адзін з відаў нар. пазаабрадавай сацыяльна-быт. лірыкі. Узніклі ў 18—19 ст. пасля ўвядзення рэкруцкай павіннасці (у 1705 у Расіі, на Беларусі — пасля далучэння яе да Расіі ў канцы 18 ст.). Больш цесна, чым інш. віды і жанры бел.нар. лірыкі, звязаны з рэчаіснасцю і адлюстроўваюць рэальныя гіст. падзеі і з’явы. У іх адлюстраваны ўсе этапы набору ў рэкруты і служба ў царскім войску: развітанне з бацькамі, жонкай, нявестай, горкая доля навабранца, муштра ў царскай арміі, цяжкія паходы і трагічны лёс рэкрута. Ёсць у іх і пратэст супраць прымусовай службы і войнаў, сац. няроўнасці і несправядлівасці пры наборы. Найб. поўна бел. Р. і с.п. сабраў М.Федароўскі.
Р. і с.п. багатыя сімволікай іпсіхал. паралелізмам: многія песні пачынаюцца з апісання змрочных малюнкаў прыроды, прасякнутых прадчуваннем бяды, трагічнага лёсу героя; маці рэкрута ў вобразе зязюлі прылятае на месца прыёму і жаласна просіць забраць усё, але вярнуць дадому сына, якога чакае «салдацкімі слязьмі злітая» дарога. Смуткам прасякнуты песні пра расстанне жонкі або нявесты з каханым, асабліва тыя, дзе расказваецца пра смерць салдата. Для Р. і с.п. характэрны выразныя эпітэты («конь вараны», «воран чорны»), метафары («наступіла цёмна хмара», «зямліца стагнала»), антытэзы («лепей дома цэпам бухаць, чым у войску муштры слухаць», «лепей дома хлеб аўсяны, чым на вайне пытляваны») іінш.маст. сродкі. Як іказацкія песні, Р. і с.п. ў асноўным харавыя, шматгалосыя мужчынскія. Мелодыі і характар выканання іх вельмі разнастайны (паходныя і страявыя песні пераважна маршавыя).
Публ.:
Беларускія народныя песні. Т. 2. Мн., 1960;
Лірычныя песні. Мн., 1976;
Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. 4 выд.Мн., 1996.
Літ.:
Мухаринская Л.С. Белорусская народная песня: Ист. развитие. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАССЯЛЕННЕ І ШЧЫЛЬНАСЦЬ НАСЕЛЬНІЦТВА.
У працэсе размеркавання і пераразмеркавання насельніцтва на тэр. Беларусі склалася сетка гарадскіх і сельскіх паселішчаў. Працэс рассялення насельніцтва вызначаецца 3 асноўнымі групамі фактараў: прыродныя (рэльеф, глебы, клімат, блізкасць да водных і паліўных рэсурсаў, наяўнасць карысных выкапняў); дэмаграфічныя (натуральны прырост насельніцтва, міграцыйныя працэсы); сац.-эканамічныя (узровень развіцця і размяшчэння вытворчых сіл, рэгіянальныя адрозненні ва ўзроўні даходаў, развітасць інфраструктуры). З развіццём прадукц. сіл у працэсе рассялення насельніцтва пераважаюць сац.-эканам. фактары.
У 19 ст. Беларусь была аграрнай перыферыяй Рас. імперыі з перавагай сельскага насельніцтва. Паводле перапісу 1897 гарадское насельніцтва складала 13,5%. Да 1940-х г. Беларусь належала да найбольш сельскіх рэгіёнаў СССР (доля гараджан складала каля 20% насельніцтва). Да ліку буйных гарадоў адносіліся Мінск, Гомель, Віцебск і Магілёў. Больш хутка працэс урбанізацыі адбываўся ў пасляваенныя гады, калі пры аднаўленні гарадоў будавалі буйныя прамысл. прадпрыемствы. Прырост гар. насельніцтва на Беларусі быў больш высокі, чым у сярэднім па СССР. На працягу 1959—70 доля гар. насельніцтва вырасла больш як на 13%, у 1970 — на 22% і склала 65%. Паводле перапісу 1999 у гарадах жыло 70% насельніцтва краіны. Адпаведна зніжалася колькасць сельскага насельніцтва (гл.табл. 3).
Характэрная рыса урбанізацыі на Беларусі — паскораны рост насельніцтва ў буйных (больш за 100 тыс. жыхароў) гарадах, якія сталі гал. цэнтрамі вытворчасці і сістэмы рассялення. Гарадское насельніцтва прырастала пераважна за кошт прытоку сельскіх жыхароў. У наш час у буйных гарадах краіны каля 50% усяго насельніцтва і каля 70% гарадскіх жыхароў краіны.
За перыяд 1939—99 колькасць гарадскіх населеных пунктаў на Беларусі павялічылася са 173 да 212, колькасць гар. насельніцтва вырасла з 1855 тыс. да 6961 тыс.чал., а доля гарадскіх жыхароў з 21 да 69% (гл.табл. 3).
