1. Узняць увысь, падняць вышэй навакольнага (паэт.).
2.перан. Надаць каму-, чаму-н. больш высокае становішча, значэнне.
У. каго-н. у чыіх-н. вачах.
◊
Узвысіць голас — тое, што і павысіць голас.
|| незак.узвыша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.узвышэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
звясту́н, звестуна, м.
Разм. Той, хто прыносіць якую‑н. звестку; вястун. Аджытай цемры звестуны — Такім няма, не будзе ходу.Колас.Увысь з галубятні ўзняўся Крылаты звястун-паштальён.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wzwyż
увысь, угору;
skok wzwyż спарт. скачок у вышыню
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
уве́рх, прысл.
1. У вышыню, увысь; у напрамку да верхняй часткі чаго-н.
Полымя ўзвіваецца ў.
Сцежка вяла ў. на ўзгорак.
2. Унутраным бокам наверх ці ніжняй часткай прадмета ўгору.
Вывернуць кажух у. шэрсцю.
На беразе ляжала лодка ў. дном.
3. У напрамку да вытоку ракі, супраць цячэння.
У. па Дняпры.
◊
Уверх дном (разм.) — не так, як трэба (пра ход спраў, парушэнне звычайнага парадку).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
áuffahren
*vi(s)
1) наязджа́ць; пад’язджа́ць
2) уско́кваць; уздры́гваць
3) узно́сіцца (увысь)
4) се́сці (на мель)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
◎ Наўспяце́нь (ныўспяцень) ’наадварот’: прыставіць дзверы ныўспяцень (Бяльк.). Магчыма, да рус.вспять ’назад’ (да пята, гл. Фасмер, 3, 363); аднак, зыходзячы з ілюстрацыі і ўдакладнення рэдактараў слоўніка, якія дадалі значэнне ’ўгару, увысь, высока’, можна звязаць з успяць ’падняць угару’ (да пяць, пну, гл.). Прымаючы пад увагу магіл. на́піта, напята ’насцеж’ (гл.) і пятнік ’вушак, да каторага прыладжваюцца дзверы завесамі’, мае права на існаванне і іншая версія: да пята ’ніжняе гняздо, у якое ўстаўлялася драўляная вось дзвярэй’, тады наўспяцень значыла б ’не тым канцом восі (устаўлены дзверы)’ ці пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; незак.
1. Спяваючы, утвараць гукі, падобныя на шчэбет (пра птушак). А бульбу садзяць, калі ўжо зусім цёпла, калі цвітуць сады, шчабечуць ластаўкі.Брыль.Пад вільчыкам дома шчабяталі ластаўкі.Даніленка.
2.перан. Хутка, бесперастанку гаварыць (звычайна пра дзяцей, жанчын). — А ведаеш, тата, — шчабятала дзяўчынка на руках у Міколы. — Ты паедзеш, а да мяне сёння цёця Ната прыйдзе.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уго́ру, прысл.
Увышыню, уверх; увысь; проціл. уніз. Спрадвечныя дубы лёгка ўзнімаюць угору на сваіх гранітных ствалах цяжкія кроны.Паслядовіч.Сухое вецце хвоі патрэсквала ў полымі і сыпала ўгору снапы іскраў.Лынькоў.Хлопцы стралялі ўсё, больш угору, бо і наперадзе, і з бакоў — усюды свае.Ваданосаў.// У напрамку да верху, на больш высокае месца; вышэй. Вуліца падымалася ўгору.Мележ.Усе ўтраіх падняліся ўгору і прайшлі да Петрусёвага пакоя.Гартны.// Уверх, дыбам. Звер глуха рычыць,.. ягоная кароткая пярэстая шэрсць узнімаецца ўгору і ападае.Самуйлёнак.
•••
Ісці ўгоругл. ісці.
Лапкі ўгоругл. лапка.
Рукі ўгору!гл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Паэт. Узняць увысь, увышыню; падняць вышэй навакольнага. Праз дзесяць дзён будынак школы На голым дзікім пустыры З граніту ўзвысяць навасёлы.Астрэйка.
2. Надаць каму‑, чаму‑н. больш высокае грамадскае становішча або значэнне. Узвысіць па службе.//перан. Падняць чый‑н. аўтарытэт. Мне хацелася зрабіць нешта асаблівае, выключнае, што ўзвысіла б мяне ў вачах дзяўчыны, дазволіла стаць упоравень з ёй.Навуменка.
3. Павысіць, зрабіць больш моцным (пра голас). — Гаворыш абы-што! — узвысіў голас і Станкевіч.Арабей.
4. Павялічыць, павысіць (цану і пад.). Узвысіць цэны на прамысловыя тавары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)