фаза́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фазана. Фазанавае апярэнне.

2. у знач. наз. фаза́навыя, ‑ых. Сямейства птушак атрада курыных, куды ўваходзіць фазан, перапёлка, паўлін і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bażant

м. заал. фазан (Phasianus L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pheasant

[ˈfezənt]

n., pl. -ants or (esp. coll.) -ant

фаза́нm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Базано́вец ’расліна Lysimachia nummularia L., лазаніца’ (Кіс.). Рус. бажа́новец, база́новец, ст.-укр. базановець, укр. дыял. зановець (усечаная форма). Запазычанне з польск. bazanowiec ’тс’ (да bażantфазан’, параўн. семантычную паралель назвы расліны — ням. Fasanenkraut). Гук ‑z‑ замест ‑ż‑ тлумачаць польскім мазурэннем. Фасмер, 1, 104; Карловіч, Wyr. obce, 40 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДЗІЧЫНАРАЗВЯДЗЕ́ННЕ,

штучнае развядзенне паляўнічай птушкі і часткова млекакормячых (пераважна зайцоў) для павелічэння іх колькасці ў паляўнічых угоддзях. Заключаецца ў гадоўлі племянных птушак у гадавальніках, інкубаванні іх яек і вырошчванні птушанят да пэўнага ўзросту, пасля чаго іх выпускаюць ва ўгоддзі. Дз. развіта ў многіх краінах Еўропы і Паўн. Амерыкі, дзе стала асн. спосабам узнаўлення дзічыны. Дазваляе падтрымліваць на аптымальным узроўні колькасць жывёл і ствараць устойлівыя папуляцыі каштоўных відаў, вырашаць асобныя праблемы аховы жывёл. На Беларусі гал. аб’екты Дз. — качка, фазан, глушэц. Пытанні Дз. распрацоўваюць у запаведніках, нац. парках і асобных паляўнічых гаспадарках.

т. 6, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІЦУ́НДА-МЮСЕ́РСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК У Абхазіі, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа. Засн. ў 1966 на базе Піцундскага (з 1926) і Мюсерскага (1964) участкаў з мэтай захавання рэліктавых гаёў, дуброў, водна-балотных комплексаў. Пл. 3761 га. Рэльеф слабахвалісты раўнінны, горны, расчлянёны далінамі рэк. Гай рэліктавай эндэмічнай хвоі піцундскай (адзіны ў свеце) і самшыту. Дубровы. Шыракалістыя лясы з граба каўказскага, бука ўсходняга, каштана звычайнага (ядомага), лапіны, вольхі, сунічнага дрэва. У падлеску падуб, мушмула, барбарыс, кізіл, рададэндран пантыйскі, плюшчы і інш. У фауне звычайныя казуля, дзік, барсук, куніца, вавёрка, фазан і інш.

т. 12, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАГАДЭ́ХСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,

у Грузіі, у бас. р. Алазані, на Паўд. схілах усх. ч. Гал. Каўказскага хр. Засн. ў 1912 для аховы горных біягеацэнозаў. Пл. каля 18 тыс. га. Горы, цясніны, вадаспады, азёры, серныя крыніцы. Рэзка выяўленая верт. занальнасць расліннасці. Дубова-грабавыя, букавыя лясы, горныя лугі. У флоры 1400 відаў кветкавых раслін, у т. л. 12 эндэмічных. У фауне 38 відаў млекакормячых, у т. л. каўказскі алень, дагестанскі тур, казуля, серна, мядзведзь, ліс, воўк, шакал, рысь; 120 відаў птушак, у т. л. каўказскі цецярук, улар, фазан і інш. Больш за 1 тыс. відаў цвердакрылых і 800 відаў матылькоў. Занесены ў спіс Помнікаў прыроды ЮНЕСКА.

т. 9, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бажа́нфазан’ (Нас., Інстр. II), базан (Нас.); да гэтага апошняга параўн. базано́вец. Рус. дыял. бажа́нт, укр. бажа́нт, бажа́нка ’тс’. Запазычанне з зах.-слав. моў: польск. bażant (параўн. і чэш. bažant) < с.-в.-ням. fasant (< с.-лац. phasanus, phasianus, ад назвы рэчкі на Каўказе). Бернекер, 47; Рыхардт, Poln., 34; Брукнер, 18; Махэк₂, 49; Фасмер, 1, 104. Параўн. яшчэ Шварц, ZfslPh, 5, 125; Попавіч, ZfslPh, 24, 37; Клюге, 185.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ІНТРАДУ́КЦЫЯ,

перасяленне асобных відаў жывёл і раслін за межы іх натуральнага арэала, у мясцовасці ці экасістэмы, дзе яны раней не жылі або іх шчыльнасць была нізкая; пачатковы этап акліматызацыі. Від, які перасяляюць, павінен мець перавагі перад блізкімі абарыгеннымі відамі або не мець аналагаў. На Беларусі інтрадукавана каля 30 відаў жывёл, у т. л. 13 відаў млекакормячых (напр., андатра, янот-паласкун), 2 віды птушак (курапатка барадатая, фазан), 12 відаў рыб (напр., еўрапейскі вугор, карась сярэбраны, пелядзь), некалькі відаў беспазваночных (мізіды). І. раслін вядзецца (паводле археал. даследаванняў) з 3 ст. да н.э. (напр., віка, проса, пшаніца); бульбу пачалі вырошчваць у 18 ст. З 2-й пал. 18 ст. ў сувязі з развіццём садова-паркавага мастацтва пачалася І. іншаземных відаў дрэвавых і кустовых раслін, пераважна лек. і вітамінаносных (абляпіха, барбарыс, лімоннік кітайскі, рабіна чарнаплодная і інш.).

т. 7, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІСЫ́К-КУ́ЛЬСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК У Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан, ва ўсх. ч. Цянь-Шаня. Засн. ў 1948 (у сучасных межах з 1976) для аховы месцаў гнездавання і зімовак вадаплаўных і водна-балотных птушак. Пл. больш за 17 тыс. га, з іх 15 тыс. га прыпадае на акваторыю воз. Ісык-Куль (у т. л. водна-балотныя ўгоддзі міжнар. значэння). Запаведнік складаецца з 9 адасобленых участкаў вакол возера. На ўвільготненых месцах звычайныя густыя зараснікі абляпіхі, талу, тамарыску, барбарысу і карагачу, падводныя лугі харавых водарасцей. У фауне стэпавы тхор, ласка, барсук і інш., акліматызавана андатра, у гарах — марал, горны казёл, трапляецца снежны барс, з птушак — фазан, арлан-белахвост, белая чапля, чырвананосы нырэц, лысуха, лебедзь-шыпун. Запаведнік уключаны ў праграму «Чалавек і біясфера».

...ІТ (ЫТ) (грэч. itis), суфікс, які выкарыстоўваецца для ўтварэння назоўнікаў — назваў запаленчых захворванняў або працэсаў, напр., артрыт, гідрадэніт.

т. 7, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)