Павелічэнне колькасці гарадоў ішло не толькі за кошт стварэння новых (Светлагорск, Салігорск, Наваполацк, Новалукомль), але і за кошт пераводу часткі традыцыйных мясц. цэнтраў (мястэчак) у гарады ці пасёлкі гар. тыпу (гл.табл. 4). У 1970 у рэспубліцы было 9 гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тыс.чал., у 1999—15 (Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Пінск, Орша, Мазыр, Наваполацк, Салігорск, Ліда). У 6 абласных цэнтрах сканцэнтравана палавіна гар. насельніцтва, у т. л. ў Мінску 24% (1977, 1 тыс.чал.).
Колькасць, характар і структура сельскіх паселішчаў у гістарычным развіцці таксама мелі значныя змены. Многія сёлы, вёскі былі знішчаны ў часы 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў; у Вял.Айч. вайну Беларусь страціла каля 9 тыс. вёсак. Колькасць сельскіх населеных пунктаў на Беларусі памяншалася і пасля вайны: у 1959 іх было 34 442, у 1970—27 911, у 1999—23 459. Агульная колькасць сельскіх населеных пунктаў за 40 мірных гадоў паменшала на 10 983, або на 30%; штогод краіна страчвала ў сярэднім 274 вёскі (гл.табл. 5).
У савецкі перыяд (асабліва ў 1930—50-я г.) развіццё сельскіх населеных пунктаў ішло пераважна па шляху іх узбуйнення за кошт перасялення жыхароў з хутароў. На 1.1.2003 на тэр. Беларусі 110 гарадоў і 101 пасёлак гар. тыпу, у якіх жыло 7 036,4 тыс.чал.; больш за 24 тыс. сельскіх населеных пунктаў, у якіх жыло 2 862,2 тыс.чал. Сярэдняя адлегласць паміж гарадамі менш за 50 км, паміж сельскімі населенымі пунктамі — каля 3 км. У сярэднім на 1 тыс.км² размешчаны 1 гарадскі і 115 сельскіх населеных пунктаў. Такія ўмовы спрыяюць развіццю эканам., працоўных, культурна-быт.іінш. сувязей паміж асобнымі населенымі пунктамі.
Шчыльнасць насельніцтва Беларусі нязначна перавышае сярэднесусветны паказчык (46 чал. на 1 км²) і складае (на 1.1.2003) 48 чал. на 1 км². Найб. шчыльна населены зах. вобласці (у Гродзенскай 46 чал. на 1 км², у Брэсцкай — 45), некалькі менш — цэнтральная, усх.іпаўн. вобласці (Магілёўская — 41, Мінская без г. Мінск і Гомельская па 38, Віцебская — 33 чал. на 1 км²). На паказчык шчыльнасці значна ўплывае характар сістэмы рассялення, гушчыня і памеры населеных пунктаў. Гарады і пасёлкі, тэрыторыя якіх параўнальна невялікая, населены больш шчыльна, чым сельская мясцовасць. Таму шчыльнасць гар.і сельскага насельніцтва часта разлічваюць паасобна. Напр., шчыльнасць насельніцтва Мінска складае 5754 чал. на 1 км², Брэста — 5968, Віцебска — 4410, Гомеля — 4152, Гродна — 3175, Магілёва — 3601 чал. на 1 км². Найбольшая канцэнтрацыя сельскага насельніцтва адзначана ў непасрэднай блізкасці ад буйных гарадоў, дзе яго шчыльнасць часам дасягае больш за 75 чал. на 1 км².
