увагну́ты, -ая, -ае.

Які мае дугападобную паверхню з угінам унутр; проціл. выпуклы.

Увагнутае люстра.

|| наз. увагну́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ужыві́ць, -ыўлю́, -ы́віш, -ы́віць; -ы́ўлены; зак., што (спец.).

Змясціць унутр жывога арганізма часова ці для прыжыўлення.

|| незак. ужыўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упа́лы, -ая, -ае.

1. Які ўваліўся, запаў унутр чаго-н.

Упалыя вочы.

2. перан. Аслабелы, слабы (пра голас).

Гаварыць упалым голасам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надво́р, прысл.

1. Вонкі адкуль-н., за межы чаго-н.; проціл. унутр.

Выйсці н.

2. На знешні бок, навыварат.

Шэрсцю н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

inside3 [ˌɪnˈsaɪd] adv. усярэ́дзіне, унутры́; уну́тр;

Come inside! Заходзьце ў хату!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

усярэ́дзіну, прысл. і прыназ.

1. прысл. Унутр. Чалавек разграбаў на страсе салому, рабіў лаз усярэдзіну. Курто.

2. прыназ. з Р. Унутр чаго‑н. Снарад праламаў сцяну і трапіў усярэдзіну дома.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утачы́цца², утачу́ся, уто́чышся, уто́чыцца; зак., у што.

Точачы, пранікнуць унутр ці ў глыбіню чаго-н.

Крот утачыўся ў зямлю.

|| незак. уто́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

inland [ˌɪnˈlænd] adv. уну́тр/углы́б краі́ны;

We drove inland. Мы ехалі ўглыб краіны.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

inward(s)2 [ˈɪnwəd(z)] adv. уну́тр;

The door opens inwards. Дзверы адчыняюцца ўнутр.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

peek2 [pi:k] v.

1. зазірну́ць (унутр); выгля́дваць (адкуль-н.)

2. гля́нуць, зірну́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)