вы́ручыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго (што). Памагчы каму-н. у цяжкіх абставінах.

В. з бяды.

В. сябра.

2. што. Утаргаваць.

В. грошы за тавар.

|| незак. выруча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́ручка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́торговать сов.

1. (выручить сумму) утаргава́ць;

2. прям., перен. (получить уступку) вы́таргаваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ручыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Памагчы выйсці з цяжкага становішча. Выручыць з бяды. □ [Салдат:] — Як ты мне дапамог! Не дапамог, а, можна сказаць, выручыў. Гамолка.

2. Утаргаваць. Вязуць усё, што трэба прадаць, каб выручыць сякую-такую капейчыну. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

utargować

зак. утаргаваць; выручыць; выгандлеваць;

utargować 10 złotych — выручыць 10 злотых

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́ручить сов.

1. вы́ручыць; (освободить) вы́зваліць, мног. павызваля́ць; (спасти) вы́ратаваць, мног. павырато́ўваць; (помочь) дапамагчы́;

2. (о деньгах) вы́ручыць; (торговлей — обычно) утаргава́ць; (возвратить потраченный капитал) вярну́ць; (получить) атрыма́ць;

магази́н вы́ручил де́сять миллио́нов рубле́й магазі́н утаргава́ў (вы́ручыў) дзе́сяць мільёнаў рублёў;

я свои́ де́ньги вы́ручу я свае́ гро́шы вярну́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)