Полаўзроставая структура. Сучасная полаўзроставая структура насельніцтва Беларусі склалася ў выніку сацыяльна-паліт., эканам.і экалагічных падзей, якія адбываліся ў краіне ў 20 ст., і выкліканых імі зменамі ў патоках міграцыі, у размеркаванні насельніцтва на гарадское і сельскае, ва ўзроўнях і структуры занятасці, нараджальнасці і смяротнасці. Асн. тэндэнцыя ў развіцці ўзроставай структуры насельніцтва — рост долі насельніцтва старэйшых узроставых груп (гл.табл. 6). Працэс старэння насельніцтва ідзе даволі інтэнсіўна. У 1897 доля асоб, старэйшых за працаздольны ўзрост, складала 7,4%, у 1959—13,5%, у 1999—21,5%. Пасля 1999 колькасць і доля асоб пенсіённага ўзросту некалькі зменшылася (да 21,2% у 2003), што было звязана з уступленнем у пенсіённы ўзрост нешматлікай часткі насельніцтва, якое нарадзілася ў гады Вял.Айч. вайны. Зараз кожны пяты жыхар краіны знаходзіцца ў пенсіённым узросце. Доля асоб, старэйшых за працаздольны ўзрост, сярод гарадскога насельніцтва ў 2 разы меншая, чым сярод сельскага (гл.табл. 7); у гарадах яна паступова расце (16,1% у 1999 і 16,7% у 2003), а на вёсцы памяншаецца (33,7% і 32,4% адпаведна). 20 ст. характарызавалася таксама скарачэннем колькасці і долі насельніцтва ў малодшых узроставых групах. Доля дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў паступова памяншалася з 43,1% у 1897 да 30,9% у 1970 і 21,2% у 1999. За 1999—2003 яна скарацілася да 18,5%, і дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў стала на 266,5 тыс. менш, чым асоб пенсіённага ўзросту (у 1999 — на 28,2 тыс.чал.). Колькасць дзяцей скарачалася і ў горадзе (на 207,1 тыс.чал.), і на вёсцы (на 91,7 тыс.чал.), у выніку доля асоб ва ўзросце да 16 гадоў стала аднолькавай сярод гарадскога і сельскага насельніцтва. Доля насельніцтва ў працаздольным узросце (мужчыны 16—59 гадоў, жанчыны 16—54 гадоў) вагаецца ад 49,5% (1897) да 58,2% (1979). У 1999—2003 колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце павялічылася на 214 тыс.чал.і дасягнула паказчыка ў 60,3%. Паводле разлікаў, прырост гэтай узроставай групы забяспечваўся пераважна за кошт унутр. патэнцыялу замяшчэння пакаленняў. Папаўненне працоўных рэсурсаў за кошт міграцыі не з’яўляецца важным фактарам. Міграцыйны прырост дадатны, але яго аб’ёмы невялікія і маюць тэндэнцыю да памяншэння: у 1999—17,6 тыс.чал., у 2000—12,1, у 2001—9,1, у 2002—5,6 тыс.чал. Працэс старэння характэрны і для працоўных рэсурсаў краіны. У структуры насельніцтва гэтай групы паменшылася доля асоб маладых узростаў (16—39 гадоў) з 61,9% у 1999 да 59,5% у 2003; адпаведна павялічылася доля асоб, старэйшых за 40 гадоў (з 38,1% да 40,5%). У 1999—2003 колькасць моладзі ва ўзросце 16—29 гадоў павялічылася на 261,5 тыс.чал., у т. л. на 237,9 тыс.чал. у гарадах і 23,6 тыс.чал. у сельскай мясцовасці. Гэта звязана з уступленнем у працаздольны узрост насельніцтва, якое нарадзілася ў сярэдзіне 1980-х г., і кароткачасовым «усплёскам» нараджальнасці, выкліканым асаблівасцямі ўзроставай структуры і сацыяльнымі мерамі дзярж. палітыкі, накіраванымі на падтрымку сем’яў з дзецьмі. За апошнія 4 гады (1999—2003) колькасць асоб працаздольнага ўзросту ў горадзе павялічылася на 231,7 тыс.чал., а ў сельскай мясцовасці паменшылася на 17,7 тыс.чал.; аднак яго доля павялічылася і ў горадзе (з 62,2% у 1999 да 64,8% у 2003), і ў сельскай мясцовасці (з 46,1% да 49%).
Паказчык нагрузкі на працаздольнае насельніцтва (непрацаздольнай яго часткай — дзяцей і састарэлых) з-за асаблівасцей узроставай структуры мяняецца хвалепадобна, і з канца 1990-х г. знаходзіцца ў фазе спаду. У 1989 на 1000 чал. працаздольнага ўзросту прыпадала 786 непрацаздольных, у 1995—800 чал., у 2003—659 чал. Нагрузка на працаздольнае насельніцтва была вялікая і ў 1897, калі на 1000 чал. у працаздольным узросце прыпадала 1020 чал. у непрацаздольным узросце, у т. л. 870 дзяцей і 150 чал. састарэлых. У 1999 такая нагрузка складала 746 чал., у т. л. 371 дзецьмі і 375 пенсіянерамі (гл.табл. 8). Пасля 1999 зніжэнне такой нагрузкі адбываецца і ў горадзе, і ў сельскай мясцовасці пераважна за кошт рэзкага паніжэння нагрузкі дзецьмі (з 437 чал. у 1989 да 307 чал. у 2003).
