узбаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Узбударажыць, выклікаць супярэчлівыя пачуцці, прывесці ў замяшанне; устрывожыць. Узбаламуціць людзей. □ Песня мяне растрывожыла, узбаламуціла. Бядуля. Відаць, яго спакой узбаламуцілі даччыныя словы. Мурашка.

2. Узбунтаваць. [Ахрэм:] — Галота праклятая! Не... не ўзбаламуціць вам вёскі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбуры́ць, ‑буру, ‑бурыш, ‑бурыць; зак., каго-што.

1. Вывесці са стану спакою, устрывожыць, узбударажыць; узбунтаваць. Крыкі вартавых узбурылі ўсю вёску. □ Гэтыя клопаты аб сабе канчаткова ўзбурылі Лёдзю. Карпаў.

2. Прывесці ў стан абурэння, разгневаць, раззлаваць. Аднак старасту гэтая незалежнасць [паліцэйскага] адно ўзбурыла. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смути́ть сов.

1. (вызвать чувство стеснения) засаро́міць; (привести в замешательство) збянтэ́жыць;

2. (взволновать) усхвалява́ць;

3. (взбунтовать, возбудить) уст. узбунтава́ць, усхвалява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Разм.

1. Змяшаць, пераблытаць што‑н. — [Птушкі] на момант збунтавалі строй і закружыліся на адным месцы. Ляўданскі. — Эх, Толя, Толя! Як ты ўсё збунтаваў, пераблытаў! Як быццам я тады, на возе сена, не так сабе, а прадчуваючы нешта, успамінаў цябе. Брыль.

2. Падняць на бунт; узбунтаваць. Збунтаваць народ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ufruhr m -s

1) хвалява́нне, вэ́рхал

2) мяце́ж, паўста́нне, бунт;

~ der Snne збянтэ́жанасць пачу́ццяў;

in ~ brngen* узбунтава́ць, узбудара́жыць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

возмути́ть сов.

1. (вывести из себя) абуры́ць;

2. (побудить к восстанию) уст. падбухто́рыць, узбунтава́ць;

3. (вывести из состояния покоя) уст. узбуры́ць, пару́шыць (спако́й);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)