a natural/social/historical phenomenon прыро́дны/сацыя́льны/гістары́чны фено́мен;
Bankruptcy is a common phenomenon in an economic recession. Банкруцтва – звычайная з’ява ў час эканамічнага спаду.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Phänoménn -s, -e фено́мен
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
fenomen, ~u
м.
1.феномен; надзвычайная з’ява;
fenomen natury — феномен прыроды;
2. геній, чалавек выключных здольнасцей;
fenomen pracowitośi — фенаменальна працаздольны чалавек
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЛІ (Lee) Харпер (н. 12.4.1926, г. Монравіл, штат Алабама, ЗША),
амерыканская пісьменніца. Прадстаўнік т.зв. паўднёвай школы сучаснага амер. рамана, якая даследавала феномен расізму ў яго сац., этычнай і псіхал. праявах. Скончыла Алабамскі ун-т (1949). Вядомасць прынёс раман «Забіць перасмешніка» (1960), у аснове якога расавы канфлікт і расісцкія забабоны, што прыводзяць да смерці чалавека. Аўтар навел, эсэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАВА́Я АКТЫ́ЎНАСЦЬ,
уласцівая індывідууму частата палавых зносін. Узровень П.а. вызначаецца сукупнасцю саматычных, псіхічных і сац. працэсаў; у чалавека спалучаецца з духоўнымі адносінамі. Норма П.а. — паняцце варыябельнае, звязанае з палавой канстытуцыяй, маральнымі, сац.-эканам., узроставымі характарыстыкамі. Важны феномен П.а. — палавы акт; вызначаецца таксама абуджэннем лібіда, першай эякуляцыяй, інтэнсіўнасцю палавых эксцэсаў, працягласцю і ўзростам пачатку ўмоўнага фізіял. рытму, наяўнасцю і выразнасцю аргазму ў жанчыны. Узроўні П.а. ацэньваюцца па аб’ектыўных (працягласць палавога акта) і суб’ектыўных (напр., матывы палавога акта) паказчыках. У гарманічным шлюбным жыцці П.а. вызначаецца пераважна мужчынам.
нямецка-амерыканскі фізік, генетык і вірусолаг, адзін з заснавальнікаў малекулярнай біялогіі. Чл.Нац.АН ЗША, Амер.АН і мастацтваў, Каралеўскай акадэміі Даніі, АН Францыі, Лонданскага каралеўскага т-ва. Вывучаў фізіку ў Цюбінгенскім, Бонскім, Берлінскім і Гётынгенскім ун-тах. Доктарская ступень па фізіцы (1930). З 1937 у ЗША. У 1947—77 праф. Каліфарнійскага тэхнал. ун-та ў Пасадэне (у 1961—63 ва ун-це г. Кёльн). Навук. працы па атамнай фізіцы, мутагенезе, рэпрадукцыі вірусаў. Адкрыў феноменгенет. рэкамбінацыі ў бактэрыяфагаў. Нобелеўская прэмія 1969 (разам з А.Д.Хершы і С.Э.Лурыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМХО́ВІЧ Валянціна Аляксандраўна (н. 22.3.1955, г.п. Глуск Магілёўскай вобл.),
бел. сацыёлаг і філолаг. Д-р сацыялаг. н. (2003), канд.філал.н. (1986). Скончыла Мінскі пед.ін-т замежных моў (1977). Настаўнічала. З 1978 у Бел.эканам. ун-це, з 2003 дэкан ф-та менеджменту. Навук. працы па праблемах ідэнтыфікацыі і сацыялізацыі асобы, кіравання персаналам, па лінгвістыцы і методыцы выкладання замежных моў. Распрацавала тэарэтыка-метадалагічныя асновы сацыялагічнай канцэпцыі феномена карпаратыўнага чалавека, яго сацыялізацыі і ўзнаўлення японскім грамадствам як цэласнай і эфектыўна дзеючай сацыякульт. мадэлі (сям’я — школа — фірма).
