трэнд, -у, мн. -ы, -аў, м.

Заўважны напрамак, галоўная тэндэнцыя ў развіцці чаго-н.

Сусветны т.

Быць у трэндзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біялагі́зм, ‑у, м.

Ненавуковая тэндэнцыя тлумачыць грамадскія з’явы біялагічнымі прычынамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мініяцюрыза́цыя, ‑і, ж.

Змяншэнне памераў, вагі (прыбораў, устройстваў і пад.). Мініяцюрызацыя — агульнапрызнаная тэндэнцыя ў тэхніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэнд ‘тэндэнцыя, кірунак’ (Новы час, 2015, 18 снеж.), ‘дамінуючая тэндэнцыя, напрамак развіцця’ (Барковіч, Лінгваінфарм.). Запазычана з англ. trend ‘плынь, рух, тэндэнцыя’, першапачаткова ‘кірунак развіцця’ праз польскую або рускую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сці́сласць, ‑і, ж.

Уласцівасць сціслага. У апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да сцісласці, эканомнасці выяўленчых сродкаў у афармленні спектакляў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bias [ˈbaɪəs] n.

1. прадузя́тыя адно́сіны; дыскрыміна́цыя

2. тэндэ́нцыя; ухі́л

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Tendénz f -, -en тэндэ́нцыя, накірава́насць, імкне́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Trend m -s, -s кіру́нак [напра́мак] развіцця́, тэндэ́нцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

тэндэнцы́йны

(ад тэндэнцыя)

1) які праводзіць пэўную тэндэнцыю 1;

2) прадузяты, неаб’ектыўны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

trend, ~u

м. кніжн. тэндэнцыя, напрамак, кірунак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)