род кветкавых раслін сям. рдзеставых. Каля 100 відаў. Пашыраны паўсюдна. На Беларусі 17 відаў. Найб. вядомыя Р.: бліскучы (P. lucens), грабеньчаты (P. pectinatus), кучаравы (P. crispus), плывучы (P. natans), пранізаналісты (P. perfoliatus). Растуць у стаячай або з павольнай плынню прэснай ці слаба салёнай вадзе на глыб. да 3 м. Утвараюць зараснікі і спрыяюць зарастанню вадаёмаў.
Шматгадовыя пераважна падводныя карэнішчавыя травы. Сцёблы даўж. да 6 м. Надводнае лісце скурыстае, падводнае — перапончатае, празрыстае. Кветкі дробныя, непрыкметныя, у цыліндрычных коласападобных суквеццях над вадой. Плод — касцянка- ці арэшкападобны. Р. — важны кампанент прэснаводнай флоры. Зараснікі — месца нерасту і нагулу рыбы, некат. віды ідуць на ўгнаенне і корм жывёле. Кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тро́скат ‘трэск’ (Ласт.), ст.-бел.троскотъ ‘расліна’ (Скарына). Параўн. укр.тро́скит, трі́скот ‘трэск’, рус.тро́скот ‘трэск, хруст’, стараж.-рус.троскотъ ‘тс’, польск.troskot ‘лясканне, трэск’, серб., харв.тро̏скот ‘урэчнік, Polygonum’, балг.тро́скот ‘пырнік’, макед.троскот ‘тс’. Прасл.*troskot утворана ад мяркуемага дзеяслова *troskati ‘трашчаць, лопацца’, суадноснага з літ.traškė́ti ‘хрусцець, трэскацца, грымець’ (Скок, 3, 507; Фасмер, 4, 106; SEK, 5, 172), адсюль ст.-бел.троскотати ‘трашчаць’ (Сл. Скар.). Меркаванні пра паходжанне назваў раслін, якія трашчаць, калі іх рвуць, гл. Брукнер, 577.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ірдзе́ст, рдзест ’вадзяная кветкавая расліна з доўгім сцяблом і невялікім, звычайна падводным лісцем; урэчнік’ (ТСБМ), дрост, драсён ’расліна Polygonum L.’ (Байк. і Некр.). Рус.рдест, укр.рдест, рде́сник ’тс’, де́рес ’расліна драсён, Polygonum’, польск.rdest, drest ’расліна Nectris’, в.-луж.drěst, drósi ’расліна Bidens tripartita’, н.-луж.drest ’ірдзест, Potamogeton natans L., Polygonum persicaria L.’, чэш.rdesno, rdest ’расліна Polygonum’, славац.уст.rdest, rdesno ’ірдзест Potamogeton’, славен.rdésen ’расліна драсён, Polygonum’, серб.-харв.дресан ’расліна Polygonum persicaria’. Бел.ірдзест з прыстаўным і‑ з рус.рдест, якое з польск.rdest. Праславянская форма рэканструюецца неадназначна. Фасмер (3, 452) прапануе як магчымую праформу *rъdъstъ, адкуль звычайна збліжэнне з *rъděti, *rъdja (гл. ірдзець, іржа1), Міклашыч, 284; Брукнер, 455. Найбольш верагодна рэканструкцыя *drěstъ, *drěstьnъ (першапачаткова прыметнік), звязаных з дзеясловам *dristati, паколькі корань раслін сямейства ірдзеставых выкарыстоўваецца як страўнікавы сродак; параўн. рус.завязный корень, животный корень, серб.-харв.желудњак і да т. п. (Мяркулава, Очерки, 41–42; Трубачоў, Эт. сл., 5, 110–111). Махэк₂ (510), Jména rostl. (86), Голуб-Копечны (310) зыходзяць з першапачатковага *nerstъ і звязваюць з нерастам. Іншыя версіі (збліжэнне з грэч.ῥοδον ’роза’ і г. д.) гл. Фасмер, там жа.