1. Які мае адносіны да фонду (у 1 знач.); які складае фонд, рэзерв. Фондавыя землі. □ На будоўлі ідзе лес фондавы, нарыхтаваны яшчэ зімой.Корбан.
2. Які мае адносіны да фондаў (у 2 знач.); звязаны з купляй-продажам фондаў. Фондавая біржа. Фондавы капітал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМАРТЫЗА́ЦЫЯ (ад позналац. amortisatio пагашэнне),
паступовы перанос кошту асноўных вытворчых фондаў на кошт атрыманай на гэтых фондах гатовай прадукцыі. Абумоўлена неабходнасцю кампенсацыі зносу фондаў і забеспячэння поўнай іх замены пры выбыцці з вытв-сці. На гэта робяцца амартызацыйныя адлічэнні — уключэнне часткі кошту асн.фондаў у сабекошт прадукцыі. Яны вызначаюцца пераважна як працэнт (норма амартызацыі) ад кошту асн.фондаў і налічваюцца на працягу амартызацыйнага перыяду. Такія адлічэнні паступова назапашваюцца на рахунках прадпрыемства і разам з прыбыткам з’яўляюцца крыніцай фонду для набыцця новых машын, абсталявання, павышэння тэхн. ўзроўню вытв-сці, каб забяспечыць канкурэнтаздольнасць прадукцыі і прадпрыемства. Нарматывы амартызацыі і метады яе налічэння зацвярджаюцца органамі дзярж. кіравання. У якасці нарматываў выкарыстоўваюцца норма амартызацыі і патонная стаўка. Норма амартызацыі — цэнтралізавана ўстаноўлены гадавы працэнт пагашэння кошту асн.фондаў ва ўсіх галінах нар. гаспадаркі і практычна для ўсіх відаў асн.фондаў. Залежыць ад нарматыўнага тэрміну службы асн.фондаў: чым ён карацейшы, тым большая норма амартызацыі. У здабыўных галінах тэрмін службы некаторых асн.фондаў (спецыялізаваныя будынкі, горныя выпрацоўкі і інш.) вызначаецца не фізічным зносам, а памерамі запасаў карысных выкапняў. Для гэтых відаў асн.фондаў у якасці нарматыву амартызацыі выкарыстоўваецца патонная стаўка — велічыня кошту асн.фондаў у разліку на 1 т запасаў карысных выкапняў. Гадавыя амартызацыйныя адлічэнні пры гэтым вызначаюцца як здабытак патоннай стаўкі на гадавы аб’ём здабычы карысных выкапняў.
У залежнасці ад метадаў налічэння адрозніваюць раўнамерную, паскораную і ўзрастаючую амартызацыю. Пры раўнамернай амартызацыі кошт асн.фондаў пераносіцца на сабекошт прадукцыі роўнымі часткамі на працягу ўсяго амартызацыйнага перыяду, што не адпавядае дынаміцы фізічнага і маральнага зносу асн.фондаў, не забяспечвае своечасовае фарміраванне фін. сродкаў прадпрыемства для абнаўлення тэхнікі. Пры паскоранай амартызацыі ў першы год службы асн.фондаў на сабекошт прадукцыі пераносіцца найб. частка іх кошту. Пры ўзрастаючай амартызацыі сума амартызацыйных адлічэнняў штогод павялічваецца і дасягае макс. велічыні ў апошні год амартызацыйнага перыяду. Гэта стымулюе замену старой тэхнікі на новую, таму што к канцу амартызацыйнага перыяду яе эксплуатацыя становіцца не эфектыўнай.