Структура насельніцтва паводле полу ў значнай меры ўплывае на развіццё грамадства, яе дыспрапорцыя перашкаджае нармалізацыі дэмаграфічных працэсаў (фарміраванню сем’яў, узнаўленню насельніцтва, цякучасці кадраў). У 1989—99 на Беларусі адбыліся значныя змены ў суадносінах мужчын і жанчын. Парушэнні структуры насельніцтва паводле полу, што ўтварыліся ў выніку Вял.Айч. вайны, паступова згладзіліся і адзначаюцца толькі ва ўзросце, старэйшым за 70 гадоў. У наш час дыспрапорцыі паводле полу залежаць ад розніцы нараджальнасці ў горадзе і вёсцы, ад смяротнасці мужчын і жанчын, а таксама ад структуры міграцыйных патокаў, у т. л. моладзі з вёскі ў горад. Паводле перапісу 1959 на 1000 мужчын прыпадала 1249 жанчын, у гарадах — 1245, у сельскай мясцовасці — 1251, у 1989 адпаведна 1138, 1117, 1177 жанчын. У сярэдзіне 1990-х г. тэндэнцыя выраўноўвання структуры насельніцтва паводле полу змянілася на супрацьлеглую, што звязана з больш высокім ростам смяротнасці мужчын, асабліва ў працаздольным узросце. У 1999 на 1000 жанчын прыпадала 886 мужчын, у 2003—882 мужчыны. Толькі ва ўзросце да 28 гадоў колькасць мужчын перавышае колькасць жанчын (гл.рыс. 1). Істотна адрозніваецца склад насельніцтва паводле полу ў гарадах і ў сельскай мясцовасці (гл.табл. 9). У гарадах мужчын ва ўзросце да 26 гадоў больш, чым жанчын, у сельскай мясцовасці ва ўзросце да 53 гадоў, што звязана з высокай доляй міграцыі дзяўчат з сельскай мясцовасці. У цэлым па краіне і ў гарадскіх паселішчах сярод моладзі ва ўзросце 16—29 гадоў няма вял. дыспрапорцыі ў структуры насельніцтва паводле полу, у сельскай мясцовасці яна значная — на 1000 дзяўчат прыпадае 1120 юнакоў.
Табліца 3 Дынаміка колькасці гарадскога і сельскага насельніцтва Рэспублікі Беларусь (паводле перапісаў)
Гады перапісу
Колькасць насельніцтва, тыс.чал.
У % да ўсяго насельніцтва
Усяго
у тым ліку
гарадскога
сельскага
гарадскога
сельскага
1897
6673
899
5774
13,5
86,5
1926*
4989
848
4138
17,0
83,0
1939
8912
1855
7057
20,8
79,2
1959
8056
2481
5575
30,8
69,2
1970
9002
3908
5094
43,4
56,6
1979
9560
5263
4297
55,1
44,9
1989
10152
6641
3510
65,4
34,6
1999
10045
6961
3084
69,3
30,7
* У межах да верасня 1939.
Табліца 4 Групоўка гарадскіх населеных пунктаў Беларусі паводле колькасці насельніцтва ў 1959 і 1999
Групы населеных пунктаў паводле колькасці жыхароў
1959*
1999**
колькасць населеных пунктаў
колькасць
жыхароў у групе, тыс.чал.
колькасць населеных пунктаў
колькасць жыхароў у групе, тыс.чал.
менш за 3 тыс.
45
106,2
50
94,4
3—4,9
57
233,2
25
94,5
5—9,9
50
331,5
50
387,4
10—19,9
15
216,3
47
644,0
20—49,9
7
219,7
16
482,3
50—99,9
6
425,8
9
615,4
100—499,9
3
438,3
15
2970,4
500 тыс.ібольш
1
509,5
1
1677,1
Усяго
184
2480,5
212
6961,5
* Звесткі па колькасці гар. паселішчаў прыведзены на сярэдзіну года.
** Звесткі па колькасці гар. паселішчаў паводле перапісу.
Табліца 5 Групоўка сельскіх населеных пунктаў Беларусі паводле колькасці насельніцтва (звесткі 1959, 1970 і 1999)
Групы населеных пунктаў па колькасці жыхароў
1959
1970
1999
колькасць населеных пунктаў
колькасць жыхароў у групе, тыс.чал.
колькасць населеных пунктаў
колькасць жыхароў у групе, тыс.чал.
колькасць населеных пунктаў
колькасць жыхароў у групе, тыс.чал.
да 5
1432
5,3
1003
3,2
2100
6,1
6—10
1624
12,7
984
7,7
1870
14,9
11—25
3534
62,7
2292
41,1
4192
73,4
26—50
4783
185,3
3447
131,7
4372
160,9
51—100
6863
506,4
5835
432,3
4240
305,5
101—200
7870
1131,2
6653
957,9
2882
405,5
201—500
6366
1957,5
5659
1730,6
2429
782,1
501—1000
1630
1118,6
1527
1031,3
1008
688,6
1001—2000
306
395,4
445
578,7
281
376,6
2001—3000
29
70,1
53
125,7
51
119,2
3001—5000
5
18,0
11
42,7
25
89,3
больш за 5000
-
-
2
11,7
9
61,6
Усяго
34442
5463,2
27911
5094,5
23459
3083,7
Табліца 6 Узроставая структура насельніцтва (паводле перапісаў) у %
Год перапісу
Узроставыя групы
Акрамя таго, моладзь (16—29 гадоў)
дапрацаздольнае (0—15 гадоў)
працаздольнае (16—54 гады для жанчын, 16—59 гадоў для мужчын)
старэйшае за працаздольнае (55 гадоў і старэйшае для жанчын, 60 гадоў і старэйшае для мужчын)
1897
43,1
49,5
7,4
24,9
1939
38,5
52,3
9,2
24,2
1959
31,3
55,2
13,5
25,4
1970
30,9
52,9
16,2
18,9
1979
25,0
58,2
16,8
23,7
1989
24,5
56,0
19,5
20,9
1999
21,2
57,3
21,5
20,1
Табліца 7 Колькасць насельніцтва асноўных узроставых груп, тыс.чал.
