ушы́р, прысл.

Тое, што і ушыркі. Светлай раніцаю восень Упрыгожана сягоння — Сінь на небе, Рунь на полі Зелянее ушыр і ўдоўж. Броўка. Жытні палетак цягнуўся на цэлыя вёрсты ўдаўжкі і ўшыр. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надзянькі́ прысл. ’адпачынак у свята’: Добра падрабʼіласʼа, цʼапʼер схаджу да Йулʼи надзʼянкʼи (воран., Сцяшк. Сл.). Утворана са спалучэння на дзень, суфіксацыя на ‑кі, характэрная для прыслоўяў, параўн. удоўжкі, ушыркі, навелічкі і пад.; у якасці ўзору выкарыстана наначкі ’на цэлую ноч’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wszerz

ушыр, ушырыню, ушыркі;

wzdłuż i wszerz — уздоўж і ўпоперак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

удо́ўж, прысл. і прыназ.

1. прысл. У даўжыню, па даўжыні. Тры лініі мераюць мой пакой удоўж, ушыркі і ўвысь. Арочка. Я пачаў дзяліць загон упоперак, а .. [бацька] папрасіў падзяліць яго ўдоўж. Сяргейчык. [Юрка:] — Збоку кожны [свінню] пераскочыць. Ты ўдоўж паспрабуй. Скрыпка.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «удоўж» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на накіраванасць дзеяння па даўжыні чаго‑н., а таксама на размяшчэнне чаго‑н. па даўжыні якога‑н. прадмета. Удоўж сцен стаялі лавы. Колас. Неўзабаве адхілілася шырмачка з квяцістай фасолькай удоўж столак і ў пакой заглянула Алеся. Кулакоўскі.

•••

Удоўж і ўпоперак — а) ва ўсіх напрамках, усюды. Удоўж і ўпоперак луг перасякаўся вузкімі, доўгімі і глыбокімі тонямі, заросшымі аерам. Колас; б) вельмі добра, да дробязей (ведаць каго‑, што‑н. і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлі́ў, ‑ліву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разліваць — разліць (у 2 знач.).

2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. разлівацца — разліцца (у 2, 3 і 4 знач.). І ў гэтым разліве пяшчоты, дзіцячай ласкі .. [Галя] адчула, што ўжо не можа быць без яго, без хлопчыка, які ёй стаў такі родны. Сабаленка.

3. Выхад з берагоў ракі, возера; паводка. Мне не часта даводзілася бачыць Дняпро ў час яго разліву, ды яшчэ ў такую слаўную ранішнюю пару... Ракітны. // Веснавая вада, а таксама прастора, залітая вадой. [Раўбіч:] — Паколькі пачнём вясной, а разліў .. часам дасягае шасці вёрст ушыркі — гэта дасць вам неабходны спакой на той час, пакуль мы будзем наводзіць парадак. Караткевіч. Пешаходы сцішалі свае таропкія крокі, спыняліся на мосце і, любуючыся шырокім разлівам, прыслухоўваліся: ні то гэта шуміць веснавая вада, ні то тое новае, што ідзе разам з вясной. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)