карцёжніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да карцёжніка, карцёжнікаў. Ураднік палічыў, што чалавечы доўг ім выканан, і далучыўся да карцёжніцкага гуртка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зага́двацца, ‑аецца; безас. незак.
Патрабавацца зрабіць што‑н. Ураднік перадаў .. [Самуілу Плаўніку] павестку, у якой загадвалася з’явіцца да воінскага начальніка ў павятовы горад. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каміса́р ’кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі, адміністрацыйнымі функцыямі’, ’паліцэйскі, прыстаў’ (ТСБМ), камысар (Сержп. Казкі), кыміса́р (Бяльк.), ст.-бел. комисаръ, коммисаръ (пач. XVI ст.) ’ураднік са спецыяльнымі абавязкамі’ < ст.-польск. komisarz < ням. Kommisar < с.-лац. commissarius (Булыка, Запаз., 163).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кумпя́к, ‑а, м.
Бядровая частка тушы (звычайна свіной). Вэндзіць кумпякі. // Разм. Знешні бок верхняй часткі бядра; клуб 3. Ураднік аж засмяяўся сам сабе і ляснуў рукамі па сваіх тоўстых кумпяках. Колас.
[Літ. kumpis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́цкі, ‑ага, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі — выбарная асоба з сялян, якая дапамагала паліцыі падтрымліваць парадак у вёсках. Ураднік апусціў вочы і зірнуў на стражніка, стражнік — на соцкага. Соцкі стаяў бокам і смяяўся ў рукаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псало́мшчык, ‑а, м.
Ніжэйшы царкоўны служка ў рускай праваслаўнай царкве; дзяк. [Лабановіч:] — У вас тут, выбачайце, большая глуш. — Як так? — здзівіўся Саханюк. — У нас — воласць, грамада: бацюшка, пісар, фельчар, ураднік, псаломшчык, і так збоку людзі часцей даведваюцца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глумі́цца, глумлюся, глумішся, глуміцца; незак.
Разм.
1. Марна траціцца, псавацца. Да слёз крыўдна было, што збажына дарэмна глумілася. Гурскі.
2. з каго-чаго. Здзекавацца, насміхацца. Ураднік, старшыня, стражнік, поп, нават дзесяцкія — усе .. глуміліся з бедняка. Гартны.
3. Зал. да глуміць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.
1. Распароць па шву ўсё, многае.
2. і без дап. Пароць, распорваць некаторы час.
3. Разм. Пакалоць, патыкаць чым‑н. вострым усё, многае. Папароў ураднік сена [шашкай] ды так ні з чым і пайшоў. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каміса́р
(с.-лац. commissarius)
1) службовая асоба, надзеленая ўрадам якімі-н. спецыяльнымі паўнамоцтвамі (напр. ваенны к.);
2) ураднік са спецыяльнымі абавязкамі на тэрыторыі Беларусі ў 16—17 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КУДРЭ́ВІЧ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 2.5.1927, Мінск),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў студыю пры Бел. т-ры імя Я.Купалы (1948), з 1949 працуе ў гэтым т-ры (цяпер Нац. акадэм. т-р імя Я.Купалы). Выканаўца драм. і камедыйна-быт. роляў, майстар сцэн. мініяцюры. Акцёрская індывідуальнасць найб. поўна раскрылася ў ролях класічнай і сучаснай драматургіі: Якім Сарока («Паўлінка» Я.Купалы), Дажывалаў («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Цесакоў, Сырадоеў, Скаромны, Ваенны міністр («Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата» А.Макаёнка), Семяніхін («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Шаргаёў («Парог» А.Дударава), Пётр Сабейкін («Стары Новы год» М.Рошчына), Павел Козін («Традыцыйны збор» В.Розава), Іван і Мацей Худзякоў («Характары» паводле В.Шукшына), Ураднік («Памінальная малітва» Р.Горына паводле твораў Шолам Алейхема) і інш. Здымаецца ў кіно.
А.А.Савіцкая.
т. 8, с. 559
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)