Узрост
1999
2003
Усяго
горад
вёска
Усяго
горад
вёска
Усё насельніцтва
10045,2
6961,5
3083,7
9898,6
7036,4
2862,2
Дапрацаздольны
2131,8
1509,4
622,4
1833
1302,3
530,7
Працаздольны
5752,1
4330,8
1421,3
5966,1
4562,5
1403,6
Старэйшы за працаздольны
2160,1
1120,1
1040
2099,5
1171,6
927,9
Моладзь 16—29 гадоў
2018
1556,3
461,7
2279,5
1794,2
485,3
Табліца 8 Структура нагрузкі на насельніцтва ў працаздольным узросце (на 1000 чал. у працаздольным узросце прыпадае асоб у непрацаздольным узросце)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЦКА-АМЕРЫКА́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ І ПАГАДНЕ́ННІПагадненне 1933 аб устанаўленні дыпламат. адносін, заключана 16 ліст. ў Вашынгтоне праз абмен нотамі. Пагадненне 1937 аб гандл. адносінах, заключана 4 жн. ў Маскве праз абмен нотамі; замяніла пагадненне аб гандл. узаемаадносінах 1935. Прадугледжвала, што ЗША прадаставяць СССР «безумоўны і неабмежаваны рэжым найбольш спрыяльнай нацыі» па ўсіх пытаннях, якія датычаць мытных пошлін, збораў, правіл і фармальнасцей, што маюць адносіны да ўвозу, продажу або выкарыстання ў ЗША сав. тавараў. Аналагічныя абавязкі ўзяў урад СССР. У гады 2-й сусв. вайны тавараабарот паміж СССРі ЗША рэгуляваўся гал. чынам пагадненнем ад 11.6.1942, а ў першыя пасляваен. гады — крэдытным пагадненнем ад 15.10.1945. У сувязі з разгортваннем «халоднай вайны» ўрад ЗША у пач. 1947 забараніў пастаўкі абсталявання ў СССР, а 23.6.1951 дэнансаваў пагадненне 1937. Пагадненне 1942 аб прынцыпах, якія могуць ужывацца да ўзаемнай дапамогі ў вядзенні вайны супраць агрэсіі, падпісана 11 чэрв. ў Вашынгтоне. Зыходзячы з прынцыпу, што абарона СССР супраць гітлераўскай агрэсіі мае жыццёва важнае значэнне для абароны ЗША, амер. ўрад абавязаўся забяспечваць СССР абароннымі матэрыяламі, абслугоўваннем і інфармацыяй. Сав. ўрад абавязаўся садзейнічаць абароне ЗША і заяўляў пра сваю гатоўнасць даваць ЗША матэрыялы, абслугоўванне, ільготы і інфармацыю. Гэта пагадненне завяршыла фарміраванне асн. ядра антыгітлераўскай кааліцыі, садзейнічала развіццю ленд-лізу. Асновы ўзаемаадносін паміж СССРі ЗША,
падпісаны 29.5.1972 у Маскве. Дакумент зафіксаваў асн. прынцыпы сав.-амер. адносін. СССРі ЗША пагадзіліся, што ў ядз. век не існуе інш. асновы падтрымання адносін паміж імі, акрамя мірнага суіснавання. Абавязаліся рабіць усё магчымае, каб пазбягаць ваен. канфрантацый і не дапусціць узнікнення ядз. вайны, рэгуляваць рознагалоссі мірнымі сродкамі. СССРі ЗША заявілі аб сваім намеры расшырыць дагаворна-прававую базу сваіх узаемаадносін і прыкладаць намаганні, каб заключаныя паміж імі дагаворы і пагадненні ажыццяўляліся. Канчатковы вынік сваіх намаганняў СССРі ЗША бачаць у вырашэнні праблемы ўсеагульнага і поўнага раззбраення і ў забеспячэнні эфектыўнай сістэмы міжнар. бяспекі ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі ААН. СССРі ЗША заявілі, што яны прызнаюць суверэнную роўнасць усіх дзяржаў, падкрэслілі, што развіццё сав.-амер. адносін не накіравана супраць трэціх дзяржаў і іх інтарэсаў. Дагавор 1972 пра абмежаванне сістэм проціракетнай абароны, падпісаны 26 мая ў Маскве. СССРі ЗША абавязаліся: абмежаваць размяшчэнне сістэм проціракетнай абароны (ПРА) пэўнымі раёнамі, у якіх павінна быць не больш як 100 пускавых установак проціракет і не больш як 100 проціракет на стартавых пазіцыях; не ствараць, не вырабляць і не разгортваць сістэм ці кампанентаў ПРА марскога, паветр., касм. ці мабільна-наземнага базіравання; не ствараць, не вырабляць і не разгортваць пускавых установак проціракет, кожная з якіх пускае адначасова больш як адну проціракету; не перадаваць інш. дзяржавам і не размяшчаць па-за сваёй тэрыторыяй сістэмы ПРА і іх кампаненты, абмежаваныя гэтым дагаворам. Пратакол да пагаднення (падпісаны 3.7.1974; набыў сілу 24.5.1976) удакладніў, што кожны бок будзе мець толькі 1 раён размяшчэння ПРА.
