Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
formíeren
1.vt фармірава́ць, утвара́ць
2.~, sichфармірава́цца, утвара́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
formować się
незак.
1.фарміравацца; фармавацца;
2.вайск. строіцца; шыхтавацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
РОЎ,
падоўжная адмоўная форма рэльефу, утвораная ў прыродных умовах размывам або разрывам зямной паверхні. Могуць фарміравацца ў рыфтавых зонах, мець апоўзневы, саліфлюкцыйны і інш. генезіс. Штучныя Р. ствараліся з абарончымі мэтамі, часта заліваліся вадой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wykształcać się
незак.
1. атрымліваць адукацыю;
2. адукоўвацца; развівацца;
3.фарміравацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПЛАСКАГО́Р’Е,
вялікі ўчастак горнага рэльефу выш. да 1000 м і больш з плоскімі або хвалістымі водападзельнымі паверхнямі. У межах П. трапляюцца значныя ўпадзіны і ўзвышшы. Ускраінныя і прыдалінныя іх участкі часта глыбока парэзаны цяснінамі і ярамі і маюць выгляд моцна эрадзіраваных гор. П. могуць фарміравацца ў выніку найноўшых тэктанічных рухаў паверхняў, якія былі выраўнаваны папярэдняй дэнудацыяй і залягалі на дыслацыраваных горных пародах рознага складу і ўзросту. У шэрагу выпадкаў П. ўтвараюцца на гарызантальна залягаючых пародах аднаго тыпу і ўзросту, стойкіх да размыву. Могуць фарміравацца і пры магутных вывяржэннях лавы, якая перакрывае няроўнасці стараж. рэльефу. Некаторыя П. ўтвараюць ўнутр. часткі нагор’яў. У склад П. часта ўключаюць высока размешчаныя плато.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
энцыклапеды́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да энцыклапедыі; які мае характар энцыклапедыі (у 1 знач.). Энцыклапедычны слоўнік. □ Значнае месца ў слоўніках Л. Зізанія і П. Бярынды займае энцыклапедычны прынцып тлумачэння.Суднік.
2. Усеабдымны, усебаковы, які ахоплівае розныя галіны ведаў. Студэнты .. [дацэнта] любілі за энцыклапедычныя веды, за прастату, за своеасаблівы, стыль лекцый, які мог фарміравацца толькі ў «мужчынскім» інстытуце.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bílden
1.vt
1) утвара́ць; ствара́ць
2) склада́ць
3) выхо́ўваць, адуко́ўваць
2.~, sich утвара́цца, фармірава́цца, склада́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ІНЖЫНЕ́РНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
галіна псіхалогіі, якая даследуе псіхал. асаблівасці працы чалавека пры ўзаемадзеянні яго з тэхн. сродкамі ў працэсе вытв. і кіраўніцкай дзейнасці. Як самаст. кірунак пачала фарміравацца ў 1940-я г. ў межах псіхалогіі працы. Яе актывізацыя ў 1950-я г. звязана з навук.-тэхн. рэвалюцыяй. Сучасная І.п. даследуе складаныя працэсы ўзаемнай адаптацыі чалавека і сістэмы, якой ён кіруе. Яе дасягненні выкарыстоўваюцца для аптымізацыі дзейнасці людзей у сістэмах «чалавек — машына», у эрганоміцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЛІЖСКАЯ СЕДЛАВІ́НА,
тэктанічная структура, якая падзяляе Аршанскую ўпадзіну і Таропецка-Вяземскі прагін Маскоўскай сінеклізы. Сучляняе Ярцаўскі пахаваны выступ Варонежскай антэклізы і Вілейскі пахаваны выступ Бел. антэклізы. Працягнулася з ПнЗ на ПдУ на 40 км, шыр. 35 км.
Пачала фарміравацца ў познім пратэразоі (рыфей), у адкладах фанеразою не адасабляецца. Крышт. фундамент залягае на адзнаках ад -1 км да -1,4 км, прыўзняты над адмоўнымі суседнімі структурамі на 0,2—0,8 км. Платформавы чахол утвараюць адклады рыфею, венду, дэвону і антрапагену.