Тв.:
Практическая грамматика английского языка. Мн., 2001;
Japanese Approach to Businesc: Managament System and Corporate Men. Tokyo, 2001;
Феномен корпоративного человека в японском обществе. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эпіфено́мен
(ад эпі- + феномен)
1) суправаджальная, другарадная з’ява;
2) свядомасць у ідэалістычнай філасофіі, пгто разглядаецца як суправаджальны прадукт дзейнасці вышэйшай нервовай сістэмы, як вынік пасіўнага адлюстравання рэчаіснасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЛПЕ́ЕВА Тамара Міхайлаўна (н. 23.6.1949, г. Лепель Віцебскай вобл.),
бел. філосаф і культуролаг. Д-рфілас.н. (1993), праф. (1996). Скончыла БДУ (1972). З 1972 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1976 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 2002 прарэктар Міжнар.гуманіт.-эканам. ін-та. Навук. працы па праблемах сац. філасофіі і культуралогіі, сац. міфалогіі і рэлігіязнаўства, тэорыі і метадалогіі адукацыі і выхавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЕРЦЬ І БЯССМЕ́РЦЕ,
два бакі быцця чалавека, якія ўзаемна выключаюць, але і ўзаемна прадугледжваюць адзін аднаго; адно з цэнтр. пытанняў філасофіі. У асэнсаванні праблемы С. і б. вылучаюць філас., рэліг. і прыродазнаўча-навук. аспекты. У ант. філасофіі ў працэсе аналізу С. і б. вызначыліся 2 асн. падыходы: матэрыялістычны (Дэмакрыт, Эпікур, Лукрэцый і інш.) і ідэалістычны (Сакрат, Платон і інш.). Згодна з матэрыялістычным падыходам, чалавек смяротны; на аснове прыродазнаўчых ведаў зроблены вывад, што з фіз.смерцю чалавека гіне і яго душа, г. зн. мысленне і свядомасць. Матэрыялісты лічаць бессмяротнымі створаныя чалавекам прадукты матэрыяльнай і духоўнай культуры і разглядаюць асобу як бессмяротную істоту толькі ў аспекце прадаўжэння роду. Эпікур, Сенека і інш.гал. задачай філасофіі лічылі збаўленне чалавека ад страху смерці. З процілеглых пазіцый разглядалі гэтую праблему С.К’еркегор, А.Шапенгаўэр, Ф.Ніцшэ, М.Хайдэгер, Ж.П.Сартр, А.Камю і інш. Паводле ідэаліст. канцэпцыі бяссмерце чалавека грунтуецца на існаванні абсалютнай ідэі ці бяссмерці чалавечай душы, чым у пэўнай ступені паслабляецца трагізм чалавечага быцця. Згодна з рэлігійнымі вучэннямі, чалавек бессмяротны, што вынікае з боскай прыроды душы, а фіз. смерць з’яўляецца вызваленнем душы ад матэрыяльнай абалонкі. Прыродазнаўча-навуковы падыход да праблемы С. і б. разглядае смерць як спыненне жыццядзейнасці, натуральны канец усялякай жывой істоты і абвяргае ідэю існавання чалавека пасля яго фіз. смерці. Спробы абгрунтаваць фіз. бяссмерце ў межах прыродазнаўства рабілі рас. вучоныя А.Л.Чыжэўскі, У.І.Вярнадскі і інш. Праблема С. і б. займае значнае месца ў гісторыі бел.філас. думкі, дзе знайшлі адлюстраванне як рэліг.-правідэнцыялістычны (М.Сматрыцкі, Сімяон Полацкі), так і прыродазнаўчанавук. (С.Будны, К.Лышчынскі і інш.) падыходы.
Літ.:
Тейяр де Шарден П. Феномен человека: Пер. с фр.М., 1987;
Вернадский В.И. Начало и вечность жизни: [Сб.]. М., 1989;
Человек: Мыслители прошлого и настоящего о его жизни, смерти и бессмертии: Древний мир — эпоха Просвещения. М., 1991;
Русский космизм: Антология филос. мысли. М., 1993;
Семененя И.Н. Феномен жизни в аспекте полевой организации природы. Гродно, 1997;
Бодрийар Ж. Символический обмен и смерть: Пер. с фр.М., 2000.