Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
amp2[æmp]n. (скар. адamplifier) узмацня́льнік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
СУПЕРГЕТЭРАДЗІ́ННЫ РАДЫЁПРЫЁМНІК,
найбольш пашыраны тып радыёпрыёмніка з пераўтварэннем нясучай частаты прынятых сігналаў (без змены закону мадуляцыі) у больш нізкую фіксаваную (прамежкавую) частату, на якой адбываюцца асн. ўзмацненне і фільтрацыя сігналаў. У параўнанні з радыёпрыёмнікам прамога ўзмацнення вызначаецца большымі адчувальнасцю, селектыўнасцю і каэфіцыентам узмацнення.
Мае прэселектар, пераўтваральнік частаты, узмацняльнік прамежкавай частаты, дэтэктар, узмацняльнік нізкай частаты і сродкі ўзнаўлення інфармацыі (гучнагаварыцель, кінескоп і інш.). Прэселектар выконвае папярэднюю селекцыю (гл.Селектыўнасць радыёпрыёмніка) карысных сігналаў пры высокай выбіральнасці толькі адносна частаты люстранага канала (адрозніваецца ад частаты карыснага канала на падвоеную прамежкавую) і складаецца з уваходных ланцугоў і ўзмацняльніка радыёчастаты (у дыяпазоне ЗВЧ пры неабходнасці можа дадавацца ўзмацняльнік з малым узроўнем шумаў). Пераўтваральнік частаты мае гетэрадзін і змешвальнік, на выхадзе якога ўзнікае вял. колькасць камбінацыйных (сумарных і рознасных) частот карыснага сігналу і гетэрадзіна, з якой узмацняльнік прамежкавай частаты выдзяляе фіксаваную частату і забяспечвае вял. каэфіцыент узмацнення сігналаў гэтай частаты. Настройка С.р. на прыём пэўнага радыёсігналу дасягаецца адначасовай перастройкай частаты гетэрадзіна і выбіральных ланцугоў прэселектара. У некаторых прафесійных С.р. выкарыстоўваюць 2- ці 3-разовае пераўтварэнне частаты для паляпшэння тэхн. паказчыкаў. С.р. выкарыстоўваецца ў электрасувязі, радыёвяшчанні, тэлебачанні, радыёастраноміі, радыёлакацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫ ЗА́ПІС,
спосаб запісу інфармацыі, пры якім эл. сігналы, што нясуць інфармацыю, пераўтвараюцца ў прасторавыя змены астаткавай намагнічанасці магн. пакрыцця носьбіта інфармацыі. Пры М.з. выкарыстоўваюць магнітныя стужкі, магнітныя дыскі, магнітныя барабаны. Ужываюць для запісу гуку (у магнітафонах, дыктафонах), відарысу і яго гукавога суправаджэння (у відэамагнітафонах), запісу тэлевізійных сігналаў, сігналаў вымярэння, кіравання, вылічэння і інш. (у запамінальных прыстасаваннях).
Сістэма М.з. звычайна ўключае канал запісу (узмацняльнікэл. сігналаў, запісвальная магнітная галоўка), носьбіт даных, канал узнаўлення (узнаўляльная магн. галоўка, узмацняльнікэл. сігналаў), механізм перамяшчэння носьбіта і галовах. Пры запісе эл. сігналы ўзмацняюцца, пераўтвараюцца запісвальнай магн. галоўкай у пераменнае магн. поле рассеяння, якое ўздзейнічае на магн. пакрыццё носьбіта, што рухаецца адносна галоўкі, і намагнічваннем яго асобных участкаў стварае дарожку запісу. Пры ўзнаўленні носьбіт рухаецца адносна ўзнаўляльнай магн. галоўкі, яго астаткавы магн. паток наводзіць у абмотцы галоўкі эрс — сігналы, што ўтрымліваюць запісаную інфармацыю. Перавагі М.з. — імгненная гатоўнасць да работы, магчымасць шматразовага выкарыстання носьбіта.
Схема магнітнага запісу: 1 — узмацняльнік сігналаў, што запісваюцца; 2, 4, 5 — магнітныя галоўкі запісу, сцірання і ўзнаўлення; 3 — крыніца падмагнічвальных сігналаў; 6 — узмацняльнік сігналаў, што ўзнаўляюцца (счытваюцца); 7 — носьбіт запісу (магнітная стужка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКАЎЗНАЎЛЕ́ННЕ,
працэс атрымання інфармацыі ад фанаграмы. Адрозніваецца ў адпаведнасці з відамі гуказапісу. Найб. пашыраны эл.-акустычны метад па схеме: фанаграма — пераўтваральнік — узмацняльнік — гучнагаварыцель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТО́ЛА,
бытавы радыётэхнічны апарат, у якім функцыянальна і канструкцыйна аб’яднаны магнітафон і радыёпрыёмнік. Мае агульныя блок сілкавання, узмацняльнік магутнасці нізкай частаты і акустычную сістэму. Гл. таксама Магнітарадыёла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАРАДЫЁЛА,
бытавы радыётэхнічны апарат, у якім функцыянальна і канструкцыйна аб’яднаны магнітафон, радыёпрыёмнік і электрафон. Мае агульныя блок сілкавання, узмацняльнік магутнасці нізкай частаты і акустычную сістэму. Гл. таксама Магнітола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУМАМЕ́Р,
прылада для аб’ектыўных вымярэнняў узроўню гуку (акустычнага шуму). Мае ненакіраваны вымяральны мікрафон, узмацняльнік, фільтры карэкцыі, дэтэктар і індыкатар. Схема Ш. выбіраецца так. каб яго характарыстыкі набліжаліся да характарыстык вуха чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁЛА,
бытавы радыётэхн. апарат, у якім функцыянальна і канструкцыйна аб’яднаны радыёпрыёмнік і электрафон. Мае агульныя блок сілкавання, узмацняльнік нізкай частаты і акустычную сістэму. Р., сумешчаная з магнітафонам, наз.магнітарадыёла, з тэлевіз. прыёмнікам — тэлерадыёла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАФО́Н (ад электра... + ...фон),
пераносны апарат для гукаўзнаўлення з грампласцінак. Бываюць мона- і стэрэафанічныя. Асн. вузлы: шматскарасны электрапрывод для раўнамернага вярчэння дыска з грампласцінкай, гуказдымальнік, узмацняльнікэл. ваганняў гукавой частаты, гучнагаварыцель ці акустычная сістэма.