Урэзаны, устаўлены ў выразанае месца, а таксама прызначаны для ўразання. Уразны замок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКУЛЯ́РЫ ПАЛЯРО́ІДНЫЯ, акуляры палярызацыйныя,
акуляры, у аправу якіх устаўлены палярызацыйныя святлафільтры (паляроіды). Прызначаны для паасобнага назірання стэрэапары абодвума вокамі (кожнае вока бачыць толькі тую выяву стэрэапары, якая прызначана для гэтага вока). Выкарыстоўваюць для прагляду чорна-белых і каляровых стэрэаскапічных фотавыяў і кінафільмаў, якія праецыруюцца праз палярызацыйныя святлафільтры.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЗАКІДНА́Я ТЭ́ХНІКАў драўляным дойлідстве,
спосаб узвядзення будынкаў і збудаванняў з асобных праслаў, зробленых з бярвён, брусоў, плашак, дыляў, дошак і інш., канцы якіх устаўлены ў шулы (вертыкальна пастаўленыя бярвёны або брусы з пазамі). На тэр. Беларусі вядома ў жытлах з каменнага веку. У 16 — пач. 20 ст. выкарыстоўвалася пераважна ў гасп., вытв. і некат. грамадскіх будынках (хлявы, аборы, гумны, адрыны, корчмы, крамы, склады, бровары і інш.), агароджах. У сядзібнай забудове часам замест драўляных шулаў выкарыстоўваліся мураваныя слупы. Цяпер З.т. выкарыстоўваюць у гасп. пабудовах на вёсцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шы́ба
(польск. szyba, ад с.-в.-ням. schïbe)
кавалак шкла, устаўлены ў аконную раму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шы́ба, ‑ы, ж.
Кавалак шкла, устаўлены ў аконную раму. Мароз яшчэ не паспеў замураваць шыбы акон.Сачанка.Хаты — трывалыя, з тоўстых бярвенняў, але чамусьці з маленькімі, у чатыры шыбы, вокнамі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́тачка (БРС), вы́тычка ’вытачка, клінок, устаўлены ў адзежы’ (Бяльк.). Мяркуючы па адсутнасці слова ў Насовіча і па яго геаграфіі, можна лічыць запазычаннем з рус.вы́тачка ’тс’, якое ад жарг. кравец., шавец, тача́ть ’шыць, шыць суцэльным швом’. Апошняе к тачыць, ток, цяку (гл.) (Фасмер, 4, 29).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уста́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які з’яўляецца ўставам. Устаўнае пісьмо. Устаўная вязь.
устаўны́, ‑ая, ‑ое.
Прыстасаваны для таго, каб устаўляць у што‑н. Устаўныя шыпы.//Устаўлены ў што‑н. Устаўны рукаў. Устаўныя зубы. □ Характэрнай асаблівасцю кампазіцыі буйных твораў Якуба Коласа з’яўляецца наяўнасць устаўных алегарычных апавяданняў.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)