Да важнейшых пагадненняў і дагавораў, заключаных паміж СССРі ЗША, таксама адносяцца: Дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі 1963; пагадненне 1973 аб прадухіленні ядз. вайны; дагавор 1974 аб абмежаванні падземных выпрабаванняў ядз. зброі; дагавор 1979 аб абмежаванні стратэг. наступальных узбраенняў; пагадненне 1973 аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання Сусветнага акіяна; пагадненне 1973 аб навук.-тэхн. супрацоўніцтве ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі; пагадненне 1974 аб супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі; пагадненне 1974 аб супрацоўніцтве ў галіне навук. даследаванняў у распрацоўках штучнага сэрца; доўгатэрміновае пагадненне 1974 аб садзейнічанні эканам., прамысл.ітэхн. супрацоўніцтву; агульнае пагадненне 1985 аб кантактах, абменах і супрацоўніцтве ў галіне навукі, тэхнікі, адукацыі і ў інш. галінах, гандл. пагадненні іінш. Праводзіліся таксама сав.-амер. перагаворы пра абмежаванне і скарачэнне стратэг. узбраенняў, пра абмежаванне ядз. узбраенняў у Еўропе, пра забарону хім. зброі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сцішка́, прысл.
Абл.
1. Ціха, нягучна. Настрой у нас быў прыўзняты, мы сцішка перагаворваліся, жартавалі.Ляўданскі.
2. Непрыкметна, патаемна. І вось, паявіўшыся неўзаметку, сцішка, усёбольшібольш мяне пачынала трывожыць адчуванне нейкай няёмкасці.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ушчыльні́цца, ‑ніцца; зак.
1. Стаць больш шчыльным.
2. Пацясніўшыся, размясціцца, пасяліцца больш шчыльна. Усё зводзілася да таго, што з дня на дзень мы павінны наступаць. І вось пачалося... Нездарма ж так ушчыльніўся фронт, падвезена гэтулькі прадуктаў і боепрыпасаў...Няхай.
3.Разм. Стаць больш заселеным (пра жылую плошчу). // Пачаць жыць цясней, пасяліўшы каго‑н. да сябе.
4. Стаць цалкам запоўненым, больш інтэнсіўным (пра рабочы час, вытворчы працэс).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СМЯРОТНАСЦЬ І ПРАЦЯГЛАСЦЬ ЖЫЦЦЯ.
Змены ў смяротнасці і працягласці жыцця на Беларусі ў 20 ст., як і ў інш. краінах, у значнай ступені вызначаліся агульнасусветным працэсам — эпідэміялагічным пераходам, тэорыя якога сцвярджае, што ў аснове зніжэння смяротнасці ляжыць паступовае ўстараненне экзагенных фактараў смяротнасці і ўсё больш поўная рэалізацыя эндагеннага патэнцыялу здароўя чалавека. На Беларусі эпідэміялагічны пераход пачаўся пазней, чым у краінах Зах. Еўропы, развіваўся ў супярэчлівых умовах і яшчэ не завершаны. 1-я і 2-я сусв. войны, рэвалюцыі, інтэрвенцыі і акупацыі перарывалі заканамерны ход дэмаграфічнага развіцця. У 20 ст. ў краіне былі толькі 2 перыяды зніжэння смяротнасці: у 1923—28 (перыяд нэпа) і ў 1950—60. У пач. 1950-х г. смяротнасць у маладых узростах знізілася, а працягласць жыцця вырасла ў выніку ўкаранення ў практыку аховы здароўя антыбіётыкаў. У 1960-я г. адставанне ў эпідэміялагічным пераходзе ад найб. развітых краін скарацілася: дзіцячая смяротнасць зменшылася да 25 на 1000 народжаных; працягласць жыцця вырасла да 69 гадоў у мужчын і 76 гадоў у жанчын. 1970-я г. адзначаны даволі значным зніжэннем чаканай працягласці жыцця, асабліва ў мужчын — з 68,1 года ў 1970 да 65,9 года ў 1980 (у жанчын розніца склала 0,3 года). Пасля 1980 працягласць жыцця паступова павялічвалася і ў 1985 дасягнула свайго максімуму — 67,4 года ў мужчын і 77,2 года ў жанчын (гл.табл. 11), што было звязана з тагачаснай антыалкагольнай кампаніяй. Аднак пазітыўны эфект гэтай кампаніі быў кароткачасовы і ў хуткім часе змяніўся новым ростам смяротнасці. З 1990 па 2002 працягласць жыцця зменшылася ў мужчын з 66,3 года да 62,3, у жанчын — з 75,6 года да 74,1 года. Рост смяротнасці ў сельскай мясцовасці быў большы, чым у гарадах. На працягу 1972—82 працягласць жыцця мужчын у сельскай мясцовасці знізілася на 3,4 года, у гарадах — на 1,7 года, жанчын адпаведна 1,1 і 0,3 года. У 2002 яна склала для мужчын, якія жывуць на вёсцы, 58,5 года, у горадзе — 63,9 года, для жанчын адпаведна 71,9 і 75,1 года. Асноўнымі фактарамі, якія садзейнічаюць захаванню гэтай розніцы, з’яўляецца слабае развіццё аховы здароўя і інфраструктуры на сяле, міграцыя найб. актыўных і працаздольных узроставых груп, вял. ўжыванне алкаголю, высокая смяротнасць у сельскай мясцовасці ад няшчасных выпадкаў і інш.
