прыні́зіцца, ‑ніжуся, ‑нізішся, ‑нізіцца; зак.

1. Зрабіцца меншым, ніжэйшым. Двор Сузонаў быў усё гэткім жа, як тры гады таму назад, але хата яшчэ больш прынізілася да зямлі. Галавач.

2. Унізіць сябе перад кім‑н. Гэты чалавек ніколі не прынізіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., каго-што.

1. Топчучы або наступіўшы, расціснуць. — Грыб вунь растаптала, — з жалем сказаў Андрэй і паказаў на збіты нагой чорны баравічок. Скрыпка. Лёня кінуў так і не дакураны бычок, растаптаў яго, плюнуў і моўчкі ўзяў з рук Хоміча павады. Брыль. // перан. Зняважыць чые‑н. пачуцці, унізіць чыю‑н. годнасць. [Сяргей:] — Вы растапталі маю веру ў чалавечую шчырасць! А я лічыў вас сапраўднымі людзьмі... Шамякін.

2. Разм. Доўга носячы, зрабіць залішне прасторным, разнасіць (абутак). Растаптаць туфлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уніжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уніжаць — унізіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. уніжацца — унізіцца. І расказваў дзед Талаш пра свае прыгоды, пра стажок, пра сваё ўніжэнне перад польскімі жаўнерамі, пра іх насмешкі і здзек. Колас. Калі чалавек заскарузне ў сваіх звычках.., дык ужо вельмі цяжка яго перайначваць. Усякая спроба змяніць натуру такога чалавека ў лепшы бок успрымаецца ім як уніжэнне яго асобы. Дуброўскі.

2. Тое, што прыніжае, зневажае чалавека, яго годнасць. Тое, што .. [Яраш] вымушаны рабіць з гэтага бязвіннага наведвання тайну, уніжала і абражала. А ўніжэнне для яго, гордага і незалежнага, было самай страшнай карай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)