Прыты́ка1 ’выструганая жэрдка, якая ўтыкаецца ў дно вадаёма для замацавання на ёй сеткі, нерата і пад., прывязвання лодкі’ (ТСБМ, Касп., Янк. 1; полац., З нар. сл.; ПСл), ’калок, якім прытыкаюць пласты сена ў капе або ў стозе, каб не зрывала ветрам’ (ТС), ’тонкі шост пры падхватніку’ (Янк. 1), прыты́чка ’калок’ (Байк. і Некр.). Да тыкаць (гл.).

Прыты́ка2, прыты́чка, мн. л. прыты́кі, прыты́чкі ’дакор; папрокі, упікі’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Касп.), ба́ба‑прыты́ка ’пра мужчыну, які ўмешваецца ў чужыя справы і размовы’ (Растарг.). Да прытыка́ць2 (гл.), аддзеяслоўны назоўнік з ‑а асновай. Меркаванні пра калькаванне літ. priẽkaištas ’дакор, папрок’ пры літ. káišioti, kìšti ’тыкаць’ (Чэкман, Baltistica, 8, 2, 152–153) не пераконваюць.

*Прыты́ка3 ’?’: “Нанімала чачотачка скочну музыку, // Нанімала невялічка капэлю ўсю: // Верабейка — на скрыпіцы, // Салавейка — на прытыцы” (ашм., Ант.). Значэнне невядомае, але не выключана, што гэта прытыка1 (гл.). У такім выпадку да тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уко́р м. дако́р, -ру м., дакара́нне, -ння ср.; (попрёк) упіка́нне, -ння ср., папіка́нне, -ння ср.; (упрёк) упі́кі, -каў мн., упіка́нне, -ння ср.; за́кід, -ду м.;

посмотре́ть с уко́ром гля́нуць з дако́рам (дакара́ннем);

уко́ры со́вести дако́ры сумле́ння;

не в уко́р будь ска́зано не ў дако́р ка́жучы;

не хочу́ слу́шать твои́х уко́ров не хачу́ слу́хаць тваі́х упі́каў (упіка́нняў, папіка́нняў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)