Адносіны дзяржавы да амартызацыі характарызуюць яе адносіны да навукова-тэхн. прагрэсу. Пры паскоранай (5 гадоў і менш) амартызацыі ў развітых краінах тэрміны спісання абсталявання перавышаюць тэрміны яго рэальнага зносу, што азначае падатковую субсідыю прадпрыемствам. Гэта павышае ўзровень накаплення і самафінансавання, спрыяе нарошчванню асн. капіталу ў навукаёмістых галінах, прагрэс. структурным зрухам у эканоміцы. На паскарэнне тэмпаў навукова-тэхн. прагрэсу накіраваны і інш. метады амартызацыі ў гэтых краінах: вытв. метад, метад раўнамернага прамалінейнага спісання кошту абсталявання, метад спец. амартызацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
архіва́рыус
(ням. Archivarius, ад лац. archivarius)
супрацоўнік архіва, хавальнік фондаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАЛА́НСАВАЯ ВА́РТАСЦЬасноўных фондаў,
ацэначная іх вартасць на пачатак і канец года. Складаецца з вартасці асн.фондаў, што знаходзяцца на балансе па аднаўленчай вартасці на момант апошняй іх ацэнкі, і вартасці асн.фондаў, уведзеных у эксплуатацыю ў наступныя гады і ацэненых па іх поўнай першапач. вартасці. Балансавая вартасць выкарыстоўваецца для разліку сярэднегадавых аб’ёмаў асн.фондаў, налічэння амартызацыі, вызначэння ўзроўню эфектыўнасці вытв-сці. У рыначнай эканоміцы вызначаюць балансавую вартасць актыву (як першапач. вартасць доўгатэрміновага актыву за вылікам зносу), балансавую вартасць кампаніі, ці чыстыя актывы, уласны капітал (як сукупныя актывы кампаніі за вылікам сукупных абавязацельстваў), балансавую вартасць акцыі (вызначаецца паводле спец. методыкі на аснове ўліковай дакументацыі кампаніі).
2.узнач.прым. У капіталістычных краінах — які атрымліваецца ад фондаў (у 2 знач.). Фундзіраваны даход.// Доўгатэрміновы або бестэрміновы. Фундзіраваныя пазыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБАРО́ТНЫЯ ФО́НДЫ,
частка вытворчых фондаў прадпрыемства, якая цалкам расходуецца ў вытв. цыкле і цалкам пераносіць сваю вартасць на новы прадукт. Матэрыяльна-рэчыўную аснову абаротных фондаў складаюць прадметы працы (матэрыялы, сыравіна і інш.), што знаходзяцца на складах у выглядзе вытворчых запасаў і незавершанай вытв-сці. У рыначнай эканоміцы абаротныя фонды — пастаянная частка абаротнага капіталу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
conservator
[kənˈsɜ:rvətər]
n.
1) ахо́ўнік -а m., апяку́н апекуна́m., кансэрва́тар -а m.
2) Brit. ахо́ўнік фо́ндаў музэ́ю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ АРХІ́Ў МАГІЛЁЎСКАЙ ВО́БЛАСЦІ.
Засн. ў Магілёве ў 1919 як Магілёўскае губ. архіўнае ўпраўленне, пазней бюро, з 1924 Магілёўскі акр. архіў (аддзел) Цэнтр. архіва БССР. У 1930 фонды архіва перададзены Цэнтр.дзярж. архіву Кастр. рэвалюцыі (знаходзіўся ў Магілёве). У 1938 адноўлены як Магілёўскі абл. архіў. На 1.1.1941 у архіве зберагалася каля 1300 фондаў, 650 тыс. адзінак захоўвання. У час 2-й сусв. вайны большасць фондаў загінула, страчаны ўвесь навук.-даведачны апарат, частка дакументаў вывезена гітлераўцамі ў Рыгу. У 1943 архіў аднавіў дзейнасць. На 1.1.1997 у архіве 2440 фондаў, 436 185 адзінак захоўвання з 1917. На зберажэнні дакументы, што ўтварыліся ў працэсе дзейнасці мясц. органаў улады, устаноў, прадпрыемстваў, што дзейнічалі на тэр. сучаснай Магілёўскай вобл. У архіве прадстаўлены матэрыялы ўстаноў першых гадоў сав. улады, пра арганізацыю і дзейнасць рэв. к-таў, пра гісторыю с.-г. і культ. будаўніцтва ў вобласці, пра прамысл. развіццё і нар. адукацыю, навуку, прафс. рух і інш. Дакументы на бел., рус., ням., польск. і яўр. мовах.
Аддзелы: камплектавання, ведамасных архіваў і справаводства; забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў; аўтаматызацыі інфарм.-пошукавых сістэм; выкарыстання дакументаў; навук.-тэхн. апрацоўкі дакументаў.