На Беларусі існуе даволі значная дыферэнцыяцыя чакаемай працягласці жыцця пры нараджэнні паводле полу. У 2002 розніца паміж працягласцю жыцця мужчын і жанчын склала 11,8 года, што тлумачыцца адрозненнямі ў іх складзе жыцця. Мужчыны часцей за жанчын заняты на работах з цяжкімі і шкоднымі ўмовамі працы, яны больш злоўжываюць алкаголем і курэннем.
З 1990 вядучае месца ў структуры агульнай смяротнасці насельніцтва Беларусі займаюць хваробы сістэмы кровазвароту, злаякасныя новаўтварэнні (іх павелічэнне звязана з забруджваннем навакольнага асяроддзя, ростам фізічных і псіхалагічных нагрузак іінш.), хваробы органаў дыхання, няшчасныя выпадкі, забойствы, самазабойствы іінш. вонкавыя ўздзеянні. Сярод прычын смерці (гл.табл. 12) павялічылася доля смярцей ад хвароб сістэмы кровазвароту (з 50,8% у 1990 да 54% у 2002), ад няшчасных выпадкаў, забойстваў, самазабойстваў іінш. вонкавых уздзеянняў (з 9,3% у 1990 да 11,7% у 2002); паменшылася — ад новаўтварэнняў (з 16,1% у 1990 да 13,2% у 2002) і ад хвароб органаў дыхання (з 6,9% у 1990 да 4,3% у 2002).
Дзіцячая смяротнасць. У сістэме паказчыкаў агульнай смяротнасці насельніцтва дзіцячая смяротнасць значна вышэйшая на першым годзе жыцця, таму ад яе ўзроўню залежыць далейшы памер сярэдняй чакаемай працягласці жыцця. Неспрыяльныя тэндэнцыі ў дынаміцы дзіцячай смяротнасці на Беларусі адзначаліся ў 1990—95. За гэты перыяд яна вырасла з 11,9 да 13,3 на 1000 народжаных. З 1996 узровень дзіцячай смяротнасці паступова зніжаецца (з 12,5‰ у 1996 да 9,3‰ у 2000) і ў 2002 зарэгістраваны самы нізкі яе ўзровень — 7,8 на 1000 народжаных (гл.табл. 13). Смяротнасць хлопчыкаў на першым годзе жыцця перавышае смяротнасць дзяўчынак. У 1960-я г. з кожнай 1000 народжаных хлопчыкаў на першым годзе жыцця памірала на 8 больш, чым з кожнай 1000 народжаных дзяўчынак. У наш час гэта розніца паступова зніжаецца і ў 2002 складала 2 хлопчыкі. Асноўнымі прычынамі смяротнасці дзяцей да 1 года з’яўляюцца прыроджаныя анамаліі (у 1999—40%, 2000—30%, 2002—34,4%) і асобны стан, што ўзнікае ў перынатальным перыядзе (асфіксія, расстройствы дыхання іінш.; 1999—35,9%, 2000 — 29,9%, 2002—32,2%). Яны складаюць больш за 65% усіх прычын смерці дзяцей на першым годзе жыцця. Зніжэнне дзіцячай смяротнасці ў 2-й пал. 1990-х г. — вынік развіцця медыцыны і аховы здароўя, паляпшэння дародавага назірання за цяжарнымі жанчынамі, павышэнне эфектыўнасці родадапамогі, догляду неданошаных дзяцей іінш. Каэфіцыент смяротнасці дзяцей да 5 гадоў на Беларусі ў 2000 склаў 12,3 на 1000 народжаных (у 1990—15,2). Гэты паказчык дзіцячай смяротнасці на Беларусі адзін з самых нізкіх у СНД (7,6 на 1000 народжаных), аднак значна вышэйшы, чым у большасці краін Еўропы, ЗША, Канадзе, Японіі, дзе дзіцячая смяротнасць складае 4—6‰.
