ка́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прамавугольны лісток паперы або кардону для запісу якіх-н. звестак.

Каталожная к.

Лічбы на картках.

2. Фатаграфічны здымак (разм.).

К. для пасведчання.

3. Пасведчанне, уліковы дакумент і пад. ў выглядзе невялікага ліста цвёрдай паперы.

Уліковая к.

Візітная к.

Банкаўская плацежная картка — плацежны інструмент, які забяспечвае доступ да банкаўскага рахунку і правядзенне безнаяўных плацяжоў за тавары і паслугі, атрыманне наяўных грашовых сродкаў і ажыццяўленне іншых аперацый.

|| памянш. ка́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ка́ртачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Картачная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прамавугольны лісток цвёрдай паперы або кардону для запісу на ім якіх‑н. звестак (звычайна як адзінка картатэкі). У картатэцы Івана Іванавіча акуратна, як кніжкі ў добрай бібліятэцы, стаяла шмат картак. Карпюк.

2. Разм. Фатаграфічны здымак. Цёмныя, крыху прыжмураныя, з доўгімі вейкамі вочы хітравата пазіралі на .. [Паходню] з карткі. Хадкевіч.

3. Пасведчанне, уліковы дакумент і пад. у выглядзе невялікага ліста цвёрдай паперы. Уліковая картка. Карэспандэнцкая картка. □ [Камендант] запісаў прозвішчы тых, чые літары супадалі, і завёў на іх крымінальныя карткі. Якімовіч.

4. Бланк з адразнымі талонамі, які дае права на атрыманне прадуктаў пры нарміраванай сістэме іх размеркавання. Прадуктовыя карткі. □ Калі хлеба па картках сям’і не ставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць. А. Вольскі.

•••

Візітная картка — картка з імем, імем па бацьку і прозвішчам, часам з адрасам і званнем асобы, якая ўручае яе пры візіце, знаёмстве і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bank, ~u

м. банк;

bank dyskontowy — уліковы банк;

bank emisyjny — эмісійны банк;

bank kredytowy — крэдытны банк;

konto w ~u — рахунак у банку;

bank danych — камп. база даных;

po ~u! — карц. па банку!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)