1. Развіць (што‑н. звітае, туга скручанае). Тады ..[хлапчукі] узялі палку і з яе дапамогай сяк-так раскруцілі дрот.Ваданосаў.
2. Разгарнуць, разраўняць (што‑н. скручанае). Раскруціць вуду. □ [Віктар] разняў трубку і выцягнуў адтуль пергаментны скрутак. — Дрэнна скручваецца пергамент. Але як скруціцца, то і не раскруціш.Караткевіч.
3. Разгарнуць, зняць (што‑н. наматанае, накручанае). Міхась і праўда, шукаючы ў кішэнях ключа ад машыны, намацаў невялікі тугі скрутак. Раскруціў паперу — грошы.Б. Стральцоў.Кастусь Серада, зняўшы шапку, сеў на табурэтку, расшпіліў ватоўку, раскруціў з шыі шалік.Шахавец.// Вызваліць ад таго, чым закручаны, укручаны хто‑, што‑н. Вера раскруціла .. [дзіця] і, узяўшы на рукі, пайшла на прыём.Дамашэвіч.
4. Прымусіць круціцца з узрастаючай хуткасцю. Раскруціў паступова ЛАЗ цяжкія калёсы, І паціснуў руку свайму вучню настаўнік.Нядзведскі.Раскруціў пугу-канаплянку і ляснуў ёю на ўсю сілу.Сабаленка.
5. Пашырыць у дыяметры. Раскруціць дзірку.
6. Расшрубаваць, расківаць. [Сяргей:] — Трэба дастаць ключ і на пад’ёме раскруціць рэйкі.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)