наве́рсе.

1. прысл. На верхняй частцы чаго-н., зверху.

Яблыкі на яблыні засталіся толькі н.

2. прысл. У вышыні, уверсе.

Н. кружылі буслы.

3. прысл., перан. У вышэйшай інстанцыі (разм.).

Рашэнне было прынята н.

4. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры абазначэнні прадмета, на верхняй частцы якога размяшчаецца што-н.

Сядзець н. воза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перастрэл ’рудзянец (барадаўнік) звычайны, Lapsana communis L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1); перастрэл, стрэльні ’сумнік залацісты, Solidago virgaaurea L.’ (гродз., Кіс.). Відаць, да пера- і страш. голае, прамастаячае сцябло з суквеццем уверсе нагадвае стралу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

above1 [əˈbʌv] adv.

1. наве́рсе, уве́рсе, угары́, зве́рху

2. вышэ́й; ране́й;

as stated above як адзна́чана вышэ́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГІ́ДРЫЯ (грэч. hydria ад hydōr вада),

старажытнагрэчаская пасудзіна для вады, найчасцей керамічная. Падобная на амфару, але з моцна расшыраным уверсе тулавам, больш вузкім і высокім горлам. Мела 2 гарызантальныя па баках і 1 вертыкальную ручкі. Сценкі гідрыі часта ўпрыгожвалі размалёўкай.

т. 5, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шалёўчына, ‑ы, ж.

Разм. Шалёвачная дошка. Бацька сам зрабіў.. [паліцу]. Абгабляваў дзве тоўстыя дошкі, уверсе пілкай закругліў іх, папраразаў па тры папярочныя пазы, упусціў у іх абгабляваныя шалёўчыны і прыбіў усё гэта да сцяны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МА́САВЫ ЛІК,

колькасць нуклонаў (пратонаў і нейтронаў) у атамным ядры. Абазначаецца A і звычайна паказваецца індэксам уверсе злева ад сімвала хім. элемента, напр., запіс ​32S адпавядае ізатопу серы з A = 32 (ізатопы аднаго хім. элемента маюць розны М.л.). Гл. таксама Атам, Ядро атамнае.

т. 10, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пярэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Тое, што і папярочка. Уверсе над трубой на страсе цямнеў кавалак абгародкі — у дзве пярэчкі. Пташнікаў. [Чапялевіч] палез па дубовых пярэчках драбін на столь хаты. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагляда́цца, ‑аецца; незак.

1. Быць бачным, распазнавацца. Кроны магутных дрэў уверсе паспляталіся так, што толькі месцамі праглядалася неба. Гурскі. // Прапускаць праз сябе святло, прасвечвацца наскрозь. Лес папрастарнеў і праглядаўся з канца ў канец. Сачанка.

2. Зал. да праглядаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́ўка, ‑і. ДМ слаўцы; Р мн. славак; ж.

Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з бураватым апярэннем, якая звычайна робіць гняздо на зямлі. Уверсе, на галлі, шмыгае чорнагаловая слоўка, скача, папіскваючы, чубатка-сініца, асыпаючы на мяне старыя шыпулькі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́клы, ‑ая, ‑ае.

1. Які схіліўся к долу. [Твар лесніка] быў круглы, чырвоны, як цагліна, з густымі, ніклымі вусамі. Сіўцоў.

2. Слабы, ледзь адчувальны. Уверсе пад іконай бліскала ніклае святло. Карпюк. Навакольная глуш ахутвала.. будынак, і стукі ў шыбіну здаваліся ніклымі, палахлівымі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)