апаліты́чны

(ад а- + палітычны)

які стаіць убаку ад грамадска-палітычнага жыцця або ўхіляецца ад удзелу ў ім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

bliegen

* vi (s) быць убаку́, быць на адле́гласці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

каклю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Палачка з патаўшчэннем на адным канцы і з шыйкай і гузікам на другім для пляцення карункаў. Убаку сядзела за каклюшкамі Глебавічна. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарню́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Зусім чорны. За вялікім сталом, які стаяў убаку, за паўквартай гарэлкі сядзеў чарнюшчы бадзяга ў лахманах; на стале ляжаў акраец чэрствага хлеба і хвост селядца, на якім выступіла соль. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які стаіць убаку ад грамадска-палітычнага жыцця або ўхіляецца ад ўдзелу ў ім. [Маргун] пачакаў, пакуль выйдзе Шаевіч, і ўзяўся даваць мне праборку: — Бачыш, беспартыйны, апалітычны чалавек, а робіць тое, што трэба. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́рта ’школьны вучнёўскі стол, злучаны ніжняй часткай з лаўкай’ (ТСБМ). З рус. па́рта ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79); у рус. м., як мяркуе Фасмер (3, 209), магчыма, з ням. apartубаку, асобна’ < франц. à part ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асо́бна, прысл.

Убаку ад іншых, паасобку. Дзяўчаты і падлеткі ішлі асобна. Мележ. Пакуль вернемся, каб усё гэта перабраў: мак асобна, пясок — асобна. Якімовіч. // Толькі аднаму, без іншых. [Фёдар Мікалаевіч:] — Ну, я яму [Шугаеву] асобна выкажу падзяку. Крапіва. // Паасобку, разлучыўшыся, у адзіноце. Разам — цесна, асобна — моташна. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bseitig

a

1) адда́лены, які́ стаі́ць убаку́

2) дзі́ўны

3) фальшы́вы, памылко́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

глухата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.

1. Поўная або частковая адсутнасць слыху. Не хапала паветра, сэрца стукала так, што аж у вушах з’явілася глухата. Рылько.

2. Разм. Нямая цішыня. Гасцінец быў убаку, а хвойнік пачынаўся проста над балотам. Глухата і вільгаць здаровай ночы! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амплуа́, нескл., н.

Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам. Часта пішуць і кажуць, што роля Самахвальскага стаіць убаку, асобна, у маёй творчасці, што яна нібыта не ў маім амплуа. Сяргейчык. // перан. Круг заняткаў каго‑н. [Смірын:] — Дык якое ж ваша амплуа: артапедыя ці судова-медыцынская экспертыза? Алешка.

[Фр. emploi — ужыванне, роля.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)