы клас якіх — функцыянальныя прасторы, дзе элементы — функцыі (адсюль назва «Ф.а.») і лінейныя адлюстраванні (іх тэорыя — абагульненне на бясконцамерны выпадак праблематыкі лінейнай алгебры), гільбертавы прасторы, метрычныя прасторы (гл. Метрыка), тапалагічныя прасторы і інш. Выкарыстоўваецца ў тэорыях функцый, дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў, метадах вылічэнняў, тэорыі імавернасцей, матэм. фізіцы, квантавай механіцы і інш.
На Беларусі даследаванні па Ф.а. праводзяцца з 1950-х г. у БДУ і інш. ВНУ.
Літ.:
Колмогоров А.Н., Фомин С.В. Элементы теории функций и функционального анализа. 6 изд. М., 1989;
Люстерник Л.А., Соболев В.И. Краткий курс функционального анализа. М., 1982;
Антоневич А.Б., Радыно Я.В. Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984.
Я.В.Радына.
т. 16, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ АНАЛІЗ
Пачаткам развіцця гэтай галіны матэматыкі на Беларусі паслужыла заснаванне ў 1959 у БДУ навукова-даследчага семінара па функцыянальным аналізе (кіраўнікі М.І.Брыш, В.Ф.Ждановіч, А.М.Родаў). Значная частка вынікаў у галіне функцыянальнага аналізу і яго дастасаванняў належыць удзельнікам гэтага семінара, іх вучням і паслядоўнікам. Даследаванні вядуцца таксама ў Ін-це матэматыкі Нац. АН Беларусі, Гродзенскім, Гомельскім, Віцебскім ун-тах.
У тэорыі выяўлення груп дадзена яўнае апісанне непрыводных выяўленняў канкрэтных груп Лі, выражэнне іх матрычных элементаў праз розныя класы спецыяльных функцый (А.М.Ламбіна, А.М.Родаў, А.В.Розенблюм, Л.В.Розенблюм, У.Б.Рыўкін, Н.М.Траццякова, Л.А.Яновіч). У галіне дыферэнцыяльна-аператарных ураўненняў на падставе ўведзенага Я.В.Радынам функцыянальнага злічэння распрацаваны агульная тэорыя дыферэнцыяльна-аператарных ураўненняў у лакальна-выпуклых і банахавых прасторах і тэорыя гэтых ураўненняў у шкалах банахавых прастор (П.П.Забрэйка, В.І.Назараў, Я.В.Радына); для шырокага класа дыферэнцыяльна-аператарных ураўненняў у гільбертавай прасторы метадам энергетычных няроўнасцей даказана іх карэктная вырашальнасць (М.І.Брыш, В.І.Карзюк, Я.В.Радына, У.І.Часалін, М.І.Юрчук і інш.). У тэорыі аператарных алгебраў распрацаваны новы кірунак, арыентаваны на дастасаванне да новых класаў функцыянальна-псеўдадыферэнцыяльных ураўненняў (А.Б.Антаневіч, М.В.Белавусаў, А.У.Лебедзеў); тэорыя інтэградыферэнцыяльных аператараў і адпаведнасцей (Ю.А.Быкадораў, Г.М.Кабак, Ю.К.Ландо); пабудаваны інварыянтныя меры па тапалагічных падгрупах (У.У.Мухін) і функцыянальнае злічэнне генератараў аналітычных паўгруп (А.Р.Міроцін). У нелінейным аналізе распрацоўваецца тэорыя нерухомых пунктаў, вектар-функцый і інтэгральных ураўненняў (П.П.Забрэйка і яго вучні). У галіне абагульненых функцый распрацаваны новы кірунак у тэорыі мнемафункцый (нелінейных абагульненых функцый), прапанаваны агульны метад будавання алгебраў мнемафункцый (А.Б.Антаневіч, Я.В.Радына і іх вучні). Цыкл работ В.І.Карзюка, Я.В.Радыны, М.І.Юрчука адзначаны Дзярж. прэміяй Беларусі 1996.
Літ.:
Антоневич А.Б., Радыно Я.В. Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984.
Я.В.Радына.
т. 18, кн. 2, с. 513
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)