1. Бакавая частка чаго‑н. Доўга сек [Эфір] бакавіну гары, доўга абліваўся салёным потам, але, нарэшце, прабіўся да нейкай мяккай пароды.М. Ткачоў.
2. Тое, што і бакавіца. Бакавіна вагона.
3. Бакавая частка тушы. — Шынкевіч таксама добрая цаца! — падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абурана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамі́зм
(ад лац. Thomos = Фама)
філасофскае і багаслоўскае вучэнне сярэдневяковага філосафа-схаласта Ф. Аквінскага, паводле якога розум павінен падпарадкоўвацца веры, а філасофія служыць багаслоўю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГРЫ́БАЎ Аляксей Мікалаевіч (31.1.1902, Масква — 26.11.1977),
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1948). Герой Сац. Працы (1972). З 1924 у МХАТ. Ствараў драм. і камедыйныя вобразы, псіхалагічна распрацаваныя, натуральныя, сцэнічна выразныя: Сабакевіч («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Чабутыкін, Фірс («Тры сястры», «Вішнёвы сад» А.Чэхава), Фама Апіскін («Сяло Сцяпанчыкава і яго жыхары» паводле Ф.Дастаеўскага), Лука («На дне» М.Горкага), Глоба («Рускія людзі» К.Сіманава), Няпрахін («Залатая карэта» Л.Лявонава). З 1935 здымаўся ў кіно: «Вяселле», «Без віны вінаватыя», «Верныя сябры», «Паласаты рэйс», «За ўсё ў адказе» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1951, 1952 і Расіі 1974 за тэатр. работы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЬЯ́НАЎ Аляксандр Аляксандравіч (29 8.1891, с. Балабонава Пільнінскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 13.2.1982),
рускі кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1971). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917, клас М.Сакалова). У 1924—49 заг.муз. часткі Ніжагародскага драм.т-ра. У 1918—21 выкладаў у Ніжагародскай нар. кансерваторыі, з 1951 у Горкаўскай кансерваторыі (з 1957 праф.). Сярод твораў: 5 опер, у т. л. «Сцяпан Разін» (паст. 1953), «Фама Гардзееў» (паст. 1966), «Ярмак» (паст. 1957); кантата «Валерый Чкалаў» (1952); творы для аркестра, фп.; 3 хары a cappella «Песні пра Сценьку Разіна» (1972); рамансы; апрацоўкі рус. і чув.нар. песень; музыка да драм. спектакляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖЭ́ЙКАФама Фаміч (н. 7.10.1936, в. Скураты Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. хімік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-рхім.н. (1989). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі Нац.АН Беларусі (у 1980—89 нам. дырэктара). Навук. працы па калоіднай хіміі і фіз.-хім. механіцы. Устанавіў заканамернасці ўзаемадзеяння паверхнева-актыўных рэчываў з гліністымі мінераламі ў канцэнтраваных растворах электралітаў. Даследаваў механізм утварэння кандэнсацыйна-крышталізацыйных структур у калійных угнаеннях. Распрацаваў новыя рэагенты, якія павышаюць эфектыўнасць флатацыйнага працэсу атрымання і паляпшаюць якасць калійных угнаенняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Физикохимия селективной флотации калийных солей. Мн., 1983 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНЕ́ЦКІФама Сільвестравіч (н. 23.3.1938, в. Траскоўшчына Мінскага р-на),
бел. акцёр, педагог. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1961). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа. З 1971 у Нац. т-ры імя Я.Купалы. Адначасова (з 1990) выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Напачатку выконваў ролі герояў, потым пераважна характарныя. Сярод лепшых роляў у т-ры імя Я.Коласа: Раскольнікаў («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), Леанідзік («Мой бедны Марат» А.Арбузава), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына); у т-ры імя Я.Купалы: Салянік («Радавыя» А.Дударава), Паніч («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Жабрак («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Настаўнік («Безыменная зорка» М.Себасцьяна), Клеон («...Забыць Герастрата!» Р.Горына).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МАНАЎ Рубен Мікалаевіч (1.4.1899, Масква —5.12.1968),
расійскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1946). Вучыўся ў Маск. ун-це (1918). P 1919 у драм. студыях. Вучань Я.Вахтангава. Акцёр, з 1924 рэжысёр, з 1939 гал. рэжысёр Т-ра імя Вахтангава. Выкладаў у Тэатр. вучылішчы імя Шчукіна (з 1946 праф.). Сярод роляў: Віцэ-кароль («Карэта святых дароў» П.Мерыме), Бенядзікт («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Даменік Сарыяна («Філумена Мартурана» Э.Дэ Філіпа), Сірано («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана) і інш. Паставіў «Інтэрвенцыю» Л.Славіна (1933), «Фронт» А.Карнейчука (1942), «Фама Гардзееў» паводле М.Горкага (1956), «Конармію» І.Бабеля (1966) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947, 1950. Ленінская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСЦІ́ЛІШЧА, чысцец,
паводле каталіцкага веравучэння — прамежкавае месца паміж раем і пеклам. У Ч. душы грэшнікаў, якія не атрымалі прабачэння ў зямным жыцці, але не абцяжараныя смяротнымі грахамі, перад тым як трапіць у рай, гараць у ачышчальным агні. Лёс душы ў Ч. можа быць аблегчаны, а тэрмін знаходжання яе там скарочаны, калі ў памяць памерлага родныя і блізкія, пакінутыя на зямлі, будуць рабіць «добрыя справы». У каталіцкім багаслоўі гэта выпрабаванне трактуецца як сімвал пакут сумлення і раскаянне. Уяўленне пра Ч. склалася ў 1 ст. Вучэнне аб ім распрацаваў Фама Аквінскі. Догмат пра Ч. прыняты на Фларэнційскім 1439 і пацверджаны на Трыдэнцкім 1562 саборах. Правасл. і пратэстанцкая цэрквы абвяргаюць вучэнне аб Ч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІФама Антонавіч (31.10.1890, в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 2.3.1952),
бел. і ўкр. вучоны ў галіне педагогікі і псіхалогіі. Праф. (1925). Скончыў Кіеўскі ун-т (1913). З 1913 выкладаў у гімназіях на Ўкраіне, загадваў Златапальскай прац. школай. З 1921 на педкурсах у г. Наваміргарадзе, Ін-це нар. адукацыі ў м. Златапаль б. Кіеўскай губ. З 1925 у Данецкім, з 1929 у Херсонскім ін-тах нар. адукацыі, Чаркаскім ін-це сац. выхавання. З 1932 заг. кафедры педагогікі Краснадарскага і адначасова Кубанскага с.-г. ін-таў, пазней заг. школьна-пед. аддзела, в.а. дырэктара Краснадарскага пед. ін-та, заг. кафедры педагогікі Омскага с.-г. ін-та. У 1935—36 заг. кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага пед. ін-та. З 1936 у Ферганскім пед. і Какандскім настаўніцкім ін-тах. У 1940—45 загадваў кафедрай педагогікі і псіхалогіі Чарнігаўскага і Бухарскага пед. ін-таў. З 1946 у Крымскім пед. і Ленінградскім абл. настаўніцкіх ін-тах. З 1951 заг. кафедры педагогікі Кіеўскага ін-та фіз. культуры. Навук. працы па метадалогіі і гісторыі педагогікі, праблемах кіравання школай, стварэння школ для адораных дзяцей, пытаннях арганізацыі навуч. працэсу ў сярэдняй школе і ВНУ, распрацоўкі крытэрыяў ацэнкі ведаў навучэнцаў, маральнага выхавання вучняў старэйшага школьнага ўзросту і інш. Аўтар даследаванняў «Вывучэнне паспяховасці навучэнцаў па стандартызаваных тэстах», «Арганізацыя навуковай работы» (абодва 1926), «Арганізацыя школ для адораных дзяцей», «Арганізацыя школ для звышадораных дзяцей» (абодва 1927), «Вывучэнне здольнасцей дзяцей» (1928), «Нарматыўныя элементы педагогікі пры выкладанні яе ў педагагічных ВНУ» (1929), «Вялікі рускі педагог К.Дз.Ушынскі» (1946) і інш.
Тв.:
Виявлення організаторів у групі та вимірювання організованости групи. Луганськ, 1928;
Педагогіка як наука. Луганськ, 1929.
Літ.:
Прафесар Фама Антонавіч Бельскі: Бібліягр. паказ.;
Профессор Фома Антонович Бельский: Библиогр. указ. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЯЎЛЕ́ВІЧФама, бел. пісьменнік і педагог 1-й пал. 17 ст. Нарадзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў Магілёўскай брацкай школе, у Ягелонскім ун-це (Кракаў, сярэдзіна 1620-х г.). У канцы 1620 — пач. 1630-х г. рэктар Кіеўскай брацкай школы. З 1632 педагог у магілёўскім, у 1640-я г. ў слуцкім брацтвах. Аўтар паэмы «Лабірынт» (Кракаў, 1625, на польск. мове). У паэме, прасякнутай ідэямі асветніцтва, услаўляў неабмежаваныя магчымасці чалавечага розуму, асвету, навуку, заклікаў да адзінства слав. народаў у грамадска-паліт. і культ. жыцці. Твор І. — узор экспрэсіўна-метафарычнай паэзіі барока.
Літ.:
Голенченко Г.Я. Новые материалы по истории культурных связей Белоруссии с Украиной и Россией в конце XVI — первой половине XVII в // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиогр., Мн. 1983. Вып. 2.