У якім адчуваецца роспач; поўны роспачы. Нечакана балота абудзіў роспачны чалавечы крык.Дуброўскі.Чалавечае ж жыццё павінна быць заўсёды на віду ў іншых, тады нават у самыя горкія, часам роспачныя хвіліны яно не бывае такое цяжкае.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІСІ́ЦА Іван Ігнатавіч (н. 22.1.1950, в. Блістава Менскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. графік, жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). У 1980—86 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Творам уласціва змешанасць графічных тэхнік і жывапісу, дасканаласць пластычнай мовы, дэталізаваная завершанасць, эмацыянальнасць. Стварыў серыю графічных аркушаў па матывах твораў У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя роспачы», «Цыганскі кароль», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Сівая легенда» (усе 1979—86); жывапісныя творы «Да Багдановіча» (1982), «Партрэт маці» (1990), «Суботні вечар» (1995), «Спас» (1996), «Раніца», «Ушача», «Покліч» (усе 1997).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
tróstlosa
1) несуце́шны;
er ist ganz ~ ён уро́спачы [адча́і]
2) бязра́дасны, няўце́шны; безнадзе́йны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Вайдава́ць, вайтава́ць ’злаваць, злавацца, знаходзіцца ў роспачы, адчаі’ (КЭС). Укр.войдувати ’буяніць, дэбашырыць’. Балтызм, параўн. літ.vaĩdytis ’сварыцца’. Варыянт з ‑т‑, магчыма, у выніку збліжэння з войт, вайтаваць ’выконваць ролю войтаў злавацца’ (параўн. рус.смал.войтить ’выконваць пасаду войта’) або з вайцяць ’сварыцца’ (ашмян.). Рудніцкі (1, 463) лічыць укр.войдуватися ’вазіцца’ неалагізмам, утвораным на базе кантамінацыі ўкр.возитися і ўкр.воювати.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЛІМЧУ́К Віктар Ігнатавіч (н. 28.10.1946, в. Сіманавічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1999). Скончыў Куйбышаўскі ін-т культуры (1982). З 1985 рэжысёр Віцебскай лялечнай трупы пры Бел. т-ры імя Я.Коласа, з 1990 маст. кіраўнік створанага на аснове лялечнай трупы Бел.т-ра «Лялька». Яго пастаноўкі вылучаюцца высокай эстэтыкай, маст. густам, разнапланавасцю. Сярод іх: «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1986), «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка» П.Сіняўскага (1988), «Папялушка» Я.Шварца (1991), «Дапытлівы слонік» Р.Кіплінга (1993), «Хлопчык-Зорка» О.Уайльда (1995), «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна (1996, Гран-пры на Міжнар. фестывалі «Белая Вежа» ў Брэсце, 1998; прыз на Міжнар. фестывалі ў Субаціцы, Югаславія, 2000), «Брэменскія музыкі» В.Ліванава і Ю.Энціна (1998), «Ладдзя Роспачы» Р.Асвяціча паводле У.Караткевіча (2000) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стушы́ць, стушу, стушыш, стушыць; зак., што.
Разм. Звесці зусім; патушыць. [Макрына] пачала дзьмухаць прытухшыя смалякі — зусім стушыла.Баранавых.//перан. Не даць магчымасці развіцца чаму‑н. Бо там... Дзе ўдар З халоднага пагана У дзікай роспачы Стушыў агонь грудзей, Дзе кроў цякла З глыбокай, свежай раны, — Там кветкі вырастуць, Красы, жыцця, надзей!..Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўстрыйскі паэт. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Вучыўся ў Венскім ун-це. З 1937 на нелегальным становішчы, у 1939—57 у Англіі. Друкаваўся з канца 1920-х г.Зб-кі вершаў «На дне» (1928), «Каляндар» (1930), «З гармонікам» (1936), «У шынку» (1946) сац.-крытычнай праблематыкі, у іх адлюстравана гаротнае жыццё абяздоленых, батракоў, беспрацоўных, бадзяг. Аўтар зб-каў вершаў антываен. («Мы ляжалі на Валыні ў балоце», 1931) і антыфаш. («Высланы з Аўстрыі», 1943; «Вена 1938. Зялёныя Кадры», 1946) накіраванасці. У зб-ках «Хвала роспачы», «Аб чорным віне» (абодва 1956) рэаліст. змест песенных мелодый афарбаваны матывамі смутку і адчаю. Асобныя вершы К. пераклаў на бел. мову В.Сёмуха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ЙГІН Юрый Міхайлавіч (н. 29.4.1947, г. Гомель),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (2002). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1974). Працаваў у т-рах Расіі. У 1978—92 і з 1995 у Гомельскім абл.драм. т-ры, у 1992—95 у Гомельскім Незалежным т-ры. Валодае сцэн. абаяльнасцю, прыхільнасцю да яркай камед. формы, майстэрствам пераўвасаблення і пластычнага выражэння вобразаў. Найб. значныя ролі: Доктар, Камандор («Апошні ўзлёт», «Купала» А.Дударава), Свяшчэннік, Бергман-Ганцэвіч («Ладдзя Роспачы», «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле У.Караткевіча), Бабаеў («Грэх ды бяда на каго не жыве» А.Астроўскага), Дорн («Чайка» А.Чэхава), Барменталь, Журдэн («Сабачае сэрца», «Здурнелы Журдэн» М.Булгакава), Крачынскі («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна), Мефістофель («Святы і грэшны» М.Варфаламеева), Мальволіо («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Эміль Рабінэ («Жульен і Каломба» Ж.Ануя), граф дэ Гіш («Каханая, я павінен памерці» паводле «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Атыліо Самуэле («Цыліндр» Э. Дэ Філіпа) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тускно́та ‘маркота, смутак, сум’ (Байк. і Некр., Адм.). Ранняе запазычанне з польск.tęsknota ‘туга, смутак, журба’, пра што сведчыць замена другаснага насавога на у (Булыка, Выбр. пр., 122) < *tъskn‑ota < *tъsknъ ‘смутны, журботны, тужлівы’, ‘варты жалю, мізэрны’ (гл. папярэдняе слова), што дало натуральным шляхам прыметнік ckny ‘тс’. Ст.-польск.tesknić sobie ‘быць уроспачы, засмучаным’, дзе пазней пад уздзеяннем ‑n‑ галосны гук ‑e‑ стаў насавым гукам > tęsknić (Борысь, 632), магчыма, было крыніцай ст.-бел.тескнети ‘тс’.