Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Дэ́сань ’узор’ (БРС), дасэ́ні ’ўзор ткання ў выглядзе ромбаў’ (Шат.), дэ́сань (Сл. паўн.-зах.), дысэ́ні (Жд. 1). Ужо Шатэрнік (80) меркаваў, што гэта з польск.deseń (а гэта з франц.dessin; так аб польск. слове і Брукнер, 88). Параўн. і дэсянёвый ’узорысты’ (Шатал.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
засты́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і застылы. Быльнік па краях адхону, слабенькі, узорысты іней на ім, канаўка побач на поплаве, ледзь-ледзь толькі застыглая.Кулакоўскі.Каменныя львы драмалі. Застыглая ўсмешка не сыходзіла з іх белых вачэй.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разво́ды, ‑аў; адз.няма.
Узоры, узорысты малюнак (часцей у палосы). Тарасіха надзявае новы андарак: чырвоны з чорнымі разводамі і белую вышываную кофту.Асіпенка.Неба на захадзе было ў халодных ружовых разводах.М. Стральцоў.//Разм. Няроўныя, звілістыя падцёкі. На шкле з’явіліся плямы і разводы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gemústert
a
1) квяці́сты, узо́рысты, у малю́нках
~er Stoff — матэ́рыя з квяці́стым узо́рам
2) падабра́ны па ўзо́ры
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кару́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да карункаў. Карункавыя вырабы. Карункавая вытворчасць.// Зроблены з карункаў, з карункамі. Карункавая сурвэтка. Карункавы каўнерык. □ Жанчына ў чорным сядзела на заднім сядзенні, прылажыўшы да рота чорную карункавую хустачку.Караткевіч.
2.перан.Узорысты, сятчасты, падобны на карункі. Мароз выткаў на шыбах дзівосныя карункавыя ўзоры.Шамякін.Карункавае павуцінне лятала ў чыстым .. паветры, чапляючыся за дрэвы, за платы.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які можа служыць прыкладам для іншых; дасканалы, паказальны. Узорны парадак. Узорная школа. □ — Дзякуй, дачка, за ўзорную службу, — па-бацькоўску павіншаваў .. [Кацю] генерал.Алешка.Куды ні зірні: на кухню, дзе рыхтуецца корм жывёле, у кароўнік, у цялятнік — усюды ўзорная чыстата і парадак.«Беларусь».
2.Разм. Тое, што і узорысты. Жалеза з узорным ліццём Абнесла тут ліпы і клёны.Калачынскі.Узорную лістоту ясеня суха трос вецер.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)