Табліца 11 Чакаемая працягласць жыцця пры нараджэнні (колькасць гадоў)
Перыяд, для якога вылічаны паказчык
Усё насельніцтва
Мужчыны
Жанчыны
1896
38,0
37,0
38,0
1926
53,0
51,0
55,0
1958—1959
70,3
66,2
73,5
1970—1971
72,5
68,1
76,0
1978—1979
71,4
66,3
75,9
1980—1981
71,1
65,9
75,7
1982—1983
71,3
66,0
75,9
1984—1985
72,6
67,4
77,2
1986—1987
72,0
67,3
76,0
1988
71,7
67,0
75,9
1989
71,8
66,8
76,4
1990
71,1
66,3
75,6
1991
70,7
65,5
75,5
1992
70,3
64,9
75,4
1993
69,2
63,8
74,4
1994
68,9
63,5
74,3
1995
68,6
62,9
74,3
1996
68,6
63,0
74,3
1997
68,5
62,9
74,3
1998
68,4
62,7
74,4
1999
67,9
62,2
73,9
2000
69,0
63,4
74,7
2001
68,5
62,8
74,5
2002
68,0
62,3
74,1
Табліца 12 Смяротнасць паводле асноўных прычын смерці, у %
Гады
Хваробы сістэмы кровазвароту
Новаўтварэнні
Няшчасныя выпадкі, забойствы, самазабойствы іінш. вонкавыя ўздзеянні
Хваробы органаў дыхання
усяго
мужчын
жанчыны
усяго
мужчын
жанчыны
усяго
мужчын
жанчыны
усяго
мужчын
жанчыны
1990
50,8
44,4
57,0
16,1
18,9
13,5
9,3
15,0
4,0
6,9
7,8
5,9
1991
48,6
43,6
53,3
15,8
18,6
13,1
9,7
15,3
4,3
5,9
7,1
4,8
1992
47,7
42,6
52,8
16,3
19,0
13,6
10,6
16,8
4,4
5,3
6,3
4,3
1993
49,5
44,5
54,6
14,8
17,4
12,1
10,5
16,4
4,5
5,5
6,7
4,3
1994
49,5
44,4
54,7
14,6
17,2
12,0
11,0
17,3
4,6
5,2
6,5
3,8
1995
49,3
44,7
54,1
14,6
16,9
12,2
11,3
17,1
5,0
5,1
6,4
3,6
1996
49,6
45,2
54,3
14,3
16,7
11,9
11,5
17,6
5,1
5,0
6,3
3,6
1997
50,4
47,2
55,2
14,3
17,1
11,9
11,5
17,9
5,3
5,1
6,8
3,5
1998
52,0
47,3
57,8
14,4
16,6
12,2
12,3
18,7
5,6
5,0
6,5
3,5
1999
53,0
47,2
59,3
14,1
16,0
11,9
12,0
18,2
5,3
5,1
6,6
3,5
2000
53,7
47,8
60,0
14,5
16,6
12,2
11,7
17,7
5,2
4,9
6,5
3,3
2001
54,7
48,9
61,1
14,0
15,7
12,1
11,9
17,9
5,2
4,6
6,2
2,9
2002
54,0
49,1
59,5
13,2
14,8
11,4
11,7
17,3
5,3
4,3
5,9
2,6
Табліца 13 Дзіцячая смяротнасць
Гады
Памерла ва ўзросце да 1 года, чалавек
Каэфіцыент дзіцячай смяротнасці (на 1000 народжаных)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пераразлі́к, ‑у, м.
Разлік, зроблены нанава, іначай. Тут жа [на сходзе] усё ўдакладнялі, рабілі пераразлікі, больш разумна расстаўлялі людзей і цягло.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тры́зніць, -ню, -ніш, -ніць; незак.
1. Гаварыць без памяці, будучы цяжка хворым або ў сне.
Хворы трызніў.
2. Гаварыць з упэўненасцю пра тое, чаго няма, не існуе.
3. У моцным захапленні думаць і гаварыць усё пра адно; марыць аб тым, што не можа здзейсніцца, што даўно прайшло ібольш не вернецца.
|| наз.тры́зненне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узмацне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўзмацнеў, павялічыўся ў сіле (пра вецер, дождж і пад.). Узмацнелы вецер./ Пра голас, гукі. Першы, узмацнелы голас мне пачуўся цёткі Ганны: — Давайце ўсё ж [клубніку] на Яхімаўскі вазіць.Кавалёў./ Пра думкі, пачуцці і пад. Узмацнелая дружба.// Які стаў больш трывалым, цвёрдым. Узмацнелы лёд.
2. Які стаў больш здаровым, моцным. Узмацнелы падлетак.
3. Які атрымаў больш шырокі размах і арганізаванасць. Партызанскія злучэнні, узмацнелыя ў барацьбе з ворагам, усёбольш набывалі рысы высокаарганізаванай арміі.Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гняўко́, ‑а, м.
Разм. Пра гняўлівага чалавека. Пяты дзень выбірала Надзя бульбу. Усё спадзявалася ўбачыць Паўла. Гэтакі гняўко, больш месяца і вачэй не паказаў.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)